ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ СТАНДА́РТ,

комплекс норм і патрабаванняў, якім адпавядаюць перадавальная і прыёмная апаратура сетак тэлевізійнага вяшчання, а таксама тэлевізійны радыёсігнал, што перадаецца па гэтай сетцы. Т.с. рэгламентуе колькасць радкоў тэлевізійнай разгорткі, лік палёў і кадраў, перададзеных за 1 с, паласу частот тэлевізійных сігналаў, рознасць нясучых частот гукавога суправаджэння і відарыса, размеркаванне тэлевізійных каналаў і інш.

т. 16, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАЛІ́КУЛЫ (ад лац. folliculus мяшочак),

мнагаслойныя полыя ўтварэнні ў розных органах пазваночных жывёл і чалавека. Выконваюць шмат функцый: напр., у Ф. валасоў адкрываюцца вывадныя пратокі сальных залоз (запаленне Ф. валасоў — фалікуліт), у Ф. яечніка млекакормячых жывёл і чалавека развіваюцца яйцаклеткі. Вял. колькасць лімфатычных Ф. знаходзіцца ў слізістай абалонцы стрававальнага тракту, дыхальных і мачавых шляхоў.

т. 16, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦУКРАНО́СНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,

расліны, якія назапашваюць у тканках значную колькасць цукроў (пераважна цукрозу) і выкарыстоўваюцца для іх атрымання. Асн. Ц.к. — цукровы трыснёг (у тропіках і субтропіках) і цукр. буракі (ва ўмераным клімаце). Да Ц.к. адносяцца таксама цукр. клён (з соку атрымліваюць кляновы цукар), цукр. сорга, цукр. і вінная пальма, ражковае дрэва і інш.

т. 17, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭСТО́НЦЫ (саманазва ээстласед),

народ, асноўнае насельніцтва Эстоніі (920,7 тыс. чал., 2003). Жывуць таксама ў Рас. Федэрацыі (46,4 тыс. чал., 1995), ЗША (25 тыс. чал.), Канадзе (25 тыс. чал.), Швецыі (25 тыс. чал.), Аўстраліі (6 тыс. чал.). Агульная колькасць каля 1,1 млн. чал. (1995). Гавораць на эстонскай мове Вернікі пераважна лютэране, ёсць праваслаўныя.

т. 18, кн. 1, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАЙНД-РЫ́ВЕР (Blind River), Алгома,

буйны уранаварудны раён у Канадзе (прав. Антарыо). Адкрыты ў 1948. Урананоснасць звязана з пластамі кварцава-галечнікавых кангламератаў у магутнай тоўшчы ніжнепратэразойскіх парод. Разведаныя запасы — 270 тыс. т вокісу урану. Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,08%; спадарожныя кампаненты — рэдказямельныя элементы. Гал. радовішчы: Агнью-Лейк, Эліят-Лейк. Распрацоўка падземным спосабам. Цэнтр — населены пункт Блайнд-Рывер.

т. 3, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГАРЭ́ЛІК»,

бел. нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але не менш за 11—13 чал.) дзеляцца на пары. Хто застаўся без пары, становіцца «гарэлікам». Пары перабягаюць ад дрэва да дрэва (ад аднаго драўлянага прадмета да другога). «Гарэлік» іх ловіць. Калі каго зловіць, забірае сабе ў пару, хто застаўся без пары, становіцца «гарэлікам», і гульня працягваецца.

Я.​Р.​Вількін.

т. 5, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ ДО́ЗА,

максімальная колькасць шкоднага агента, якая пры ўздзеянні на жывыя арганізмы (праз дыхальную сістэму, ежу і да т.п.) ці іх згуртаванні яшчэ не выклікае істотных змен іх стану і парушэнняў працэсаў жыццядзейнасці. Вызначаюць гранічна дапушчальную дозу аднаразовую або ў пераліку на азначаны прамежак часу (гадзіну, дзень і г.д.). Для розных відаў жывых арганізмаў гранічна дапушчальная доза неаднолькавая.

т. 5, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЫ́НІЦКІ МАНАСТЫ́Р РАСТВА́ БАГАРО́ДЗІЦЫ.

Існаваў у г. Бялынічы ў 1877—1918. Утвораны замест зачыненага ў 1877 Мсціслаўскага мужчынскага манастыра. Размяшчаўся ў будынках б. кляштара кармелітаў. Колькасць манахаў дасягала 40 чал. (пач. 20 ст.). Да Бялыніцкага манастыра быў прыпісаны і пазаштатны Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр. У храме захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай, які застаўся ад кармелітаў.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 3, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭНСК,

археалагічная стаянка ранняга мезаліту (10—8 тыс. г. назад) ва ўрочышчы Грэнск, каля в. Ворнаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Выяўлены рэшткі агнішчаў, вял. колькасць крамянёвага інвентару, у т. л. тронкавыя наканечнікі стрэл (грэнскі тып), вастрыі, праколкі, разцы, скрабкі і інш. Знаходка вял. колькасці нуклеусаў сведчыць пра існаванне тут крэменеапрацоўчай майстэрні. Ад стаянкі атрымала назву грэнская культура.

т. 5, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎХАЧО́Ў Фядосій Міхайлавіч (17.9.1909, в. Машавое Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці — 14.12.1993),

Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Вышэйшую школу бранятанк. войскаў (1947). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыня (Польшча) танкавы батальён пад камандаваннем маёра Аўхачова першы ўварваўся ў горад і знішчыў вялікую колькасць тэхнікі ворага.

Ф.М.Аўхачоў.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)