КРУГАВЕ́Ц—КАЛІ́НІНА,

вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Да 1932 наз. Кругавец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад г. Добруш, 83 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Кругавец. 1170 ж., 407 двароў (1998). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 7 км на ПдУ ад вёскі на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны Помнік Дружбы.

т. 8, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УБА́НГІ (Ubangi, Oubangui),

рака ў Цэнтр. Афрыцы, правы прыток р. Конга. Цячэ па межах Дэмакр. Рэспублікі Конга з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай і Рэспублікай Конга. Утвараецца ад сутокаў рэк Мбому і Уэле. Даўж. ад вытоку р. Уэле каля 2,3 тыс. км, пл. бас. 773 тыс. км². Шмат быстрынь і парогаў. Паводкі з сак. да ліст. (у перыяд дажджоў). Сярэдні расход вады каля 7 тыс. м³/с. Суднаходная на 650 км ад г. Бангі (Цэнтральнаафр. Рэспубліка), у сезон дажджоў — ад зліцця вытокаў.

т. 16, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́НКАВІЧЫ,

вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пд ад Расонаў, 150 км ад Віцебска, 34 км ад чыг. ст. Полацк, на аўтадарозе Дзісна — в. Дрэтунь. 390 ж., 166 двароў (2003). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 2,5 км ад вёскі Гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.). Каля вёскі курган і курганны могільнік (6—8 ст.).

т. 18, кн. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́СЕНЬ,

вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 24 км на ПдУ ад Асіповіч, 149 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Ясень, на аўтадарозе Мінск—Бабруйск. 466 ж., 174 двары (2003). Сярэдняя школа, сац. прытулак для дзяцей з праблемных сем’яў, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 1 км на ПдЗ ад вёскі курганны могільнік.

т. 18, кн. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ ЧАЛАВЕ́КА, заразныя хваробы,

хваробы, якія выклікаюцца пэўнымі відамі патагенных бактэрый, вірусаў, хламідый, спірахет, рыкетсій, грыбоў, прыёнаў. Асн. агульная рыса І.х. — заразлівасць, здольнасць пашырацца пры кантактах арганізма з хворымі, бактэрыяносьбітамі, жывёламі, навакольным асяроддзем. Класіфікуюцца на антрапанозы («хваробы ад людзей»), заанозы («ад жывёл»), сапранозы («ад навакольнага асяроддзя»). Заражэнне на І.х. (механізм перадачы) залежыць ад лакалізацыі ўзбуджальнікаў; бывае паветрана-кропельным (узбуджальнік у органах дыхання), фекальна-аральным (у кішэчніку), трансмісіўным (у крыві), кантактным (на паверхні цела). Вылучаюць перыяды І.х.: скрыты, ці інкубацыйны (да першых сімптомаў), прадрамальны (неакрэсленая агульная рэакцыя), разгар захворвання, згасанне клінічных сімптомаў, папраўка. Пасля І.х. найчасцей застаецца імунітэт ад некалькіх месяцаў да многіх гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае.

А.​А.​Астапаў.

т. 7, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРА́БАЛА (ад грэч. parabolē),

геаметрычнае месца пунктаў М плоскасці, адлегласці k і l якіх ад пэўнага пункта F (фокуса) і ад дадзенай прамой ДД′ (дырэктрысы) адпаведна роўныя паміж сабой; адно з канічных сячэнняў.

Прамая, якая праходзіць праз фокус перпендыкулярна да дырэктрысы, наз. воссю П., пункт перасячэння П. з воссю — яе вяршыняй. Пры ўмове, што вось П. паралельная восі ОХ і вяршыня П. супадае з пачаткам каардынат, ураўненне П. мае выгляд: y​2 = 2 px, дзе p — адлегласць ад фокуса да дырэктрысы. П. — лінія 2-га парадку. Калі ў фокусе П. знаходзіцца крыніца святла (радыёхваль), то пасля адбіцця ад П. прамяні ўтвараюць паралельны пучок (гэта ўласцівасць выкарыстоўваецца ў пражэктарах і парабалічных антэнах).

т. 12, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЖЭКЦЁРСТВА (ад франц. projet, англ. project ад лац. projectus кінуты наперад),

захапленне нездзяйсняльнымі праектамі.

т. 12, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІРУЗО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Расонскі». За 4 км на ПдУ ад г.п. Расоны, 155 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Полацк. 346 ж., 147 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РКІ,

вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на Пд ад г. Бяроза, за 100 км ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 342 ж., 127 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАДЗЕ́Ц,

вёска ў Беларусі, у Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Беразіно, 126 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Нясета. 1078 ж., 503 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.

т. 3, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)