ХА́РЛЕМ, Гарлем (Haarlem),
горад на З Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Паўн. Галандыя. 149 тыс. ж. (1993). Прыстань на канале Спарне. Цэнтр раёна таварнага кветкаводства (вырошчванне на экспарт пераважна цюльпанаў). Прам-сць: трансп. машынабудаванне, хім., парфумерная, тэкст., харчовая. Рэгулярная сетка каналаў, паркі. Музеі, у т. л. Ф.Халса, епіскапскі. Ратуша (14—17 ст.), царква Гротэ-керк (15—16 ст.), мясныя рады (пач. 17 ст.) і інш.
т. 16, с. 551
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МКІ,
горад у Маскоўскай вобл., у Расіі, на канале імя Масквы. Узнік у 1850 як пасёлак на чыгунцы Масква—С.-Пецярбург. З 1938 горад. 135,8 тыс. ж. (2001). Прам-сць: машынабудаванне (ракетныя рухавікі для навук. спадарожнікаў, інструменты, апрацоўчыя машыны, рамонт гандл. тэхнікі), хім. (пластмасавыя вырабы), дрэваапр., лёгкая, харчовая. Маскоўскі ін-т культуры, факультэт Маскоўскага ін-та прыладабудавання. Помнікі архітэктуры: Уладзімірская царква (1678), царква Казьмы і Даміяна (1730).
т. 17, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІРА́СПАЛЬ,
горад у Малдове, на р. Днестр. Засн. ў 1792 на месцы стараж. малд. паселішча Старая Суклея. У 1929—40 сталіца Малдаўскай АССР. 192,1 тыс. ж. (1998). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч. (кансервавая, пладова-агароднінная, вінна-каньячная, мясная), машынабудаванне (электрарухавікі, трансфарматары, аўтапрычэпы, ліцейныя машыны і інш.), тэкст. (баваўняная, воўнапрадзільная), швейная, дрэваапр., у т. л. мэблевая, хімічная. ДРЭС. Пед. ін-т. Тэатр. Музеі: гіст.-краязнаўчы, карцінная галерэя.
т. 17, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНЧУ́НЬ,
горад у паўн.-ўсх. ч. Кітая, на р. Ітунхэ. Адм. ц. прав. Гірын. Узнік у пач. 19 ст.; пасля пабудовы Кітайскай Чанчуньскай чыгункі (1897—1903) — буйны гандл.-трансп. цэнтр. 2,9 млн. ж. (2000). Прам-сць: машынабудаванне (трансп. сродкі, пераважна аўтамабілі, станкі, радыётэхніка, аптычныя прылады, радыёэлектроніка), хім. (шыны, пластмасы, угнаенні, лякарствы), тэкст., харч., дрэваапрацоўчыя. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Саматужныя промыслы (дыванаткацтва і інш.). Філіял АН. Ун-т.
т. 17, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРТР (Chartres),
горад у Францыі, на р. Эр. Адм. ц. дэпартамента Эр і Луар. 78 тыс. ж. (1982). Прам-сць: эл.-тэхн. і с.-г. машынабудаванне, хім., швейная, шкляная, харчовая. Цэнтр збожжавага р-на Бос. Музей прыгожых мастацтваў. Шартрскі сабор, Нотр-Дам (12—13 ст.; уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), цэрквы (10—16 ст.), жылыя кварталы (12—17 ст.), ратушы (17 ст.) і інш.
т. 17, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЙСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Алтайскім краі. Засн. ў 1707. 232,0 тыс. ж. (1994). Прыстань на р. Бія. Чыг. станцыя. Пач. пункт Чуйскага аўтамаб. тракту да граніцы з Манголіяй. Машынабудаванне (вытв-сць катлоў, прыбораў, абсталявання для харч. прам-сці і інш.), хім. (лакі і фарбы), дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная), харч. (мясная, масласыраробная, малочная, цукр. і інш.) прам-сць. 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей імя В.Біянкі.
т. 3, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАВЕ́ШЧАНСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Амурскай вобл. Засн. ў 1856. 215,7 тыс. чал. (1994). Порт на р. Амур пры ўпадзенні р. Зея. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Машынабудаванне (суднабудаванне і суднарамонт; абсталяванне для гарнаруднай і золатаздабыўной прам-сці; элеватарнае і млынавае абсталяванне, электрапрылады і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (запалкі, мэбля і інш.), лёгкая (швейная, бавоўнапрадзільная), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
т. 3, с. 183
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬПАРАІ́СА (Valparaíso),
горад у цэнтр. ч. Чылі. Адм. ц. вобл. Аканкагуа. Засн. ў 1536. 301,7 тыс. ж. (1993). Гал. порт краіны на Ціхім ак. Пачатковая станцыя Трансандыйскай чыг. (Вальпараіса — Буэнас-Айрэс), вузел шашэйных дарог. Машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім., лёгкая, харчасмакавая (у т. л. рыбаперапрацоўчая, малочная, маслаапрацоўчая, тытунёвая) прам-сць. 2 ун-ты. Музей натуральнай гісторыі. Часта цярпеў ад землетрасенняў (1730, 1817, 1906, 1928, 1960). Гал. ваен.-марская база Чылі.
т. 3, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІВІ́ЦЫ (Gliwice),
горад на Пд Польшчы, у Катавіцкім ваяв. Вядомы з 13 ст. 216 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел, порт на Глівіцкім канале. Важны прамысл. цэнтр у Верхнесілезскай агламерацыі. Вугальныя шахты, чорная металургія, коксахімія, цяжкае і пад’ёмна-трансп. машынабудаванне, эл.-тэхн., хім., харч. прам-сць. Сілезскі політэхн. ін-т. Т-р аперэты. Музей. Касцёлы: гатычны (15 ст.), познагатычны (15, 16 ст.), барочны касцёл і кляштар рэфарматаў (17 ст.).
т. 5, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́СБЕН (Brisbane),
горад на У Аўстраліі. Адм. ц. штата Квінсленд. Засн. ў 1824 як турэмная калонія. 1421,7 тыс. ж. (з Ю прыгарадамі; 1993). Порт на Ціхім ак. пры ўпадзенні р. Брысбен. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандаль. Машынабудаванне, эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., ваен., мяса-агародніна-садавінакансервавая, цукр., тытунёвая, гарбарна-абутковая, тэкст., дрэваапр., папяровая прамсць Мясахаладабойні. Суднабудаванне. 2 ун-ты. Бат. сад. Марскі музей. Брысбенская каралеўская выстаўка.
т. 3, с. 277
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)