ЛЮДО́ВІК XVIII (Louis; 17.11.1755, г. Версаль, Францыя — 16.9.1824),
кароль Францыі [1814—24]. 3 дынастыі Бурбонаў. Брат Людовіка XVI, граф Праванскі. У час рэвалюцыі 1789—99 уцёк з Францыі (1791). У 1795 пасля смерці ў парыжскай турме малалетняга пляменніка (т.зв. Людовіка XVII) абвясціў сябе каралём. Фактычна заняў прастол у 1814 у выніку перамогі краін антыфранц. кааліцыі над Напалеонам I. У перыяд «Ста дзён» Напалеона I (сак.—чэрв. 1815) знаходзіўся ў Бельгіі. Да 1820 праводзіў адносна ліберальную палітыку, пазней трапіў пад уплыў ультрараялістаў. Гл.таксамаРэстаўрацыя ў Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),
расійскі хімік-неарганік. Акад.АНСССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСГА́С,
прадпрыемства лясной гаспадаркі. Складаецца з лясніцтваў. Арганізуе ўлік і рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду, мерапрыемствы па лесаразвядзенні, меліярацыі і аднаўленні лясоў, паляпшэнні іх пароднага складу, павышэнні прадукцыйнасці, ахове лесу ад пажараў, шкоднікаў, хвароб, парубак; па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны і інш. прадуктаў лесакарыстання. Пры Л. ствараюць лясныя гадавальнікі, лесапаляўнічыя гаспадаркі, цэхі і ўчасткі па вытв-сці тавараў нар. спажывання. На Беларусі першыя Л. створаны ў 1929. На 1998 дзейнічала 88 Л. агульнай пл. 6,7 млн.га; існуюць таксама Л. навучальна-доследныя, навукова-даследчыя, ваенныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЧЭ́БНАЯ ФІЗІ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА (ЛФК),
выкарыстанне фізічных практыкаванняў і натуральных фактараў прыроды з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі; сродак мед. рэабілітацыі хворых і самааздараўлення арганізма. Уключае таксама механатэрапію, працатэрапію, лячэбны масаж. Асн: асаблівасць — дазіраваная фіз. нагрузка хворага. Формы ЛФК: ранішняя гігіенічная і лячэбная гімнастыка, хадзьба (тэрэнкур), спарт. і рухомыя гульні, катанне на лыжах, каньках і інш. Адрозніваюць актыўную і пасіўную ЛФК. Пасіўная выкарыстоўваецца для папярэджання атрафіі функцыянальных структур арганізма, напр., пры паралічах, цяжкіх траўмах, пасля аперацый і інш. Эфектыўная пры сістэм. занятках і правільным рэжыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГІ (лац. magus, грэч. magos ад стараж.-перс.),
1) жрацы і члены жрэчаскай касты ў стараж.Зах. Іране. Прыблізна ў 7 — пач. 4 ст. да н.э. (паводле розных даследчыкаў) прынялі зараастрызм, у які ўнеслі істотныя змены; дзякуючы ім да нашага часу дайшлі асобныя часткі «Авесты». М. называліся таксама жрацы інш. іранскіх вераванняў, што былі пашыраны ў Закаўказзі, М. Азіі і некаторых стараж. краінах Усходу. Карысталіся таемнымі абрадамі, таму з часоў элінізму М. сталі называць чараўнікоў, ведзьмакоў, астролагаў і г.д.; адсюль — магія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Працаваў у Магілёве ў 1946—49. Створаны на базе пераведзенага Гомельскага драм.т-ра. Маст. кіраўнік М.Нікіцін, з 1947 А.Данаці. Ставіліся п’есы бел. і рус. драматургаў, замежная класіка: «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Жаніцьба Бальзамінава», «Позняе каханне» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Даўным-даўно» А.Гладкова, «Рускае пытанне» К.Сіманава, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні і інш. У т-ры працавалі рэж. С.Астравумаў (таксама і акцёр), В.Меяроўскі, М.Рэхельс, акцёры М.Абрамаў, Л.Весніна, В.Казакова, Г.Качаткова, Я.Палосін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАІЦЫ́ЗМ, мазаічнасць,
прысутнасць у аднаго мнагаклетачнага арганізма клетак рознага генатыпу (выключэнне — палавыя клеткі ў працэсе меёзу). Такія арганізмы наз. мазаікамі або хімерамі. Напр., стракаталістасць у раслін, розная пігментацыя радужнай абалонкі вачэй у чалавека (адно вока карае, другое — блакітнае). Асн. прычыны — мутацыі і рэкамбінацыі ў клетках, што дзеляцца шляхам мітозу. Адрозніваюць М. са зменай генатыпу, плазматыпу і фенатыпічны М., звязаны са зменай функцыі гена ці яго дозы. Да М. адносяць таксама штучнае аб’яднанне груп клетак або органаў: трансплантацыя, прышчэпкі ў раслін і інш. Выкарыстоўваюць для аналізу мутацый, асаблівасцей развіцця арганізмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ПРАГІМНА́ЗІЯ,
няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Маладзечна ў 1860—64. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Кіраваў прагімназіяй інспектар. Мела 4 класы. Вучэбная праграма была аднолькавай з адпаведнымі класамі гімназій. Выкладаліся: рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, гімнастыка, танцы. Асоб, якія скончылі прагімназію, прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. Рыхтавала таксама настаўнікаў прыходскіх школ. У 1864 зачынена, на яе базе створана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
Літ.:
Ярушевич А. Молодечно и его учебные заведения. Вильна, 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ КАЎКА́З,
сістэма складкавых горных хрыбтоў у Закаўказзі, якая акаймоўвае з Пн і ПнУ Армянскае нагор’е. Размяшчаецца амаль паралельна Вял. Каўказу і аддзяляецца ад яго Калхідскай нізінай і Курынскай упадзінай. З Вял. Каўказам злучаецца Ліхскім (Сурамскім) хрыбтом. Даўж. каля 600 км. Выш. да 3724 м (г. Гямыш). У сістэму М.к. ўваходзяць хрыбты Месхецкі, Трыялецкі, Самхецкі, Мургузскі, Шахдагскі, Мураўдаг, Карабахскі і інш.Паўн. і паўн.-ўсх. схілы ўкрыты шыракалістымі і хваёвымі лясамі, субальпійскімі і альпійскімі лугамі, паўд. — рэдкалессем і хмызняком. Гораўтваральныя працэсы адбыліся ў альпійскую складкавасць. Гл.таксамаКаўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НУ ЗАКО́НЫ,
адзін з самых стараж.літ. помнікаў інд. цывілізацыі. Складзены на аснове ідэй брахманізму, з’яўляюцца зборам норм (грамадз., рэліг., маральных) паводзін веруючага індуса. У М.з. ўключаны таксама тэксты касмалагічнага, культавага і рытуальнага зместу, тлумачэнні па дзярж. ладзе і каставай сістэме. М.з. складаюцца з 12 глаў, якія разбіты на 2650 шлок (двухрадкоўяў). Паводле брахманскай традыцыі, аўтар М.з. — міфічны першачалавек Ману (адсюль назва). Асноўныя тэксты адносяцца да часу дынастыі Маур’я (4—2 ст. да н.э.), да нашага часу захавалася рэдакцыя, запісаная на мяжы Н.Э.