НАВУ́МЧЫК (Віктар Мікалаевіч) (н. 11.8.1946, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікумчыг. транспарту (1965), фіз.ф-тБДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемы пед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Тв.:
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.М.Саржэўскім);
Воспитание творческой личности Мн., 1998;
Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.А.Саўчанка);
Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІЦАЙМА́КА (Віталь Паўлавіч) (5.5.1906, г. Валгаград, Расія —21.12.1967),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1957). Скончыў Ленінградскі тэхнікумсцэн. мастацтва (1927). З 1927 працаваў у ленінградскіх т-ры юнага гледача, з 1930 у Вял.драм. т-ры імя М.Горкага. Акцёр яркага тэмпераменту, шырокага творчага дыяпазону, майстар псіхал. партрэта. Сярод лепшых роляў: Ягор Булычоў, Ніл, Лука, Нястрашны і Дасцігаеў («Ягор Булычоў і іншыя», «Мяшчане», «На дне», «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Пракопій Пазухін («Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Камедыянт («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Савельеў («Так і будзе» К.Сіманава) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Аляксандр) (1915, г. Віцебск — 12.11.1955),
бел. і аўстрал. мастак. Скончыў школу-дзесяцігодку (1932) і Віцебскі маст.тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у т-ры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырв. Армію, з 1941 быў у ням. палоне. Пасля 2-й сусв. вайны эмігрыраваў у Аўстралію. Найб. плённа працаваў у жанрах паліт. карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў бел. і рас. эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на маст. выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў. Быў чл.Аўстрал.маст.т-ва і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў. Трагічна загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМАЖКО́Ў (Ціхан Піменавіч) (2.7.1909, г. Дальнярэчанск Прыморскага краю, Расія — 23.9.1941),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Мінскі хіміка-тэхнал.тэхнікум. З 1935 працаваў дырэктарам з-да, старшынёй Петрыкаўскага райвыканкома, з 1939 1-ы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Палескай вобл. У пач.Вял.Айч. вайны ўзначаліў барацьбу працоўных раёна супраць захопнікаў, стварыў (разам з Ф.І.Паўлоўскім) партыз. атрад «Чырвоны Кастрычнік», які з часцямі Чырв. Арміі 18.7.1941 разграміў штаб ням. дывізіі ў в. Воземля Акцябрскага р-на, захапіў палонных і шмат баявой тэхнікі, аператыўныя дакументы і інш. У жн. 1941 накіраваны на Паўд.-Зах. фронт. Загінуў у Палтаўскай вобл. У г.п. Акцябрскі пастаўлены помнік Бумажкову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАЎ (Майсей Залманавіч) (н. 23.12.1909, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія),
бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў Віцебскі маст.тэхнікум (1930), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1934). У 1934—78 на кінастудыі «Беларусьфільм», здымаў дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. У 1941—45 франтавы аператар; яго сюжэты і асобныя рэпартажы ўвайшлі ў дакумент. фільмы «Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў пад Масквой», «Бой за Віцебск», «Мінск — наш!», «Вызваленне Савецкай Беларусі» і інш., выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З лепшых фільмаў: «Белавежская пушча» (1948), «Архітэктурныя помнікі мінулага» (1959), «Жыццё на сцэне» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Хлопчык і чапля» і «Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі» (абодва 1969), «Палескія калядкі» (з У.Цеслюком) і «У час цішыні» (абодва 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЕ́НКА (Павел Нічыпаравіч) (28.2.1902, в. Касцюкоўка Гомельскага р-на — 4.2.1961),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст.тэхнікум (1930). Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—30). Яго творчай манеры ўласцівы рэаліст. яснасць, якая арганічна спалучалася з лірычным аўтарскім пачуццём, абвостраным адчуваннем праяў жыцця, гісторыі і сучаснасці, жаданнем раскрыць хараство роднай зямлі. Аўтар твораў пра гісторыка-рэв. падзеі, подзвігі бел. партызан, прац. будні горада і вёскі, партрэтаў, пейзажаў: «Будоўля» (1932), «Прарыў нямецкай абароны» (1942), «Партызаны на Палессі» (1947), «Ліпавая алея» (1948), «На партызанскім аэрадроме» (1950), «Ідзе эшалон» (1957), «Вясна» (1958), «На рыштаваннях» (1960) і інш. У 1956—61 старшыня Саюза мастакоў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ (Леў Уладзіміравіч) (29.9.1904, г. Днепрапятроўск, Украіна — 26.5.1994),
бел. кінарэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж.тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). У 1939—79 на кінастудыі «Беларусьфільм». Ствараў маст. фільмы для дзяцей і юнацтва: «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959; прэміі Усесаюзнага кінафестывалю, міжнар. кінафестываляў ў Мар-дэль-Плата, «Залатая пласцінка» і дыплом у Вічэнца), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971; за ўсе тры Дзярж. прэмія Беларусі 1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1968 за фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Дзеці партызана» (1954, з М.Фігуроўскім), «Міколка-паравоз» (1957) і «Вуліца малодшага сына» (1962). Зняў стужкі «Пушчык едзе ў Прагу» (1965) і «Маленькі сяржант» (1977) (з кінастудыяй «Барандаўфільм», Чэхаславакія). Фільмы Голуба вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем раскрыць маст. здольнасці юных выканаўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (12.3.1912, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 20.4.1990),
бел. мастацтвазнавец і графік. Скончыў Віцебскі маст.тэхнікум (1933). Выкладаў у Мазырскім пед. тэхнікуме (1933—41), у 1945—82 працаваў у Дзярж.маст. музеі Беларусі. Аўтар прац пра бел.выяўл. мастацтва, манаграфій пра мастакоў Я.А.Зайцава (М., 1958) і А.М.Тычыну (Мн., 1961). Асн. творы станковай графікі: «Год 1919», «Год 1930» (абодва 1968), «Памятай, таварыш», «Пасля навальніцы» (абодва 1970), партрэты Я.Коласа і Я.Купалы (абодва 1982).
Тв.:
Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957 (з П.П.Нікіфаравым);
Изобразительное искусство Белоруссии (з ім жа) // Искусство, рожденное Октябрем. М., 1967;
Дзяржаўны мастацкі музей БССР: [Альбом]. Мн., 1976 (з А.К.Рэсінай);
бел. кампазітар. Скончыў Мінскі муз.тэхнікум (1931). У 1931—38 заг.муз. часткі Бел. трама, адказны сакратар аргкамітэта Саюза кампазітараў БССР. У 1941—42 артыст аркестра Мінскага гар.т-ра. У 1944 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1988. Працаваў пераважна ў жанры песні, раманса (пісаў на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча). Аўтар аперэты «Зарэчны барок» на лібр. А.Жаўрука і А.Ушакова (з С.Палонскім, паст. 1940, Т-рмуз. камедыі БССР), дзіцячай оперы «Мухамор» на лібрэта В.Таўлая паводле аднайм. казкі М.Танка (1943), музыкі да спектакляў «Новы горад» І.Гурскага (1932) у Бел. траме і «Шлях далёкі» М.Шастакова (1934) у Т-ры юнага гледача БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Павел Іванавіч) (12.7.1909, г. Саратаў, Расія — 1989),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Ленінградскі тэатр.тэхнікум (1928). З 1929 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1945 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, у 1964—69 кіраўнік нар.т-ра Палаца культуры і тэхнікі Мінскага аўтазавода. Выканаўца характарных і камедыйных роляў, якія вылучаліся яскравым малюнкам, псіхал. паглыбленасцю: Шаранговіч («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена), Пікалаў («Любоў Яравая» К.Транёва), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаўранёва) і інш. ў т-ры імя Я.Коласа; Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Печкуроў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Джэралд («Ён прыйшоў» Дж.Прыстлі) і інш. ў т-ры імя Я.Купалы.