ГРАБНІ́ЦКІ Фларыян (1664?, Полацкае ваяводства — 1762),
уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле інш. звестак — Віленскую акадэмію), д-р тэалогіі. Чл. ордэна базыльян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў місіянерскую дзейнасць і прымусовыя метады. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСФІ́КСІЯ (грэч. asphyxia літар. адсутнасць пульсу),
паталагічны стан, што ўзнікае ў арганізме ад рэзкага недахопу кіслароду і лішку вуглекіслаты. Асфіксія механічная ўзнікае ад спынення доступу паветра ў лёгкія, асфіксія таксічная — ад дзеяння розных хім. рэчываў. Пры асфіксіі ўзнікаюць задышка і галавакружэнне, пачашчаецца пульс, павышаецца крывяны ціск, зацямняецца свядомасць, трацяцца адчувальнасць і рэфлексы, спыняюцца дыханне і сардэчная дзейнасць. Неадкладныя меры: штучнае дыханне, лякарствы, якія ўзбуджаюць дыхальны і сасудзісты цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛУНАН (Alunāns) Адольф (11.10.1848, г. Елгава, Латвія — 5.7.1912),
латышскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік нац.т-ра і драматургіі. Сцэн.дзейнасць пачаў у 1866. Працаваў у ням. т-рах у Тарту, Таліне, Пецярбургу. Выконваў пераважна камедыйныя ролі. Арганізатар, кіраўнік і рэжысёр першага нац.т-ра (Рыга, 1870—85), перасоўнай трупы ў Елгаве (1885—1904). Аўтар п’ес: «Дамарослы», «Радасць і гора», «Нашы продкі» і інш., артыкулаў пра тэатр. мастацтва, успамінаў.
амерыканская спявачка (кантральта). Адна з буйнейшых камерных спявачак 20 ст. Дэбютавала ў канцэртах у 1925, у оперным т-ры ў 1955. Першая негрыцянка, якая выступала на сцэне т-ра «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. Валодала голасам велізарнага дыяпазону, выконвала і партыі сапрана. Мела разнастайны рэпертуар. Пакінула выканальніцкую дзейнасць у 1965. Напісала аўтабіяграфію (рус.пер. у зб. «Выканальніцкае мастацтва замежных краін». Вып. 1. М., 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЛІ́НСКІ (сапр.Халафаў) Гусейн Мамед аглы
(сакавік 1881, Баку — 20.3.1919),
азербайджанскі акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў азерб. прафесійнага т-ра. Сцэн.дзейнасць пачаў у 1905 у першых азерб. прафесійных трупах. Акцёр трагічнага плана, моцнага тэмпераменту, высокай культуры. Сярод роляў: Гяве («Каваль Гяве» Ш.Салі), Франц Моор («Разбойнікі» Ф.Шылера), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра). Ставіў п’есы класічнага і нац. рэпертуару. Першы азерб. акцёр кіно («У царстве нафты і мільёнаў», 1916).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАГА ДАГАВО́РУ (The Central Treaty Organization; СЕНТО),
ваенна-палітычная арганізацыя на Б. і Сярэднім Усходзе ў 1955—79, да сак. 1959 наз.Арг-цыя Дагавору Блізкага Усходу. Дагавор аб яе стварэнні падпісаны ў 1955 у Багдадзе (Багдадскі пакт). Уваходзілі Ірак (выйшаў у 1958), Іран, Пакістан, Турцыя і Вялікабрытанія, у 1959 далучыліся ЗША. Пасля выхаду з СЕНТО Ірана і Пакістана (1979) па ініцыятыве Турцыі арг-цыя спыніла сваю дзейнасць.
няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыд. ці фіз. асоб (добраахвотная ліквідацыя) або па патрабаванні крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля суд. рашэння банкрут спыняе эканам.дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута, у гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калект. ўласнасць яго работнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ЦАРКВА́ ЗА МЯЖО́Й,
хрысціянскія царкоўна-адм. структуры, якія аб’ядноўваюць беларусаў-вернікаў у замежжы. Прадстаўлена Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой за мяжой, Беларускай праваслаўнай царквой Паўночнай Амерыкі, Беларускімі каталіцкімі місіямі за мяжой, 2 бел. цэрквамі каталіцка-уніяцкага кірунку (св. Пятра і Паўла ў Лондане і Хрыста Спаса ў Чыкага). З ёй цесна звязана дзейнасцьБеларускіх рэлігійных арганізацый за мяжой.
Да арт.Беларуская царква за мяжой. Беларуская царква Хрыста Спаса ў г. Чыкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ГІ́ЛЬДЫЯ,
прывілеяванае саслоўнае аб’яднанне буйных купцоў і ўладальнікаў нерухомасці (пераважна немцаў) у 14—19 ст. у прыбалтыйскіх гарадах. Узнікла ў сярэдзіне 14 ст. ў гарадах Лівоніі — Таліне, Рызе, Тарту і інш. на ўзор ням. гарадоў. Уплывала на дзейнасцьгар. савета (рата або магістрата), які папаўняўся ў парадку кааптацыі толькі членамі Вялікай гільдыі. Праіснавала да ўвядзення агульнарас. гарадавога палажэння ў 1877 і часткова да суд. рэформы ў Прыбалтыцы ў 1889.
дабрачынная арг-цыя для дапамогі беларусам у працэсе эміграцыі і ўсталявання ў ЗША. Засн. ў 1948 у г. Саўт-Рывер. Першы старшыня — І.Ермачэнка. На пач. дзейнасці дапамагаў беларусам у пошуках працы, вывучэнні англ. мовы, адаптацыі да новых умоў пражывання, садзейнічаў заснаванню час.«Беларус у Амерыцы», «Беларускае слова ў Амерыцы», газ. «Беларуская трыбуна», з 1960 друкаванню час.«Беларуская думка». Вядзе шырокую сац., культ. і адукац.дзейнасць.