МА́ЛЫШАЎ (Пётр Фёдаравіч) (28.8.1898, в. Селязнёва Яраслаўскай вобл., Расія — 10.12.1972),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.лейт. (1943). Скончыў курсы «Выстрал» (1923, 1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Са жн. 1943 камандуючы 4-й ударнай арміяй, якая ўдзельнічала ў Гарадоцкай, Віцебска-Аршанскай, Полацкай і Мінскай аперацыях. Войскі пад яго камандаваннем вызначыліся пры вызваленні Гарадка, Полацка і інш.нас. пунктаў. Да 1959 на камандных пасадах у Сав. Арміі, у т. л. ў БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУСІЧЭ́НКА (Канстанцін Іванавіч) (9.5.1917, б. хутар Кірсаўка Міргарадскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр авіяцыі (1959). Скончыў Варашылаўградскую школу ваен. пілотаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1950), Ваен. акадэмію Генштаба (1961). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд. фронце, з 1942 у часцях авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік Сталінградскай бітвы, абароны Ленінграда, вызвалення Гомеля, Бабруйска, Мінска, Берлінскай аперацыі. Да 1963 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́НСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (5.4.1900, г. Кіеў — 25.12.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген. арміі (1955). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 3-м Бел., 1-м Укр. і Забайкальскім франтах: камандзір стралк. дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік вызвалення Глуска, Слуцка, Вілейкі, Мінска, Баранавіч, Пружан, Брэста. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—58. Ганаровы грамадзянін г. Брэст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́НІН (Фёдар Пятровіч) (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген-палк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваенна-паветр. акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.-кіт. вайне 1937—38. У Вял.Айч. вайну з 1943 камандуючы 6-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛАЎ (Аляксандр Спірыдонавіч) (22.11.1907, в. Андрэеўскае Каломенскага р-на Маскоўскай вобл. — 26.6.1941),
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Рас. Федэрацыі (1996). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў (1931), Барысаглебскую 2-ю ваен. школу лётчыкаў (1936), курсы ўдасканалення камсаставу. Ўдзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір эскадрыллі капітан М. у час бамбардзіроўкі варожай танк. калоны на дарозе Маладзечна—Радашковічы разам з чл. экіпажа самалёта У.М.Балашовым, Р.В.Рэутавым і Б.Бейскбаевым накіраваў свой палаючы самалёт на зенітную батарэю праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎЧА́НСКІ (Дзмітрый Сцяпанавіч) (26.10.1901, в. Рагатка Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 23.6.1979),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1934), Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1946). З 1924 на сав., парт. і журналісцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1942 у ЦШПР, з 2.4.1943 сакратар Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партыз. злучэння. Пасля вайны на парт. і сав. рабоце. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХРЫ́НАЎ (Рыгор Фёдаравіч) (н. 15.2.1921, с. Лысагорка Кашарскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946), ген.-маёр авіяцыі (1968). Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1954). У Вял.Айч. вайну на Паўн., Ленінградскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Камандзір звяна асобнага развед. авіяпалка капітан М. вёў паветр. разведку і бамбардзіроўку важных ваен. аб’ектаў ворага ў час Беларускай аперацыі 1944, вызначыўся ў раёне Брэста. Зрабіў 199 баявых вылетаў. Да 1973 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЦЭНТРЫ́ЗМ (ад полі... + цэнтр),
антрапалагічная канцэпцыя аб паходжанні чалавека сучаснага віду (неаантрапа) у некалькіх абласцях зямнога шара. Адзін з заснавальнікаў канцэпцыі — амер. антраполаг Ф.Вайдэнрайх; П. даследаваў Г.Ф.Дэбец. Паводле прыхільнікаў П., у кожнай вобласці сучасны чалавек узнікаў у выглядзе канкрэтнай вял.расы ў выніку самаст. эвалюцыі архантрапаў, што жылі тут, а потым палеаантрапаў. Супраць П. сведчыць адсутнасць марфал. адпаведнасці паміж выкапнёвымі формамі людзей і сучаснымі расамі, што жывуць на гэтай тэр., і вял. падабенства рас сучаснага чалавека паміж сабой па многіх не злучаных адна з адной адзнак. П. процістаіць монацэнтрызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Магілёўскае камуністычнае падполле (у гады Вял. Айч. вайны) 5/310; 6/326, 494, 495—496, 497, 502, 507; 8/283; 11/570; 12/171
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕРСО́ЛД,
сітуацыя рэзкага зніжэння цэн на які-небудзь тавар у выніку паступлення яго ў вял. колькасці на рынак. Тэрмін часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер.