бітва паміж паўстанцамі і рас. войскам у часпаўстання 1794. Адбылася 10.10.1794 каля в. Мацяёвіцы недалёка ад Варшавы. Пасля Крупчыцкага бою 1794 і паражэння ад войск А.В.Суворава каля в. Цярэспаль 19.9.1794 Т.Касцюшка сабраў рэшткі дывізіі К.Серакоўскага, 2 палкі пяхоты, кавалерыйскую брыгаду, уланаў, 2 эскадроны кароннай гвардыі і столькі ж шляхецкай конніцы з-пад Брэста (разам 5600 чал. пры 21 гармаце). 9 кастр. войска Касцюшкі перакрыла дарогу корпусу І.Я.Ферзена (каля 20 тыс.чал. пры сотні гармат), які рухаўся насустрач Сувораву. На досвітку 10 кастр. Ферзен пачаў наступленне. Бітва скончылася паражэннем паўстанцаў, цяжка паранены Касцюшка быў узяты ў палон. Гэта адмоўна паўплывала на ўвесь ход паўстання і прадвызначыла яго паражэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЕ ТАВАРЫ́СТВА МУЗЫКАЗНА́ЎСТВА (франц. Société Internationale de musicologie; CIM),
міжнародная арг-цыя музыказнаўцаў. Створана ў 1927 у Базелі (Швейцарыя), з 1949 у сістэме Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА. Мае на мэце стымуляванне даследчай працы ў розных галінах муз. навукі, падтрымку буйных міжнар. музыказнаўчых мерапрыемстваў, устанаўленне кантактаў паміж вучонымі розных краін свету. Праводзіць кангрэсы (з 1930, з 1967 праз кожныя 5 гадоў), выдае час. «Acta musicologica», з Міжнар. асацыяцыяй Муз. б-к выпускае бібліягр. выданні («Міжнародны каталог музычных крыніц», «Міжнародны каталог музычнай літаратуры» і «Міжнародны каталог музычнай іканаграфіі»), Дырэкторыя т-ва выбіраецца на кангрэсах ад краін, якія маюць не менш як 30 членаў т-ва. Рас. музыказнаўцы і вучоныя інш. краін СНД і Балтыі ўдзельнічаюць у рабоце т-ва з 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ НАВЕ́ЙШАЙ ГІСТО́РЫІ ЕЎРО́ПЫ, Міжнародная асацыяцыя па сучаснай гісторыі Еўропы,
міжнароднае аб’яднанне гісторыкаў, створанае для развіцця выкладання і даследаванняў у галіне сучаснай гісторыі Еўропы (пасля 1789) і супрацоўніцтва з гэтай мэтай з нац. і міжнар.навук. арг-цыямі. Засн. 30.11.1968 у г. Страсбур (Францыя) як Еўрап. асацыяцыя па сучаснай гісторыі (сучасная назва з 1980). Аб’ядноўвае (1999) вучоных больш як 30 краін. Членства ў Асацыяцыі індывід. і калектыўнае. Асн. форма дзейнасці — правядзенне канферэнцый (адбываюцца кожныя 2 гады), калёквіумаў і круглых сталоў. Штаб-кватэра асацыяцыі ў г. Жэнева (Швейцарыя). Друкаваныя органы — час. «Bulletin de liaison et d’information» («Бюлетэнь сувязі і інфармацыі») і «Guide de la recherche en histoire contemporaine» («Гід у вывучэнні сучаснай гісторыі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ МУЗЫ́ЧНЫ САВЕ́Т (ММС; Conseil international de la musique),
міжнародная музычная арг-цыя. Створана ў 1949 пры ЮНЕСКА (Парыж). Аб’ядноўвае шэраг муз.прафес. і аматарскіх арг-цый і муз. дзеячаў. Мае на мэце ўстанаўленне і развіццё сувязей паміж нац. і міжнар.муз. арг-цыямі і каардынацыю іх дзейнасці; правядзенне кангрэсаў, конкурсаў, фестываляў, сімпозіумаў і інш. Раз у 2 гады збірае Ген. асамблеі. Штогод праводзіць т.зв. трыбуны кампазітараў і выканаўцаў, раз у 2 гады — форумы музыкі Азіі і Афрыкі. Выдае час. «The World of Music» («Свет музыкі»), У ММС уваходзяць нац.муз. к-ты каля 60 краін. У яго складзе 16 міжнар. арг-цый, найб. буйныя — Міжнар.т-ва сучаснай музыкі, Міжнароднае таварыства музыказнаўства, Міжнар. федэрацыя муз. моладзі, Міжнар. савет муз. фальклору.
