КУТАІ́СІ,
горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхідскага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэцінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імперыі. 238 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарытных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у т. л. ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр. музей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Карцінная галерэя. Руіны храма Баграта (10—11 ст.).
т. 9, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРАСА́О (Curaęao),
востраў у Карыбскім м., у групе Падветраных астравоў (архіпелаг М. Антыльскія а-вы), каля паўн. берагоў Паўд. Амерыкі. Уладанне Нідэрландаў. Пл. 462 км². Нас. 146,1 тыс. чал. (1990), у асн. негры. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 372 м). Берагі на З і Пд акружаны каралавымі рыфамі, маюць зручныя гавані. Клімат субэкватарыяльны. Ападкаў 500 мм за год. Ксерафільная хмызняковая расліннасць. Буйныя з-ды па перапрацоўцы нафты з Венесуэлы. Гал. горад — Вілемстад. К. адкрыты ў 1499 ісп. мараплаўцам А. дэ Ахедам.
т. 9, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЖА́НДРА МНАГАСКЛА́ДЫ,
сферычныя мнагасклады, спецыяльная сістэма мнагаскладаў з паслядоўна ўзрастаючымі ступенямі. Уведзены А.М.Лежандрам і незалежна П.С.Лапласам (1782—85).
Л.м. артаганальныя на адрэзку [1, 1] з вагой 1 (гл. Артаганальная сістэма), і для n = 0, 1, 2, ... вызначаюцца формулай
. Характар збежнасці прыкладна такі ж, як і ў шэрагаў Фур’е. Дыферэнцыяльнае ўраўненне для Л.м. узнікае пры раздзяленні пераменных у Лапласа ўраўненні ў сферычных каардынатах. Гл. таксама Сферычныя функцыі.
т. 9, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙКО́П,
горад у Расіі, адм. ц. Адыгеі, на р. Белая (прыток р. Кубань). Чыг. станцыя, аэрапорт. Засн. ў 1858. 177,3 тыс. ж. (1996). Маш.-буд. і металаапр. (абсталяванне лесасплаўнае, для прадпрыемстваў сувязі, металарэзныя станкі і інш.), мэблева-дрэваапр., цэлюлозна-кардонная, харч. (мясакамбінаты, малочны, тытунёва-ферментны і інш. з-ды), лёгкая (шпагатна-вяровачная, канатная, абутковая, швейная ф-кі) прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. ГЭС. Пед. і тэхнал. ін-ты. Адыгейскі НДІ эканомікі, мовы, л-ры і гісторыі. 2 драм. тэатры. 2 музеі. Філармонія.
т. 9, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАЗІНФО́СФАРНЫЯ КІСЛО́ТЫ, іназінавыя кіслоты, іназінфасфаты,
кіслоты, у якіх ёсць рэшткі гіпаксанціну, рыбозы і 1,2 ці 3 рэшткі фосфарнай к-ты — іназіл-5-мона-, іназін-5′-ды- і іназін-5′-трыфосфарныя к-ты (ІМФ, ІДФ і ІТФ); нуклеатыды. Утвараюцца дэзамінаваннем адэназінфосфарных к-т. ІМФ — прамежкавы прадукт біясінтэзу пурынаў, папярэднік гуанілавай і адэнілавай к-т. ІДФ і ІТФ — макраэргічныя злучэнні, якія ў рэакцыях абмену рэчываў маюць значэнне высокаэнергетычнага субстрату. Утварэнне І.к. — неабходны этап біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў у жывёльным арганізме; састаўная ч. мышачных і інш. тканак.
т. 7, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫВІДУА́ЛЬНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
тып вытворчасці, які характарызуецца адзінкавым вырабам прадукцыі разнастайнай і непастаяннай наменклатуры. Да І.в. адносяцца прадпрыемствы, што вырабляюць буйныя турбіны, пракатныя станы, судны, унікальныя станкі, металург і горнае абсталяванне, а таксама рамонтныя і доследныя з-ды. У адрозненне ад масавай вытворчасці і серыйнай вытворчасці пры І.в. дапускаецца нерэгламентаваны рух вырабу па рабочых месцах і свабодны рытм работы. Працэс вытв-сці кожнага заказу праектуецца індывідуальна. Разнастайная наменклатура прадукцыі, а таксама унікальнасць заказаў патрабуе выкарыстання працы больш кваліфікаваных рабом — універсалаў, спец. абсталявання і прылад.
т. 7, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНКО́НІ (Ronconi) Джорджа (6.8.1810, г. Мілан, Італія — 8.1.1890),
італьянскі спявак (барытон), адзін з буйнейшых спевакоў 19 ст. Спяваць вучыўся ў бацькі Д.Ранконі. На опернай сцэне дэбютаваў у 1830. Выступаў у Італіі і інш. краінах, у т. л. ў Расіі (1851—55, 1858—59). Яго выкананне вылучалася віртуозным вак. майстэрствам, выразнай фразіроўкай, тэмпераментам. Сярод партый: Рыгалета, Навухаданосар (у аднайм. операх Дж.Вердзі), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур») і Дулькамара («Любоўны напітак», абедзве Г.Даніцэці), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні).
т. 13, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УАГАДУ́ГУ (Ouagadougou),
горад, сталіца Буркіна-Фасо, у міжрэччы Чорнай і Белай Вольты. Засн. ў 15 ст. Каля 600 тыс. ж. (2001). Канцавы пункт чыгункі, якая злучае У. з портам Абіджан, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прамысл. і культ. цэнтр краіны, гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, тэкст., харчасмакавая (рысаачышчальная, мясахаладабойная, па перапрацоўцы арахісу і арэхаў карытэ), абутковая. Зборка веласіпедаў і матацыклаў, шынны і цэм. з-ды. ЦЭС (каля 60% магутнасцей у краіне). Дыванаткацтва. Ун-т. Тэхн. цэнтр трапічнага лесу.
т. 16, с. 152
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯ пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе.
Існавала ў 1933—37. Мела на мэце падрыхтоўку бел. акцёрскіх кадраў. Вядучыя педагогі — рэжысёры і акцёры Ленінградскага акад. т-ра драмы. Маст. кіраўнік — акцёр і педагог Б.Жукоўскі. Студыю скончылі 19 чалавек, якія папоўнілі калектыў рэарганізаванага Тэатра юнага гледача БССР. У час вучобы падрыхтаваны спектаклі: «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (у жн. 1936 паказаны ў Мінску і Віцебску), «Глыбокая правінцыя» М.Святлова, «Рэвізор» М.Гогаля (III акт), «На дне» (II акт) і «Варвары» М.Горкага, «Банкір» А.Карнейчука.
т. 2, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕНТЫ́НА (Valentino) Рудольф [сапр. Гульельмі ды Валентына
(Guqlielmi di Valentino) Радольфа; 6.5.1895, Кастэланета, каля г. Таранта, Італія — 23.8.1926], амерыканскі акцёр. У ЗША з 1913. У кіно з 1918. Здымаўся ў нямых фільмах 1920-х г. («Чатыры коннікі Апакаліпсіса», «Шэйх», «Кроў і пясок», «Сын шэйха», «Кобра» і інш.),
дзе стварыў вобраз экзатычнага «лацінскага палюбоўніка», ракавога спакусніка, рамантычнага шукальніка прыгод, што прынесла яму сусветную вядомасць. Валентына — адна з легенд кінематографа, герой раманаў, п’ес, муз. твораў. У 1977 англ. рэж. К.Расел зняў пра яго маст. фільм «Валентына».
т. 3, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)