ЦІРА́СПАЛЬ,
горад у Малдове, на р. Днестр. Засн. ў 1792 на месцы стараж. малд. паселішча Старая Суклея. У 1929—40 сталіца Малдаўскай АССР. 192,1 тыс. ж. (1998). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч. (кансервавая, пладова-агароднінная, вінна-каньячная, мясная), машынабудаванне (электрарухавікі, трансфарматары, аўтапрычэпы, ліцейныя машыны і інш.), тэкст. (баваўняная, воўнапрадзільная), швейная, дрэваапр., у т. л. мэблевая, хімічная. ДРЭС. Пед. ін-т. Тэатр. Музеі: гіст.-краязнаўчы, карцінная галерэя.
т. 17, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)