Створана ў 1935 у г. Барысаў на базе лесазавода. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1944—65 рэканструявана і расшырана (пабудаваны гал. вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). З 1976 галаўное прадпрыемстваВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1995): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, электрагітары, дзіцячыя цацкі, шахматы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «ГУМАТЭ́ХНІКА».
Створаны ў г. Барысаў у 1949 як арцель па вырабе гумавага абутку. З 1956 з-д гумавых тэхн. вырабаў. У 1967 пабудаваны вытв. корпус па выпуску ўшчыльнікавых кольцаў для жал. накрывак. У 1976—93 у ВА«Беларусьгуматэхніка». З 1992 нар.прадпрыемства «Гуматэхніка». Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы, вікельныя ўшчыльнікавыя кольцы, тавары культ.-быт. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТУ́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. Чыг. станцыя. За 10 км на Пд ад Воранава, 123 км ад Гродна. 723 ж., 165 двароў (1995). Арэнднае прадпрыемства па мат.-тэхн. забеспячэнні аграпрамкомплексаў, хім. цэнтр райсельгасхіміі, нафтабаза, асфальтабетонны з-д, фасовачны цэх аптовай базы райспажыўсаюза. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ, «Беларусьгандальмаш». Створана ў 1976 у г. Баранавічы на базе Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання (галаўное прадпрыемства) і Гродзенскага завода гандлёвага машынабудавання (уваходзіў да 1987). У 1983—86 рэканструявана і расшырана. З 1987 у аб’яднанні створана Баранавіцкае спец. канструктарскае бюро гандл. машынабудавання. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання па перапрацоўцы мяса, агародніны і цеста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Случ. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 166 км ад Мінска. 1851 ж., 595 двароў (1997). ПМК-79, акц.прадпрыемства «Доўгае». Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква, малітоўны хрысціян евангельскай веры. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1969 у г. Клецк Мінскай вобл. як філіял Мінскага прыладабуд. з-да імя Леніна. У 1979 і 1983 уведзены ў эксплуатацыю новыя вытв.-адм. і вытв. будынкі. З 1998 даччынае прадпрыемства адкрытага акц.т-ва «Мінскі прыладабудаўнічы завод». Асн. прадукцыя (1998): эл. прылады для прамысл. і бытавых мэт (электракіпяцільнікі, электрапрасы, электраводанагравальнікі, трубчастыя электранагравальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ ЗАВО́Д МА́СЛА І СУХО́ГА АБЯСТЛУ́ШЧАНАГА МАЛАКА́ Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.Засн. ў 1945 як маслазавод. На яго базе ў 1967—70 пабудаваны завод масла і сухога абястлушчанага малака. З 1971 галаўное прадпрыемства з Хоцімскім і Касцюковіцкім філіяламі. З 1995 адкрытае акц.т-ва з той жа назвай. Асн. прадукцыя (1998): масла жывёльнае, цэльнамалочная прадукцыя, сухое абястлушчанае малако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1929 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як ф-ка гумавых вырабаў «Ардаль». У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1949 здадзены ў эксплуатацыю гумавы цэх, у 1952—3-і цэх мужчынскага, у 1957—7-ы цэх жаночага абутку. З 1994 народнае прадпрыемства «Лідская абутковая фабрыка». Асн. прадукцыя (1999): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ГАРБА́РНЫ ЗАВО́Д.
Працуе з 1930 у Магілёве. У Вял.Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). Адноўлены ў 1944. У 1948—55 рэканструяваны і расшыраны. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх. З 1992 арэнднае прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц.т-ва «Гарбар». Асн. прадукцыя (1999): юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЗАЛАВА,
вёска ў Віцебскім р-не, на р. Лужасянка, каля аўтадарогі Віцебск—Гарадок. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Лужасна. 1458 ж., 605 двароў (1999). Дзярж.буд.-эксплуатацыйнае прадпрыемствамеліярац. і водагасп. сістэм. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.