РАЗЕНТА́ЛЬ Саламон Конрадавіч (10.8.1890, г. Вільня — 18.11.1955),

бел. і расійскі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д-р мед. н. (1937), праф. (1940). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1913). У 1921—31 у клініцы Мінскага мед. ін-та, адначасова ў 1927—31 гал. ўрач 3-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1931 у Ленінградзе. Навук. працы па фізіялогіі скуры, пашкоджаннях яе пры хваробах крывятворных органаў (у прыватнасці міэлоіднай лейкеміі), укараненні ў практычную дэрматалогію рэнтгеналагічнага, люмінесцэнтнага, гісталагічнага метадаў. Чэмпіён Беларусі па шахматах (1924).

т. 13, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЗО́ГРАФ,

высокаскарасны лічбавы размнажальны апарат; адзін са сродкаў размнажальнай тэхнікі. Мае высакаякасныя сканер і прынтэр. Арыгінал для Р. — тэкставы ці тонавы дакумент (у т. л. нестандартных памераў), таксама кнігі і фатаграфіі. Мае 5 узроўняў кантрасту (кантраст пры сканіраванні настройваецца ў адпаведнасці з яркасцю арыгінала). Маштаб адбіткаў — ад удвая паменшаных да ўдвая павялічаных у параўнанні з арыгіналам. Пры апрацоўцы дакументаў вырабляецца прамежкавая матрыца, з якой робіцца зададзеная колькасць копій. Можа апрацоўваць адначасова 2 арыгіналы, рабіць 2 копіі з арыгінала.

т. 13, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМЫЧО́К Васіль Барысавіч (н. 24.12.1956, г. Славута Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н. (1999), праф. (2000). Скончыў Чарнавіцкі мед. ін-т (1980). З 1985 у Мінскім мед. ін-це, з 1989 у Бел. НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі (з 1999 дырэктар), адначасова з 2000 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні эфектыўнай комплекснай тэхналогіі рэабілітацыі хворых і інвалідаў.

Тв.:

Черепно-мозговая травма: эпидемиология. инвалидность, реабилитация. Мн., 1998.

т. 15, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УРЭ́ЎСКІ Міхаіл Сцяпанавіч (12.2.1871, с. Галубава Пскоўскай вобл., Расія — 29.5.1929),

расійскі фізікахімік. Чл.-кар. АН СССР (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1896), дзе і працаваў (з 1913 праф.), адначасова ў 1924—27 у камісіі Гал. палаты мер і вагаў. Навук. працы па тэрмадынаміцы раствораў. Устанавіў законы, якія паказваюць залежнасць саставу пары раствору ад цеплаты выпарэння яго кампанентаў і т-ры (законы У.; 1911). Прэмія імя У.​І.​Леніна 1929.

Тв.:

Работы по теории растворов. М.; Л., 1953.

т. 16, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАМІЧО́Ў Юрый Канстанцінавіч (н. 30.10.1929, г. Чыстапаль, Татарстан, Расія),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1967), праф. (1968). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). З 1-957 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1967 у БДУ (з 1969 заг. кафедры, адначасова ў 1971—73 дэкан). Навук. працы па малекулярнай генетыцы бактэрый.

Тв.:

Генетическая организация хромосомы Erwinia chrysanthemi (разам з У.​А.​Пракулевічам) // Успехи современ. генетики. 1993. Вып. 18.

т. 16, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАХД ібн Абд аль-Азіз ас-Сауд (н. 1920, Эр-Рыяд),

кароль Саудаўскай Аравіі. Скончыў ун-т Абд аль-Азіза (1975), Ісламскі ун-т імама Мухамеда ібн Сауда (1982). У 1953—62 міністр адукацыі, у 1962—75 — унутр. спраў, з 1967—2-і нам., у 1975—82 — ł-ы нам. прэм’ер-міністра Саудаўскай Аравіі. З 13.6.1982 кароль Саудаўскай Аравіі, адначасова галоўнакамандуючы яе Узбр. сіламі і Вярх. суддзя. У 1986 прыняў тытул «Слуга дзвюх святынь» (Меккі і Медыны).

т. 16, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУТ (Foot) Майкл (н. 23.7.1913, г. Плімут, Вялікабрытанія),

англійскі паліт. і дзярж. дзеяч, журналіст. У 1942—44, 1952—59 рэдактар і да 1964 супрацоўнік шэрагу англ. газет. У 1945—55 і 1960—92 адначасова дэп. парламента ад Лейбарысцкай партыі, выступаў супраць членства Вялікабрытаніі ў Еўрап. супольнасцях. З 1974 міністр працы. У 1976—79 лідэр палаты абшчын і лорд-прэзідэнт тайнага Дзярж. савета. У 1980—83 лідэр Лейбарысцкай партыі, выступаў за сацыяліст. пераўтварэнне брыт. грамадства. Аўтар кніг.

т. 16, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́ЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія — 7.7.1976),

дзяржаўны дзеяч ФРГ. Юрыст. З 1945 чл. Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949—50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Адэнаўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўтварыў пацыфісцкую Агульнагерм. нар. партыю. З 1957 чл. С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнт ФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысцкай дыктатуры.

т. 16, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЭКІДЖА́Н Аганес Аруцюнавіч (н. 23.12.1928, г. Стамбул, Турцыя),

армянскі харавы дырыжор. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Стамбульскую кансерваторыю (1951), «Эколь нармаль» у Парыжы (1953). З 1961 у Арменіі, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. хар. капэлы Арменіі, адначасова з 1982 дырэктар і маст. кіраўнік Арм. т-ра оперы і балета. З 1975 выкладае ў Ерэванскай кансерваторыі (з 1982 праф.). Выступае і як сімф. дырыжор. Аўтар вак.-сімф. і інш. твораў. Дзярж. прэмія Арменіі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1975.

т. 17, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАРП (Sharp) Філіп (н. 6.6.1944, г. Фалмут, ЗША),

амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Ілінойскі ун-т (1969). З 1969 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1974 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та. У 1982—91 дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў. Навук. працы па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных. Адначасова і незалежна ад Р.Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (з Робертсам).

В.​Ф.​Ермакоў.

Ф.Шарп.

т. 17, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)