вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса «Азярцы». За 7 км на ПнУ ад Глыбокага, 215 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Глыбокае. 786 ж., 306 двароў (1995). Спірт- і вінзаводы. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Магілёўскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору каля 106 км². Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае (17,4 км) ад в. Стары Сінін амаль да вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны ў 1973. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці, вусце на ПнЗ ад вёскі Выгода. Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯ́ТА,
возера ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 15 км на ПдЗ ад г.п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Пл. 0,5 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,4 км. Берагі нізкія, тарфяністыя, з балотнай расліннасцю. Зарастае. На Пд з возера выцякае ручай у р. Дзісна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАМЕ́ЧАВА,
вёска ў Беларусі, у Лышчыцкім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр сумеснай калектыўнай гаспадаркі. За 22 км на Пн ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 1868 ж., 507 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, Астрамечаўская бібліятэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, Міхайлаўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Лучоса, за 1 км на ПдУ ад в. Азёры. Пл. 0,28 км², даўж. 1,55 км, найб.шыр. 400 м. Пл. вадазбору 80,7 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. Праз возера цячэ р. Вярхіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЕВА,
вёска ў Беларусі ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Першамайскага с/с і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад Оршы, 98 км ад Віцебска, за 7 км ад чыг. ст. Чэрвена, на шашы Орша—г.п. Коханава. 416 ж., 124 двары (1995). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бельчыца, за 7 км на Пд ад Полацка. Пл. 0,31 км². Даўж. 0,72 км, найб.шыр. 0,48 км, даўж. берагавой лініі 1,88 км. Пл. вадазбору 13,8 км². Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя. Выцякае р. Бельчыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДДТ, дыхлордыфенілтрыхлорэтан,
хімічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі (інсектыцыд). Шырока выкарыстоўваўся ў 1940—60-я г. ў многіх краінах свету. Устойлівае злучэнне, якое здольна назапашвацца ў навакольным асяроддзі, забруджваць яго і парушаць біял. раўнавагу ў прыродзе; небяспечнае для чалавека і жывёл (выклікае хранічнае атручэнне). Забаронены (на Беларусі — з 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ДРА (лац. Hydra),
экватарыяльнае сузор’е. Самае вялікае па займанай плошчы. Няяркія зоркі (толькі 14 са 130, бачных простым вокам, ярчэй 5-й зорнай велічыні), акрамя Альфарда — αГідра, 2-й візуальнай зорнай велічыні, утвараюць доўгі вузкі ланцуг. На тэр.Беларусі відаць у канцы зімы — пач. вясны. Гл.Зорнае неба.