ПУАЗЁЙЛЬ, Пуазёй (Poiseuille) Жан Луі Мары (22.4.1799, Парыж — 26.12.1869), французскі ўрач і фізік. Чл.Франц.мед. акадэміі (1842). Вучыўся ў Політэхн. школе ў Парыжы. Навук. працы па фізіялогіі дыхання, дынаміцы кровазвароту, малекулярнай фізіцы і гідраўліцы. Выкарыстаў ртутны манометр для вымярэння крывянога ціску ў жывёл (1828). Эксперыментальна ўстанавіў закон выцякання вадкасці (гл.Пуазёйля закон). Угонар П. названа адзінка дынамічнай вязкасці — пуаз.
Літ.:
Воларович М.П. Работы Пуазейля о течении жидкости в трубах // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1947. Т. 11, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ТУЛ (ад лац. titulus надпіс, ганаровае званне),
1) ганаровае родавае або дараванае званне (напр., граф, барон, герцаг), якое падкрэслівае прывілеяванае становішча асобы, патрабуе суадноснага тытулавання (напр., ваша высокасць, вялікасць, сіяцельства). Пашырана ў шэрагу дзяржаў (Вялікабрытанія, Францыя). Прысвойваецца таксама ў гонар прызнання заслуг якой-н. асобы (напр., Т. чэмпіёна свету).
2) У грамадзянскім праве аснова якога-н. права (напр., Т. уласнасці).
3) Т. як элемент кнігі, брашуры гл. ў арт.Тытульны ліст.
4) Устарэлае — атэстат, дыплом пра набыццё адукацыі ў якой-н. навуч. установе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУ́БЫ,
браты, героі Вял.Айч. вайны. Нарадзіліся ў в. Навіны (цяпер Цубы) Салігорскага р-на Мінскай вобл.
Міхаіл Самуілавіч (?—15.2.1943), адмовіўся паказаць дарогу да партызан гітлераўцам, якія праводзілі карную аперацыю «Горнунг» супраць Слуцкага і Пінскага партыз. злучэнняў. Расстраляны карнікамі.
Іван Самуілавіч (1873—15.2.1943), завёў групу карнікаў на забалочаны бераг р. Лань, адкуль яны не змаглі выбрацца. Расстраляны гітлераўцамі. Партызаны знішчылі карнікаў. Угонар братоў в. Навіны перайменавана ў в. Цубы. На радзіме помнік братам Ц. (скульпт. С.І.Селіханаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ШТАБ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУ (БШПР),
рэспубліканскі орган ваен. кіраўніцтва партыз. рухам на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Дзейнічаў з 9.9.1942 да ліст. 1944. Сфарміраваны ў паласе 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту, у вёсках Шэйна і Цімохіна Тарапецкага р-на Калінінскай вобласці. З ліст. 1943 размяшчаўся ў Маскве, з мая 1943 — на ст. Сходня пад Масквой, з лютага 1944 — ув. Чонкі Гомельскага р-на, з ліп. 1944 — ув. Лошыца пад Мінскам. Нач. штаба: П.З.Калінін, з кастр. 1944 А.А.Прохараў; нам.нач. штаба: І.М.Арцём’еў, І.П.Ганенка, В.І.Закурдаеў, І.А.Крупеня, А.А.Прохараў, І.І.Рыжыкаў, Р.Б.Эйдзінаў. У сваёй дзейнасці штаб кіраваўся дырэктывамі ЦКВКП(б), Дзярж.к-та абароны СССР і інш. вышэйшых органаў дзярж. і ваен. ўпраўлення. Працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху і ЦККП(б)Б. Штаб распрацаваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па разгортванні партыз. барацьбы, планаваў, арганізоўваў і кантраляваў баявую дзейнасць брыгад і атрадаў, вырашаў пытанні забеспячэння партызанаў сувяззю, зброяй і боепрыпасамі; арганізоўваў авіяперавозкі ваен. грузаў і асабовага складу; праводзіў эвакуацыю параненых усав. тыл; кіраваў падрыхтоўкай і ўлікам партыз. кадраў. 14.11.1944 расфарміраваны. Ув. Чонкі (Гомельскі р-н) угонарБШПР пастаўлены помнік.
Літ.:
Калинин П.З. Партизанская республика. 3 изд. Мн., 1973;
Артемьев И.Н. В эфире партизаны. М., 1971;
Брюханов А.И. В штабе партизанского движения. Мн., 1980.
А.Л.Манаенкаў.
