КАНЦЭНТРА́Т [новалац. concentratus засяроджаны, сканцэнтраваны ад лац. con (cum) разам + centrum цэнтр],

1) спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы.

2) Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напр., зерне, макуха, вотруб’е). Гл. таксама Канцэнтраваныя кармы.

3) Прадукт абагачэння карыснага выкапня, у якім канцэнтрацыя каштоўнага мінералу вышэйшая, чым у зыходнай сыравіне.

т. 8, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАТУБЕРКУЛЁЗ, паратуберкулёзны энтэрыт, хвароба Іоне,

хранічная інфекцыйная хвароба жывёл. Пашырана ў многіх краінах, у т. л. на Беларусі. Перадаецца праз кармы, ваду, гной і інш. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы і бактэрыяносьбіты. Хварэюць буйн. раг. жывёла, авечкі, радзей інш. жвачныя. Пры П. пагаршаецца апетыт, настае вяласць, анемія слізістых абалонак, панос, змардаванне і інш.

т. 12, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭДУЦЭ́НТЫ [ад лац. reducens (reducentis) які вяртае, аднаўляе],

арганізмы, якія ў працэсе жыццядзейнасці ператвараюць арган. рэшткі ў неарган. (мінер.) рэчывы. Большасць — мікраарганізмы, што знаходзяцца ў глебе і вадзе, а таксама грыбы і некат. жывёлы (напр., дажджавыя чэрві). Прадукты жыццядзейнасці Р. выкарыстоўваюцца прадуцэнтамі. Прымаюць удзел у кругавароце рэчываў у прыродзе, аднаўляюць урадлівасць глебы.

Р.​Г.​Заяц.

т. 13, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХІМАПСІ́Н,

ферментны прэпарат, які змяшчае А-хіматрыпсін і трыпсін.

Парашок белага колеру, часам з жаўтаватым адценнем, добра раствараецца ў вадзе. у фізіял. растворы. Атрымліваюць з падстраўнікавай залозы забітай жывёлы. Растварае згусткі крыві. паскарае рэгенерацыю пашкоджаных тканак і інш. Выкарыстоўваюць для лячэння гнойных ран, трафічных язваў, апёкаў. кератытаў і інш.

І.​М.​Семяненя.

т. 17, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫСТАКРО́ЎНАЯ ВЕРХАВА́Я ПАРО́ДА коней.

Выведзена ў 17—18 ст. у Вялікабрытаніі скрыжаваннем мясц. парод з усх. (варварыйскай, тур., араб., туркм.) і еўрап. (неапалітанскай і ісп.). Выкарыстоўваюць для вывядзення верхавых і запражных парод, у конным спорце.

Жывёлы буйныя, сухой канстытуцыі. Выш. ў карку 161—162 см. Масць рыжая, гнядая, цёмна-гнядая, шэрая.

Чыстакроўная верхавая парода.

т. 17, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАПЛАЗМО́З,

інвазійная трансмісіўная хвароба буйной і дробнай рагатай жывёлы, якая выклікаецца паразітаваннем у крыві анаплазмаў. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы і крывасосныя насякомыя. Адзначаецца ўсюды, часцей у вяснова-восеньскі перыяд. Характарызуецца гарачкай пераменнага тыпу, прагрэсіўнай анеміяй, павелічэннем паверхневых лімфавузлоў, ацёкамі, атаніяй страўнікава-кішачнага тракту. Смяротнасць невялікая. Лячэнне тэрапеўтычнае. У мэтах прафілактыкі жывёл у летні час апрацоўваюць акарыцыднымі сродкамі.

т. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПІСТАРХІ́ДЫ (Opisthorchiadae),

сямейства гельмінтаў класа смактуноў; паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека. У сусв. фауне 29 родаў, больш за 100 відаў. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны апістарх кашэчы (Opistorchis felineus) — узбуджальнік апістархозу.

Даўж. каля 1 см. Развіваюцца ў прамежкавых (малюскі), дадатковых (карпавыя рыбы) і канчатковых гаспадароў (рыбаедныя жывёлы і чалавек).

Да арт. Апістархіды. Апістарх кашэчы (павялічаны).

т. 1, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТРЫ́Т (ад лац. detritus перацёрты),

1) завісь дробных арганічных рэшткаў у тоўшчы вады ці адклады іх на дне вадаёмаў. Утвараецца з адмерлых раслін і жывёл і іх выдзяленняў. З’яўляецца кормам для водных жывёл — дэтрытафагаў.

2) У медыцыне — прадукт распаду тканак. Д. воспенны воспавы* — саскрэб воспенных воспавых* пухіроў са скуры штучна заражанай жывёлы для прыгатавання воспеннай воспавай* вакцыны.

т. 6, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНГУ́СТЫ (Palinurus),

род беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. 5 відаў. Пашыраны на шэльфе трапічных і субтрапічных мораў. Жывуць на камяністым дне, у расколінах скал.

Даўж. да 75 см, маса да 13 кг і больш. Цела і тоўстыя антэны маюць моцныя шыпы. Начныя жывёлы. Кормяцца жывёльным кормам, пераважна малюскамі. Развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.

Лангуст.

т. 9, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЗАФІ́ЛЫ [ад мез(а)... + філ(ы)],

жывёлы, якія жывуць пераважна ў месцах з сярэднім узроўнем увільготненасці. Патрабавальнасць да вільготнасці асяроддзя ў М. залежыць ад воднага балансу арганізма і рэгулюецца шэрагам марфал., фізіял. і экалагічных прыстасаванняў. Напр., тыповы М. у фауне Беларусі сярод насякомых — матыль соўка азімая, які насяляе палеткі папарныя або з прапашнымі культурамі і інш. месцы з оптымумам адноснай вільготнасці паветра 50—80%.

т. 10, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)