бяссцёкавае салёнае возера на У Турцыі. Размешчана на Армянскім нагор’і, на выш. 1720 м. Пл.каля 3,7 тыс.км². Глыб. да 145 м. Каля берагоў Вана — вулканы Сюпхан і Немруг. Суднаходства (чыг. паром на лініі Анкара — Тэбрыз). Солеварэнне. На ўсх. узбярэжжы — г. Ван.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНД-РА́ПІДС (Grand Rapids),
горад у ЗША, на р. Гранд-Рывер, штат Мічыган. Каля 200 тыс.ж., з прыгарадамі каля 800 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: мэблевая, металаапр., маш.-буд. (у т. л. станкаінструментальная, радыёэлектронная, аўтамаб.), харч., хім.Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎКА, Дзянцелка, Зітала, Памарайка,
рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Моўчадзь (бас. Нёмана). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 151 км². Пачынаецца каляв. Юравічы, у межах Навагрудскага ўзв., цячэ праз г. Дзятлава. На ўсім працягу каналізаваная. Каляв. Нагародавічы створана сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕ́ЧЭ ЗАЛІ́Ў паўднёвая частка Мексіканскага зал., на З ад п-ва Юкатан. Даўж. 300 км, шыр. ўвахода каля 750 км, глыб. да 3286 м (каляўсх. берага да 34 м — банка Кампечэ). Прылівы пераважна сутачныя, выш. ад 0,6 да 1,2 м. Гал. парты: Кампечэ, Веракрус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НФСКІ ЗАЛІ́Ў (Korinthiakos kolpos),
заліў Іанічнага м., аддзяляе п-аў Пелапанес ад асн.ч. Грэцыі. Даўж. 130 км, шыр.каля ўвахода 3 км, макс. — каля 35 км, глыб. да 935 м. Паўн. гарыстыя берагі расчлянёны шматлікімі залівамі і бухтамі. Злучаны Карынфскім каналам з Эгейскім морам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНДЗЯЛЕ́ЕВА ХРЫБЕ́Т,
падводны хрыбет у цэнтр.ч.Паўн. Ледавітага ак., на Пн ад в-ва Урангеля. Даўж.каля 1500 км. Аддзелены ад хр. Ламаносава катлавінамі Макарава і Падводнікаў. Найменшыя глыбіні над хрыбтом каля 800 м. Адкрыты ў 1949 сав.паветр. экспедыцыяй. Названы ў гонар Дз.І.Мендзялеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-АЛІЧУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны Хрыбет на Пд Паміра, у Таджыкістане, на левабярэжжы р. Алічур. Даўж.каля 150 км. Выш. да 5706 м (г. Кызылдангі). Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі і фірнавыя палі (агульная пл.каля 68 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМ’Е́ ((Daumier) Анарэ Віктар’ен) (26.2.1808, г. Марсель, Францыя — 11.2.1879),
французскі графік, жывапісец і скульптар. З 1814 жыў у Парыжы, у 1820-я г. браў урокі жывапісу і малюнка, вучыўся мастацтву літаграфіі. Аўтар вострагратэскавых карыкатур на кіруючыя вярхі грамадства, у т. л. на караля Луі Філіпа. Асновай для серыі літаграфічных партрэтаў-шаржаў «Славутасці залатой сярэдзіны» (1832—33) сталі скульпт. эскізы-бюсты паліт. дзеячаў (1830—32, захавалася 36 бюстаў). У літаграфіях 1834 Д. выкрываў бяздарнасць і своекарыслівасць улад («Заканадаўчае чэрава», «Усе мы сумленныя людзі, абдымемся»), ствараў вобразы рабочых («Сучасны Галілей», «Вуліца Транснанен 15 красавіка 1834 года» і інш.). Пасля забароны ў 1835 паліт. карыкатуры Д. звярнуўся да быт. сатыры: серыя «Карыкацюрана» (1836—38), «Лепшыя ў жыцці» (1843—46), «Добрыя буржуа» (1846—49). У перыяд і пасля рэв. 1848—49 стварыў (спачатку ў статуэтцы, потым у шэрагу літаграфій) абагульнены вобраз паліт. прайдзісвета Ратапуаля. У жывапісе Д. па-наватарску пераасэнсоўваліся традыцыі рамантызму, трагічная велічнасць спалучалася з гратэскам, драма з сатырай, вострая характарнасць вобразаў са свабодай пісьма, смелай абагульненасцю формаў, выразнасцю пластыкі і светлавымі эфектамі. У яго карцінах адлюстраваліся пафас рэв. барацьбы («Паўстанне», каля 1848), прыгажосць простага чалавека («Прачка», каля 1859—60); улюбёнымі матывамі жывапісу былі цырк, тэатр, вандроўныя камедыянты: «Меладрама» (каля 1856—60), «Крыспэн і Скапэн» (каля 1860), серыя карцін «Дон Кіхот» (каля 1868) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮДА́Г (цюрк. Мядзведзь-гара),
гара-лакаліт і мыс на Паўд. беразе Крыма на Украіне. Замыкае з У Гурзуфскую бухту. Даўж.каля 3 км, выш. да 572 м. На стромкіх схілах разрэджаная ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Каляпаўд.-зах. падножжа размешчаны міжнар. дзіцяча-юнацкі аздараўленчы лагер Артэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРА́НЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Amirantes Islands),
архіпелаг нізінных каралавых а-воў (каля 150) у Індыйскім ак., на ПнУ ад в-ва Мадагаскар, тэр. дзяржавы Сейшэльскія Астравы. Пл.каля 85 км². Плантацыі какосавых пальмаў. Лоўля рыбы і чарапах. Адкрыты ў 1502 партугальцамі, названы ў гонар мараплаўца адмірала Васка да Гамы.