сербскі кампазітар, музыказнавец, педагог; адзін са стваральнікаў сучаснай сербскай кампазітарскай школы. Вучань С.Мокраняца (кампазіцыя), З.Неедлы (музыказнаўства).’ Выкладаў у ун-це (1925—39) і Муз. акадэміі (з 1941 праф.) у Бялградзе. Стваральнік і кіраўнік вак.-інстр. ансамбляў педагогаў Сербскай муз. школы (1911) і ун-та (Collegium musicum, 1925), рэдактар час. «Muzika» (1928). У творчасці апіраўся на муз. фальклор. Сярод твораў: сімф. паэма «Смерць маці Юговічаў» (1921), лірычная сімфонія для голасу з арк. «Баль на лузе» (1939), уверцюра «Даніла і Сіманіда» (1913); камерна-інстр. ансамблі; фп. п’есы, у т. л. «Мелодыі і рытмы Балкан», хары, рамансы. Аўтар муз.-тэарэт. прац пра Б.Сметану, Р.Вагнера, Р.Штрауса, Г.Малера, Мокраняца, сербскі муз. фальклор і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАВА-СТАНЮ́ТА (Ірына Аляксееўна) (н. 19.2.1939, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1990). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1960). З 1965 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1999 гал. рэдактар час. «Бухгалтерский учет и налоги». Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, тэорыі макраэканомікі, грашова-крэдытнай і інвестыцыйнай палітыцы.
Тв.:
Экономический механизм снижения материалоемкости производства. Мн., 1988;
Оценка финансового состояния предприятия. Мн., 1994 (разам з Л.А.Кавалёвым, В.Л.Шумейка);
Инвестиционная политика Беларуси: (анализ, пробл., предложения). Мн., 1996 (у сааўт.);
Финансово-промышленные группы в Беларуси: (Перспективы и методы формирования). Мн., 1997 (у сааўт.);
Кредитная политика Беларуси: Пробл. и рекомендации. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ-ІВАНО́Ў (Міхаіл Сільвестравіч) (сапр. Семянюк; 3.11.1894, в. Райск Падляскага ваяв., Польшча — 28.9.1931),
удзельнік рэв. руху, сав.гасп. дзеяч. З 1915 працаваў і вёў бальшавіцкую агітацыю на з-дах Петраграда. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і зняволены ў турму. Пасля Лют. рэв. 1917 чл. Петраградскіх Савета і к-таРСДРП(б), Цэнтр. савета фабзаўкомаў. У часКастр. рэвалюцыі 1917 у складзе кіруючага ядра Васілявостраўскага р-на сталіцы. З 1918 адзін з кіраўнікоў СНГ Паўн. р-на Петраграда, чл. СНГ Украіны. З 1920 заг. Петрагубметалу, адзін з арганізатараў сав. трактарабудавання. З 1927 старшыня Ленінградскага маш.-буд. трэста. Са студз. 1931 старшыня Усесаюзнага аўтатрактарнага аб’яднання, чл. Прэзідыума ВСНГСССР. Чл.ВЦВК. Канд. у чл.ЦКВКЛ(б) з 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІШТЭ́КІ індзейскі народ у Мексіцы. Жывуць у штатах Аахака, Герэра і Пуэбла. 270 тыс.чал. (1998). Гавораць на мове міштэкскай групы сям’і ата-манге і іспанскай. Вернікі — католікі. У 1200-я г. М. прыйшлі ў дзяржаву сапатэкаў (даліна Аахакі), што напачатку выклікала заняпад, а пазней росквіт змешанай міштэкска-саматэкскай культуры. У 15 ст. іх перамаглі аптэкі, у 1523 заваявалі іспанцы. У М. былі развіты сельская гаспадарка, рамёствы, медыцына, мастацтва. Пра унікальнасць іх школы жывапісу сведчаць міштэкскія кодэксы (маляваныя кнігі) — своеасаблівыя гіст. дакументы, якія змяшчаюць звесткі пра генеалогію, гісторыю, фаўну і этнаграфію. У наш час М. займаюцца земляробствам, паляўніцтвам, рыбалоўствам, жывёлагадоўляй, рамесніцтвам.
Літ.:
Галич М. История доколумбовых цивилизаций: Пер. с исп. М., 1990. С. 81-99.
Да арт.Міштэкі. Фрагмент міштэкскага кодэкса даіспанскага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПУСТЫ́НСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў каля г. Мсціслава Магілёўскай вобл. на беразе р. Аслянка (правы прыток Сажа). Паводле царк. падання, засн. каля 1380 мсціслаўскім кн.Лугвенам. Паводле царк. гісторыка М.І.Пятрова манастыр вядомы з 1500. У пач. 17 ст. стаў уніяцкім, у 2-й пал. 17 ст. пэўны час быў не заселены. Да 19 ст. будынкі былі драўляныя, у 1801—08 мітрапаліт Іраклій Лісоўскі пабудаваў мураваны храм Успення Багародзіцы базілікальнага тыпу (у 1869 перабудаваны ў крыжападобны ў плане). З 1839 манастыр зноў праваслаўны. У 1864 пабудавана царква Раства Багародзіцы, у 1865 — Пакроўская царква, у канцы 19 ст. — шмат’ярусная званіца. У 1918 манастыр закрыты. Частка будынкаў захавалася ў руінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ШСКІ ЗА́МАК Існаваў у 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. каля в. Старая Мыш
(Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) на высокім правым беразе р. Мышанка. Квадратны ў плане (50 × 50 м) замак быў абнесены з У, Пд і З земляным валам (шыр. каля 15, выш. 3,5—4 м) і абарончым ровам (шыр. 30, глыб. да 15 м, адхоны берагоў 45°),
з Пн ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і паўн. краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі па вуглах. У 1654 у часвайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пасля працяглай аблогі замак узяты рус. войскамі і спалены.