ФАНТА́НА (Fontana) Іосіф III (1700 ? — пасля 1755),
архітэктар, прадстаўнік барока, паходзіў з Італіі. Працаваў пераважна ў Гродне і Вільні. Пабудаваў царкву Раства Багародзіцы ў Гродзенскім манастыры базыльянак (1726) і палац Сапегаў у Гродне (1741—44). Аўтар праекта (1740) і кіраўнік буд-ва (1741—43) Сталовіцкага касцёла Іаана Хрысціцеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́РСКІ Георгій Уладзіміравіч (н. 11.11.1909, Мінск),
бел.архітэктар. Засл. будаўнік Беларусі (1961), нар.архітэктарСССР (1981). Акад.Рас. акадэміі архітэктуры і буд. навук (1995). Скончыў Ленінградскую АМ (1939). У 1952—64 выкладчык БПІ (дацэнт з 1954). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект», з 1964 у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1966—79 кіраўнік майстэрні). Асн. работы ў Мінску: корпус Лечсанупраўлення (1948), ансамбль жылых дамоў на вул. Леніна (1949—56), карпусы пед. ун-та (1951—59), гасцініца Бел. саюза мастакоў, Літ. музей Я.Коласа (абедзве 1952), рэканструкцыя будынка сувораўскага вучылішча (1953), аэравакзал «Мінск-1» (1957), музей гісторыі Вял.Айч. вайны (1967), кінатэатр «Піянер», т-р лялек (абедзве 1964). Сааўтар генплана Полацка (1949). Сярод работ у сельскім буд-ве: сааўтар планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі (Дзярж. прэмія СССР 1971), Сарачы і Рэдкавічы Любанскага р-на (1969), аўтар Палаца культуры, гандл. цэнтра з гасцініцай, жылых дамоў у в.Сноў (1970-я г.) і інш. Творы манум. мастацтва: Манумент Перамогі, помнік Я.Коласу (1972) у Мінску, мемар. комплекс Зыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР ФОН Э́РЛАХ (Fischer von Erlach) Іаган Бернхард (20.7.1656, г. Грац, Аўстрыя — 5.4.1723),
аўстрыйскі архітэктар; адзін з гал. прадстаўнікоў аўстр. позняга барока. У 1670—86 жыў у Італіі, вучыўся ў К.Фантаны. Як архітэктар працаваў пераважна ў Зальцбургу і Вене. У Зальцбургу пабудаваў касцёлы св. Тройцы (1694—1702), калегіяльны (1696—1707), шпітальны св. Іаана (1699—1705). У Вене ўзвёў палацы прынца Яўгена Савойскага (1695—97), чэшскай прыдворнай канцылярыі (1708—14), гал. свой твор — манум. касцёл св. Карла Барамея (з 1716, завершаны яго сынам Іозефам Эмануэлем); удзельнічаў у буд-ве палаца Шонбрун (1696—1711). Сярод інш. пабудоў: палац Клам-Галас (1707—12) у Празе, Электарская капліца пры кафедральным саборы (з 1716) у Вроцлаве (Польшча). Аўтар праекта разбудовы імператарскага замка Гофбург у Вене (рэалізаваны часткова; прыдворная б-ка, 1723, цяпер Нац.б-ка), першай параўнальнай гісторыі архітэктуры — «Нарыс гістарычнай архітэктуры» (1721).
Літ.:
Sedlmayr H. Johann Bemhard Fischer von Erlach. 2 Aufl. Wien. 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМАРЭ́НКА Віктар Уладзіміравіч (н. 11.6.1945, г. Гродна),
бел.архітэктар. Скончыў БПІ (1968). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект» (у 1983—88 гал.архітэктар). З 1990 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, адначасова ў 1985—99 выкладаў у БПА. Асн. работы: лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва; 1973), археал. музей «Старажытнае Бярэсце» на тэр. мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1978, абедзве ў сааўт.), будынак Магілёўскага т-ра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйск (1977); у Мінску (у сааўт.) — кінатэатр «Масква», арх.-скульпт. комплекс «Мінск — горад-герой», навучальна-лабараторны корпус Ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі на праспекце Ф.Скарыны (1986), станцыя метро «Трактарны завод» (1990), комплекс новага чыгуначнага вакзала (гл. ў Дадатку Мінскія чыгуначныя вакзалы, 2000, з М.Вінаградавым; Гран-пры Рэсп. фестывалю архітэктуры 2001, сярэбраны медаль Сусв. трыенале архітэктуры ў Сафіі 2003), будынак Нац. б-кі (з Вінаградавым; будуецца з 2002); помнікі «Рудабельская рэспубліка» ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. (1984), Т.Шаўчэнку ў Мінску (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЭ́ЛІС Віктар, бел.архітэктар 1-й пал. 19 ст.; прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Вучань арх. К.В.Багеміле. У 1826—49 працаваў гродзенскім губ. архітэктарам. Выканаў праекты гандл. радоў у Навагрудку (1835), бальніцы для ніжніх воінскіх чыноў, сіроцкага дома, багадзельні (1849) для Гродзенскай губ., сінагогі на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ Веньямін Веньямінавіч (1839, Магілёўская губ. — 15.8.1881),
бел.архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1862). У 1862—76 працаваў у Віцебскай буд.-дарожнай камісіі, у 1876—78 — полацкім епархіяльным архітэктарам. Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРЭ́Н (Sirén) Іохан (27.5.1889, г. Іліхярмя, Фінляндыя — 5.3.1961),
фінскі архітэктар; лідэр фін.неакласіцызму 1920—30-х г. Вучыўся ў політэхн. ін-це ў Хельсінкі, выкладаў у ім (праф. 1931—57). Для пабудоў С. характэрны строгая сіметрыя, маналітнасць аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, спрошчаная трактоўка ордэрных элементаў (будынак парламента ў Хельсінкі, 1927—31).
латвійскі архітэктар. Скончыў Рыжскі політэхн.Ін-т (1959). Асн. работы: эксперым. цэх Рыжскага шклозавода (1959), індывід. жылыя дамы ў Рызе і Юрмале (1959—69), мемар. ансамбль Памяці ахвяраў фаш. тэрору ў Саласпілсе (1963—67, у сааўт.; Ленінская прэмія 1970), помнік у Рызе пісьменніку А.М.Упіту (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТМАН (Portman) Джон Кальвін (н. 4.12.1924, Валхала, ЗША),
амерыканскі архітэктар. Аўтар шматлікіх вышынных дзелавых, гандл., высокакамфартабельных гасцінічных будынкаў з рысамі еўрап. пасажаў 19 ст. Сярод твораў: Пічтры-цэнтр у Атланце (1961—85), Рэнесансавы цэнтр у Дэтройце (1971—77), атэлі Хает Рыджэнсі Кет у Сан-Францыска (1974, самы вялікі), Банавентура ў Лос-Анджэлесе (1976) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТА́ЎБЕРТ Аляксандр Ягоравіч (1781—1843),
расійскі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1801). Работы на Беларусі: план Бабруйскай крэпасці (1818), казармы, жылыя дамы, 2 шпіталі, сабор Аляксандра Неўскага і інш. пабудовы на яе тэрыторыі (1827); Мінская і Слуцкая брамы ў Бабруйску, казармы, гасціны двор на Кобрынскім фарштаце (1836) і інш. пабудовы Брэсцкай крэпасці.