горад на ПнЗ Калумбіі, у адгор’ях Цэнтр. Кардыльеры. Адм. ц. дэпартамента Анцьёкія. Засн. ў 1675. Каля 3,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Важны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр краіны. Цэнтр горназдабыўной (золата, серабро, плаціна, каменны вугаль) і тэкст. (каля 80 % прадукцыі галіны ў краіне) прам-сці. Развіты таксама чорная металургія, хім., гарбарна-абутковая, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр гандлю кавай. 5 ун-таў. Музеі. У 2-й пал. 20 ст. месца знаходжання адной з буйнейшых арг-цый калумбійскай наркамафіі, т.зв. медэльінскага картэля (знішчаны ў 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТРАПО́ЛІТЭН-МУЗЕ́Й (Metropolitan Museum of Art) у Нью-Йорку, найбуйнейшы ў ЗША і адзін з буйнейшых у свеце збор твораў мастацтва. Засн. ў 1870 на аснове падараваных прыватных калекцый. Адкрыты ў 1872. Калекцыі музея прадстаўляюць усе буйнейшыя маст. культуры свету. У складзе М.-м. раздзелы мастацтва Амерыкі, Еўропы, краін Б.Усходу, Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Стараж. Амерыкі, Стараж. Егіпта, Грэцыі і Рыма, мастацтва ісламу, мастацтва 20 ст., зброі, муз. інструментаў, музеі кнігі і дзіцячы, ін-т касцюма. Філіял — музей сярэдневяковага мастацтва «Клуатры» ў Нью-Йорку (засн. ў 1926, адкрыты ў 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́БЛА (Puebla),
Пуэбла-дэ-Сарагоса, горад у Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 2140—2170 м. Адм. ц. штата Пуэбла. Засн. ў 1531. 1222,6 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы ў краіне цэнтр тэкст. (баваўнянай і шарсцяной) прам-сці. Прадпрыемствы гарбарнай, цэм., керамічнай, харчасмакавай (цукр., вінаробчай, кансервавай) прам-сці; металаапрацоўка, у т. л. аўтазборка. Цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (агава-магей, цукр. трыснёг, кунжут). Саматужныя промыслы. Музеі: краязнаўчы, мастацтва, гісторыі штата. Цэнтр.ч. горада з арх. помнікамі 16—18 ст. (кляштары, касцёлы, жылыя дамы і палацы) занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕ́ЦКІ КА́МЕНЬ,
базальтавая пліта з ідэнтычнымі надпісамі на стараж.-егіпецкай мове, накрэсленымі іерогліфамі і дэматычным пісьмом, і на стараж.грэч. мове. Знойдзены ў 1799 афіцэрам франц. войск у Егіпце Бушарам пры буд-ве форта Сен-Жульен (каля Разеты на зах. рукаве дэльты Ніла). Захоўваецца ў Брытанскім музеі ў Лондане. Тэксты Р.к. высечаны ў 196 да н.э. і ўяўляюць сабой падзячны надпіс егіпецкіх жрацоў Пталамею V Епіфану [204—180 да н.э.]. Іерагліфічны тэкст Р.к. дэшыфраваны ў 1882 Ж.Ф.Шампальёнам, што дало пачатак вывучэнню егіп. іерагліфічнай пісьменнасці.