Мемарыяльная стэла ў гонарБеларускага штаба партызанскага руху ў в. Чонкі Гомельскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria Falls),
вадаспад на р. Замбезі, уПаўд. Афрыцы, на мяжы Замбія—Зімбабве; адзін з буйнейшых у свеце. Выш. 120 м, шыр. 1800 м. Падзяляецца астравамі на часткі: Глотка Д’ябла, Галоўны, Вясёлкавы, Усходні. Вада падае з уступу выш. 120 му вузкі (130 м) і глыбокі (140 м) каньён у базальтах, утварае гіганцкія слупы вадзянога пылу. Расход вады моцна вагаецца на працягу года, у сярэднім каля 1400 м³/с. Уваходзіць у склад нац. паркаў Вікторыя-Фолс (Зімбабве) і Мосі-Оа-Тунья (Замбія). ГЭС. Турызм. Адкрыты ў 1855 Д.Лівінгстанам, названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗЯ́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941 — крас. 1942 у вёсках Нізяны і Паўлаўшчына Поразаўскага (цяпер Ваўкавыскага) р-на. Аб’ядноўвала 12 чал. (кіраўнік М.І.Амшэй). Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, 7.11.1941 у гадавіну Кастр. рэвалюцыі вывесілі чырв. сцягі ў Нізянах і інш. вёсках, псавалі тэлеф. сувязь акупантаў, ратавалі сав. ваеннапалонных, збіралі і перадавалі партызанам зброю, прадукты харчавання, медыкаменты, адзенне. 29.4.1942 фашысты арыштавалі і пасля катаванняў учэрв. расстралялі падпольшчыкаў. У Ваўкавыску на іх магіле, ув. Нізяны ў гонар падпольшчыкаў пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ГРАМА́ДСКА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГКТ) у Санкт-Пецярбургу, грамадская арганізацыя. Засн. ў 1989. Праводзіць навук. канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культ.-асв. работу. Мае філіялы — Т-вабел. мовы імя Ф.Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнар. асацыяцыі беларусістаў. У 1992 намаганнямі БГКТ на месцы масавых расстрэлаў сав. грамадзян уг.п. Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга «Мартыралог беларусаў Ленінграда». Прымае ўдзел уміжнар. і бел.навук. канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і інш. Калектыў мастакоў «Маю гонар» наладжвае выстаўкі ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ІСВІЛ (Louisville),
горад на У ЗША, у штаце Кентукі. Засн. ў 1778, гар. правы з 1828. Названы ў гонарфранц. караля Людовіка XVI. 270,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1997, частка прыгарадаў у штаце Індыяна). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Агайо. Важны гандл.-прамысл. цэнтр, гал. рынак тытуню ў ЗША. Прам-сць: хім. (у т. л.вытв-сцьсінт. каўчуку, пластмас), харчасмакавая (буйны цэнтр вытв-сці віскі і тытуню), паліграф., металаапр. і маш.-буд. (вытв-сць электрабыт. прылад, рачных суднаў, рухавікоў унутр. згарання, с.-г. машын), ваенная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́Н,
старажытны горад, які ўпершыню згадваецца пад 1138 у Статуце Смаленскага кн. Расціслава Мсціславіча, потым пад 1173 у Іпацьеўскім летапісе як месца нараджэння ў кн. Рамана Расціславіча сына, угонар якога ў Л. быў пабудаваны храм св. Міхаіла, у грамаце «Аб пагароддзі і пачэсці» пад 1211—18 згадваецца ў ліку гарадоў, што плацілі даніну смаленскаму епіскапу. Месцазнаходжанне горада дакладна не вызначана. Адзіным месцам магчымай лакалізацыі летапіснага Л., дзе тапанімічныя і археал. звесткі супадаюць з пісьмовым сведчаннем Іпацьеўскага летапісу, з’яўляецца гарадзішча каля в.Лучын ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВУЭ́ЛЬТАС (Revueltas) Сільвестрэ (31.12.1899, г. Сант’яга-Папаск’яра, Мексіка —5.10.1940),
мексіканскі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Вучыўся ў Нац. кансерваторыі Мехіка (1913—16), уМуз. каледжы Чыкага (1918—20, 1922—24). З 1928 дырыжор Сімф. аркестра ў Мехіка (пазней Нац.сімф. аркестр). Яго творчасці ўласцівы глыбокае разуменне нац. характару, зварот да традыц.мекс. тэм і сюжэтаў, дэмакр. накіраванасць. Сярод твораў: балет «Гуляка-апалонік» (1935); сімф. паэмы для арк., у т. л. «Вулічныя скрыжаванні» (1930), «Дарогі» (1934), «Сенсенмайя» (1938); творы для камернага арк., у т. л. «Угонар Гарсія Лоркі» (1936); 4 стр. квартэты (1930—32), песні, музыка да кінафільмаў.