расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1935). У 1934—41 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це і інш.спец.НДІ. З 1969 у Маскоўскім ін-це радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. Гал. канструктар сістэм кіравання ракет-носьбітаў ШСЗ і інш.касм. апаратаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́Ў (Уладзімір Сямёнавіч) (25.3.1911, г. Разань, Расія — 25.3.1998),
расійскі вучоны ў галіне механікі, праблем кіравання і матэматыкі. Акад.Рас.АН (1981). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1931), дзе і працаваў. З 1956 у Ін-це праблем інфарматыкі Рас.АН, адначасова з 1972 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па статыстычнай тэорыі працэсаў кіравання, дынаміцы палёту, тэорыі імавернасцей, дастасавальнай матэматыцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Ленінская прэмія 1990. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧА́ВА (Віктар Барысавіч) (20.6.1905, пас. Паргалава Ленінградскай вобл., Расія — 29.12.1978),
расійскі вучоны ў галіне геабатанікі і геаграфіі. Акад.АНСССР (1968). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1924). З 1959 дырэктар Ін-та геаграфіі Сібіры і Д. Усходу Сіб. аддзялення АНСССР (Іркуцк). Навук. працы па геабатаніцы, класіфікацыі ландшафтаў і расліннасці, прыродным раянаванні, геасістэмах, метадах стацыянарных геагр. работ, праблемах вывучэння і асваення тайгі. Распрацаваў асноўныя тэарэт. палажэнні геабат. карціравання і класіфікацыі карт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМІНО́ЎСКІ (Майсей Ісакавіч) (16.10.1900, в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 5.11.1984),
генерал-маёр (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934), Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., Забайкальскім франтах: нач. штаба дывізіі, арміі. Удзельнік баёў пад Масквой, Велікалуцкай, Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Хінгана-Мукдэнскай аперацый. У 1952—61 выкладчык Ваен. акадэміі імя Фрунзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),
сав. палеантолаг і гістолаг. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АНСССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎ (Канстанцін Іванавіч) (23.10.1789, в. Міроханава Кастрамской губ. — 11.12.1865),
рускі географ, статыстык. Акад. Пецярбургскай АН (1836). Праф. Пецярбургскага ун-та (1819—21). У 1828—35 выкладаў гісторыю і статыстыку будучаму рас. імператару Аляксандру II. Адзін з заснавальнікаў Рус.геагр.т-ва. Навук. працы па статыстыцы, эканам. раянаванні Расіі і геаграфіі.
Тв.:
Начертание статистики Российского государства. Ч. I. О состоянии народа Спб., 1818. Ч. 2. О состоянии правительства. Спб., 1819;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІ́К-РАМА́НАЎ (Віктар Андрэй Станіслававіч) (н. 18.3.1920, С.-Пецярбург),
расійскі фізік-эксперыментатар. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. з 1966). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1947). З 1956 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, адначасова ў Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па фізіцы магнітных з’яў. Адкрыў п’езамагнетызм, шэраг новых антыферамагнетыкаў, распрацаваў метады назірання спінавых хваляў.
Літ.:
Дзялошинский И.Е. и др. А.С.Боровик-Романов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1980. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РТУЛЬ (Францішак) (н. 15.11.1918, г. Піедруя, Латвія),
дзеяч бел. эміграцыі. Скончыў Дзвінскую сярэднюю тэхн. гімназію (1936), Віленскую бел. настаўніцкую семінарыю (1944). З 1944 у эміграцыі. Жыў у Германіі, Італіі, скончыў ф-т філасофіі ватыканскага Грэгарыянскага ун-та. З 2-й пал. 1940-х г. у Англіі, скончыў Лонданскі ін-ттэхн. стаматалогіі. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. З 1957 у ЗША. Узначальваў бел.акад. каталіцкае т-ва «Рунь», з 1982 старшыня Фундацыі імя П.Крачэўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧВАР (Андрэй Анатолевіч) (8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ЕЎ (Аскар) (н. 10.11.1944, с. Кызыл-Байрак Кемінскага р-на, Кыргызстан),
дзярж. дзеяч Кыргызстана, вучоны. Акад.АН Кыргызстана (1987). Д-ртэхн.н. (1980). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1968). Працаваў у ім, на з-дзе ў Бішкеку, у Фрунзенскім політэхн. ін-це. У 1986—87 заг. аддзела ЦК Кампартыі Кіргізіі. З 1987 віцэ-прэзідэнт, у 1989—90 прэзідэнт АН Кыргызстана. З 1990 прэзідэнт Рэспублікі Кыргызстан. Навук. працы па фіз. оптыцы і галаграфіі.