Літ.:
Шампольон Ж.-Ф. О египетском иероглифическом алфавите: Пер. с фр.Л., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́НКЕНБУРГ (Blankenburg am Harz),
гразекліматычны курорт у Германіі. На ПдЗ ад г. Магдэбург у адгор’ях гор Гарц. Як цэнтр адпачынку і турызму (у т. л. міжнароднага) вядомы з 19 ст., як курорт развіваецца з сярэдзіны 20 ст. Умерана кантынент. клімат з мяккай зімой і цёплым Летам, вял. масівы лісцевых лясоў, ахаванасць курорта ад вятроў, тарфяныя гразі, маляўнічыя ландшафты спрыяюць эфектыўнаму лячэнню хвароб апорна-рухальнай, сардэчна-сасудзістай і нерв.сістэм. У Блакенбургу і паблізу аб’екты турызму: арх.-гіст. помнікі 12—18 ст., помнік прыроды «Чортава сцяна», стромая скала Рэгенцгтайн з рэшткамі замка 12 ст., гара Брокен (паводле герм. легенды — месца збору ведзьмаў у Вальпургіеву ноч), музеі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНАНАРЫ́ВУ (Antananarivo),
Тананарыве, горад, сталіца, гал.эканам. і культ. цэнтр Мадагаскара. Адм. ц. правінцыі Антананарыву. 802 тыс.ж. (1990). Размешчаны на плато ў цэнтр.ч. в-ва Мадагаскар, на выш. 1200—1400 м над узр. мора. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Івату. Харчасмакавая, гарбарная, абутковая, хім., дрэваапр., тэкст., паліграф.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, аўтазборачны з-д і інш.Ун-т.
Засн. ў 1-й пал. 17 ст. каралём дзяржавы Імерына Андрыянзакам. У 17—19 ст. рэзідэнцыя каралёў Мадагаскара. У 1895 захоплены французамі, з 1896 адм. цэнтр франц. калоніі, з 1960 сталіца Мадагаскара. Музеі (у т. л. малагасійскага мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯШКЕ́ВІЧ (Іосіф Іванавіч) (1777, мяст. Шылува, Літва — 5.10.1830),
бел. жывапісец-партрэтыст. З сям’і музыканта з мяст. Радашковічы (Маладзечанскі р-н). Скончыў Віленскую маст. школу (1803), працаваў у майстэрнях франц. мастакоў Ж.А.Д.Энгра і Ж.Л.Давіда. З 1810 жыў у Пецярбургу. Часта прыязджаў на Беларусь. Стварыў шмат партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму, у т. л. Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Чартарыйскага, Г.Ржавускага, Плятэра, аўтапартрэт, «Групавы партрэт», «Жаночы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі», партрэт А.Бакунінай (апошнія 4 захоўваюцца ў Нац.маст.музеі Беларусі) і інш. Сябраваў з А.Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).
І.І.Аляшкевіч.І.Аляшкевіч. Групавы партрэт. 1813. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКШЭ́ЕЎ (Васіль Мікалаевіч) (24.12.1862, Масква — 28.9.1958),
рускі мастак. Нар. мастак СССР (1956), акад.АМСССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878—88) у У.Макоўскага, А.Саўрасава, В.Паленава; выкладаў там жа (1894—1918). Перасоўнік. У традыцыях рус.рэаліст. жывапісу стварыў шэраг жанравых карцін («Дзяўчына корміць галубоў», 1887; «Проза жыцця», 1892—93, і інш.) і лірычных пейзажаў («Блакітная вясна», 1930; «Вясна прыйшла», 1943). Дзярж. прэмія СССР 1943. У Нац.маст.музеі Беларусі карціны: «На параду», 1892; «Вечар ранняй вясны», 1918; «Сцежка», 1938, і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛТЫМАР (Baltimore),
горад на У ЗША, у штаце Мэрыленд, пры ўпадзенні р. Патапска ў Чэсапікскі зал. Засн. ў 1729. 726 тыс.ж., з прыгарадамі 2,4 млн.ж. (1993). Марскі порт (грузаабарот больш за 25 млн.т за год). Старэйшая ў ЗША база ВМФ (з 1797). Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт (паміж Балтымарам і Вашынгтонам). Буйны прамысл., гандл., фін. і культ. цэнтр краіны. Чорная і каляровая (вытв-сць рафінаванай медзі) металургія. Радыёэлектронная, эл.-тэхн., аэракасмічная, аўтазборачная, суднабуд., прыладабуд., металаапр., хім., харч.прам-сць. Нафтаперапрацоўка. Гандаль вугалем, збожжам, металапрадукцыяй. 7 ун-таў (у т. л. Дж.Хопкінса). Мастацкая галерэя, музеі мастацтва, транспарту, Дом-музей пісьменніка Э.По і інш.