НАГАО́КА (Хантара) (18.8.1865, г. Нагасакі, Японія — 11.12.1950),
японскі фізік, адзін з заснавальнікаў навук. школы японскіх фізікаў. Чл. Японскай АН, яе прэзідэнт (1939—48). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1930). Скончыў Такійскі ун-т (1887), дзе і працаваў да 1926 (з 1896 праф.), адначасова ў 1917—46 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў. Навук.працы па электрычнасці і магнетызме, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Прапанаваў мадэль «атама тыпу Сатурна» (дадатна зараджанае ядро, вакол якога верціцца кальцо электронаў; 1904), што лічыцца папярэдніцай планетарнай мадэлі атама Рэзерфарда.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 376—378.
венгерскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Засл. арт. Венгрыі (1955). Вучыўся ў Будапешце, удасканальваўся ў Э.Чэкеці. У 1913—21 саліст, у 1936—62 балетмайстар і педагог (у 1950—61 дырэктар) Венг. опернага т-ра (Будапешт), выконваў гал. партыі ў яго спектаклях. У 1950—53 педагог Ін-та балета. Сярод лепшых пастановак: «Сільвія» на муз. Л.Дэліба (1942), «Прывід ружы» на муз. К.М.Вебера і «Дзень нараджэння інфанты» Дж.Карпентэра (абедзве 1948) і інш. Стварыў балетную школу (1937), у пед.працы спалучаў стыль італьян. школы класічнага танца з нац. асаблівасцямі венг.танц. мастацтва. Прэмія імя Л.Кошута 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЁМНАЯ ПРА́ЦА,
праца работніка па дагаворы найму на прадпрыемстве, уласнікам якога ён не з’яўляецца. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь найм (прац. дагавор) — пагадненне паміж работнікам і наймальнікам, паводле якога работнік абавязваецца выконваць работу па пэўнай прафесіі, спецыяльнасці або пасадзе адпаведнай кваліфікацыі і падпарадкоўвацца ўнутр.прац. распарадку, а наймальнік абавязваецца выплачваць яму зарплату і забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя дагаворнымі бакамі, заканадаўствам і калектыўным дагаворам. Наймальнікамі з’яўляюцца прадпрыемствы, установы, арг-цыі, т-вы, кааператывы незалежна ад наймення і форм уласнасці, прадпрымальнікі і інш. грамадзяне, якім дадзена права заключэння і спынення прац. дагавору. Работнікамі з’яўляюцца асобы, якія заключылі прац. дагавор з наймальнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎЧЫ́ЦЕЛЬ (Міхаіл Веньямінавіч) (н. 6.8.1924, г. Іркуцк, Расія),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў Іркуцкія фін.-эканам.ін-т (1951), ун-т (1953). З 1971 у Гомельскім ун-це імя Ф.Скарыны (у 1971—91 прарэктар). Навук.працы па праблемах тэорыі і метадалогіі эканам. навукі, гісторыі эканам. вучэнняў, праблемах развіцця рыначнай эканомікі. Адзін з аўтараў «Гісторыі эканамічных вучэнняў» (ч. 3, 1984).
Тв.:
Развитие экономической теории в XX в. Гомель, 1998;
Концептуальные проблемы трансформации экономических систем. М., 1999 (у сааўт);
Микро- и макрорегулирование экономики в условиях перехода к рынку. Мозырь, 1999 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ДЗЬВЕДЗЬ (Георгій Канстанцінавіч) (н. 21.3.1938, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1997). Брат М.К.Недзьведзя. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1967 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1.997 кіраўнік аддзела). Навук.працы па генет., біяхім. і імуналагічных аспектах этыялогіі і патагенезу дэміэлінізуючых, інфекц.-алергічных і вертэбрагенных захворванняў нерв. сістэмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Генетычны полімарфізм неўралагічных праяўленняў паяснічнага астэахандрозу (разам з А.І.Мікулічам, Я.Я.Краснікавай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1984. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНЕВА (Наталля Мікалаеўна) (н. 18.6.1950, Мінск),
бел. вучоны, педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1972). З 1972 у БПІ, з 1974 у Ваен. акадэміі (з 1994 заг. кафедры). З 1998 заг. кафедры рамана-герм. моў БДУ, адначасова праф.Ваен. акадэміі. Навук.працы па сучасных інфарм. тэхналогіях вывучэння замежных моў, на аснове крэатыўных методык. Распрацавала нетрадыцыйныя формы і метады навучання, накіраваныя на ўдасканаленне пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.
Тв.:
Творчество в процессе обучения иностранным языкам. Мн., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ірына Васілеўна) (н. 19.1.1952, г. Канск Краснаярскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994), праф. (1997). Скончыла БДУ (1976). З 1982 у Бел.эканам. ун-це, з 1995 у БДУ. Навук.працы па праблемах дзярж. рэгулявання і яго трансфармацыі ў прамыслова развітых краінах і краінах з пераходнай эканомікай; рэгіянальнай інтэграцыі, эвалюцыі рыначных сістэм; рэфармавання эканомікі Беларусі і яе інтэграцыі ў сусв. эканоміку.
Тв.:
Рынок и государство: проблемы макрорегулирования. Мн., 1994;
Системная методология в экономических исследованиях. Мн., 1996;
Глобализация и рынок: Поиски стратегии нац. выживания в XXI в. // Государственная поддержка предпринимательства в современных условиях: Материалы Респ. науч.-практ. конф. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Георгій Іванавіч) (н. 20.2.1924, г. Саратаў, Расія),
бел. хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1949). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук.працы па высокатэмпературнай хіміі парападобнага стану і вадароднай энергетыцы. Распрацаваў тэарэт. асновы галагеніднай піраметалургіі рэдкіх і рассеяных элементаў, электрахім. і тэрма-плазмахім. цыклаў атрымання вадароду з вады і серавадароду.
Тв.:
Введение в неорганическую химию. Ч. 1—2. Мн., 1973—74;
Физические методы неорганической химии. Мн., 1975;
Основы общей химии. М., 1988;
Асновы агульнай хіміі. Мн., 1995 (разам з І.М.Жарскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Пётр Сяргеевіч) (28.8.1901, Масква — 9.1.1975),
расійскі матэматык, стваральнік школы матэм. логікі. Акад.АНСССР (1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1929 у Маскоўскім хім.-тэхнал. ін-це, з 1934 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова АНСССР, з 1945 праф. Маскоўскага пед. ін-та імя Леніна. Навук.працы па тэорыі мностваў, матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў і тэорыі груп. Прапанаваў метад даследавання праблем дэскрыптыўнай тэорыі мностваў, метад доказу несупярэчнасці фармальных сістэм. Даказаў невырашальнасць праблемы тоеснасці, спалучанасці і ізамарфізму ў тэорыі груп. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Избр. труды: Теория множеств и функций. Математическая логика и алгебра. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗІ́ЛЬКА (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 5.10.1951, станіца Краснаармейская Краснадарскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1985). Скончыў Ленінградскі ун-т (1978). З 1986 ва Упраўленні справамі СМ Беларусі, з 1994 нам. старшыні Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па праблемах эканомікі навук.-тэхн. прагрэсу, арг-цыі і кіравання навук. і інавацыйнай дзейнасцю, навук.-тэхн. палітыкі.
Тв.:
Интенсификация науки: содержание и планово-финансовые факторы. Мн., 1984;
Финансовое обеспечение науки в Белорусской ССР (уровень, источники, механизмы). Мн., 1989 (разам з А.А.Слонімскім);
Science in the Republic of Belarus... // EURO research: An OverView of Research Policy in Europe. Stuttgart, 1996.