возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка (выцякае з возера), за 14 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,24 км², даўж. 670 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Пл. вадазбору 8,25 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілывыш. 5—7 м, у верхняй ч. разараныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная, пад лугам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА, Сітняцкае возера. У Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вярхіта, за 24 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Пл. 0,47 км², даўж. 1,88 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 4,25 км. Пл. вадазбору 9,77 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілывыш. 10—14 м, параслі хмызняком, на Пн — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На З выцякае ручай у р. Вярхіта.
Усходне-Аўстралійскія горы, горная сістэма ўздоўж усх. і паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Даўж. каля 4000 км. Выш. да 2230 м (г. Касцюшкі). Горы ўтварыліся ў неаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкавай краіны. Усх.схілы стромкія, моцна і глыбока расчлянёныя, зах.схілы паката пераходзяць ва ўзгоркавыя перадгор’і (даунсы). На Пн ад 28°паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет дасягае шыр. 650 км і складаецца з берагавых пласкагор’яў і масіваў (выш. да 1000 м), сярэдзінных тэктоніка-эразійных катлавін і слаба выяўленага ў рэльефе горнага ланцуга выш. 500—700 м. На Пд ад 28°паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет — вузкі ланцуг асобных масіваў, дзе вылучаюцца крышт. хрыбет Нью-Інгленд, хрыбты Хейстынгс і Ліверпул, Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. Горы складзены ў асн. з вапнякоў, гранітаў, гнейсаў, вулканічных парод. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, каменны і буры вугаль, волава, поліметалы, золата, медзь, тытанамагнетытавыя пяскі.
Вялікі Водападзельны хрыбет ляжыць у субэкватарыяльным, трапічным і субтрапічным кліматычных паясах. Сярэднямесячныя т-ры паніжаюцца з Пн на Пд (на ўзбярэжжы ад 26 да 21 °C летам і ад 17 да 10 °C зімой). Ападкаў на вільготных усх. схілах ад 1000 да 2000 мм, на заходніх — 500—700 мм за год. З Вялікага Водападзельнага хрыбта пачынаюцца рэкі Мурэй і Дарлінг, у Каралавае і Тасманава моры сцякаюць кароткія парожыстыя і паўнаводныя рэкі Фіцрой, Хантэр і інш.Усх.схілы парослыя лесам. Да выш. 1000 м на Пн ад 15°паўд. ш. — лістападна-вечназялёныя вільготныя лясы, ад 15 да 28°паўд. ш. — эўкаліптавыя трапічныя лясы, больш на Пд — субтрапічныя мусонныя лясы з эўкаліптаў. На зах. схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта развіты лесасаванны, саванны і зараснікі ксерафітных хмызнякоў. У лясах жывуць каала, кускусы, дрэвавы кенгуру; характэрны райскія птушкі, птушка-ліра, казуары, папугаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км², даўж. 0,87 км, найб.шыр. 0,35 км, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на У 20—22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гродзенскім раёне, у бас.р. Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 7,1 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 1,15 км. Пл. вадазбору 267 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры. Каля паўд. берага археал. помнік — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА, Белае Сурміно,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 2,4 км², даўж. 2,8 км. найб.глыб. 7,9 м. Пл. вадазбору 6 км².
Катлавіна выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны спадзістыя, выш. 2—5 м, пад лесам, берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. У возеры Белаазёрскае радовішча сапрапелю. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка, за 17 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,5 км², даўж. 21 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 8,5 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. вадазбору 5,6 км².
Схілы катлавіны выш. 3—8 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае. Злучана ручаямі з воз. Чорнае і р. Свяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Віцебскім р-не, у бас.р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,15 км², даўж. 640 м, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 1,98 км. Пл. вадазбору 1,16 км². Схілы катлавіны — марэнныя ўзгоркі і озы. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 3 м глініста-глеістае. Упадае і выцякае ручай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРО́К, Азяркі,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілывыш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЖЭ́ХАВА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка. Пл. 0,64 км², даўж. 1,53 км, найб.шыр. 0,71 км, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 19,4 км². Схілывыш. ад 2 да 12 м. Берагі стромкія, на Пн зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком, на З забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае, каля берагоў пясчанае і пясчана-галечнае. Выцякае ручай у воз. Саванар.