Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чаротніца (род раслін) 5/446; 11/203
- » - трыснёгападобная 11/203 (Іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Друцкія (княскі род) 3/235; 4/291; 6/516; 9/316
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Салагубы (княскі род) 3/566; 5/42; 9/81; 10/334
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУМЕНТА́ЛЬНАЕ МАСТА́ЦТВА,
родпластычных мастацтваў ахоплівае шырокае кола твораў, прызначаных для канкрэтнага арх. або ландшафтнага асяроддзя і адпаведных ім ідэйнымі якасцямі, зрокава-архітэктанічным і колеравым ладам. Да М.м. адносяцца: манументальны жывапіс, манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, вітраж, габелен, мазаіка, пано, размалёўка, сграфіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕПТАКО́КІ (Peptococcus),
род няспораўтваральных бактэрый шарападобнай формы. Трапляюцца ў кішачным тракце жывёл і чалавека, экскрэментах, брудзе. Пры пэўных умовах здольныя выклікаць септычныя інфекцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКІЯ,
старажытны княжацкі род герба «Друцк». Паходзяць, верагодна, ад кн.Рагвалода Рагвалодавіча, які пасля паражэння ў 1161 у барацьбе за полацкі трон замацаваў за сабой Друцкае княства (адсюль прозвішча яго нашчадкаў). У 1-й пал. 14 ст. Д. падзяліліся на 2 лініі: старэйшую (ад кн. Васіля Міхайлавіча), прадстаўнікі якой пасля ўдзелу ў Глінскіх мяцяжы 1508 выехалі ў Маскву, і малодшую (ад кн. Сямёна Міхайлавіча), прадстаўнікі якой засталіся ў ВКЛ і падзяліліся на некалькі галін, атрымаўшы другія прозвішчы ад сваіх маёнткаў (Д.-Азярэцкія, Друцкія-Горскія, Друцкія-Любецкія, Друцкія-Сакалінскія і інш.) і ад мянушак заснавальнікаў асобных галін роду (Д.-Адзінцэвічы, Д.-Бабічавы, Д.-Каноплі, Д.-Пуцяцічы і інш.).
Літ.:
Насевіч В.Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЭ́ТРУМ,
рамоначнік (Pyrethrum), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 еўрасібірскі рэліктавы від П. шчытковы (P. corymbosum), занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў асветленых лісцевых лясах, сухадольных астэпаваных лугах. Трапляецца здзічэлы П. вялікі, або бальзамічны кануфер (P. majus), які культывуюць як прыпраўную расліну, як інсектыцыдную — культывуюць П. цынерарыялісты, або далмацкі рамонак (P. cinerariifolium). Інтрадукаваны 2 віды П.: чырвоны, або каўказскі рамонак (P.coccineum) і дзявочы (P.parthenium).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 5—150 см. Сцёблы апушаныя, прамыя і ўзыходныя. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае, радзей суцэльнае. Кветкі дробныя, ў адзіночных або сабраных у агульнае шчыткападобнае суквецце кошыках. Плод — сямянка. Некат. віды маюць пірэтрыны. Род П. часта аб’ядноўваюць з родам піжма і хрызантэма. Інсектыцыдныя, лек., харч., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎІ́ (Luscinia),
род птушак сям. драздовых атр. вераб’інападобных. 2 віды: С. звычайны, або ўсходні (L. Iuscinia), пашыраны на У Еўропы і ў Зах. Азіі, і С. паўднёвы, або заходні (L. megarhynchos), пашыраны ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі. Пералётныя. Жывуць на ўзлесках, у парках, садах. Гнёзды пераважна на зямлі. Песня багатая разнастайнымі гукамі (да 40 каленаў). Здольныя да пераймання і імітацыі галасоў жывёл. Спяваюць амаль усю ноч, першыя 2 тыдні — і днём. Часам у род С. уключаюць да 10 відаў, у т. л.варакушку, заранак, С.-свістуна, С. тугайнага, сіняга С., чырванашыек. На Беларусі — С. звычайны.
Даўж. С. звычайнага да 19 см, маса да 30 г. Апярэнне рыжавата-аліўкава-шэрае. Кормяцца С. насякомымі, павукамі, чарвямі, зрэдку ягадамі і насеннем. Адкладваюць 4—6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́МЫ,
матылі-ліставідкі (Kallima), род матылёў сям. німфалід. Некалькі відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі і Афрыкі.
Крылы ў размаху да 8 см. Верхні бок крылаў ярка афарбаваны, ніжні — з малюнкам у выглядае ліставых жылак; формаю і афарбоўкай складзеныя крылы матыля нагадваюць пажухлы ліст (прыклад мімікрыі).