партатыўны радыёпрыёмнікз вадкакрышталічным экранам для прыёму моўнай інфармацыі і літарна-лічбавага тэксту, што адлюстроўваецца на экране. Мае блок памяці для запамінання і прагляду раней прынятых паведамленняў. Кожнаму П. прысвойваецца індывідуальны нумар (код адраса), па якім аператар сеткі пэйджынгавай радыёсувязі накіроўвае паведамленні пэўнаму абаненту. Здапамогай П. можна таксама перадаваць інфармацыю з камп’ютэра, ажыццяўляць двухбаковую сувязь, пасылаць паведамленні з аднаго П. на другі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗМАЦНЯ́ЛЬНІКу тэхніцы,
прылада, якая павялічвае значэнне нейкай велічыні за кошт энергіі пабочнай крыніцы; адзін засн. элементаў у многіх галінах тэхнікі. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць У. электрычныя (гл.Узмацненне электрычных ваганняў), пнеўматычныя (гл.Пнеўматычны пераўтваральнік), гідраўлічныя і механічныя.
Існуюць У., здапамогай якіх узмацняюць відэасігналы, — відэаўзмацняльнікі; энергію эл.-магн. хваль — квантавыя ўзмацняльнікі; мікрахваль — мазеры; магутнасць сігналу, які падаецца на абмотку ўзбуджэння, — электрамашынныя ўзмацняльнікі; эл. сігналу здапамогай фотаэл. пераўтваральніка — фотаэлектрычныя ўзмацняльнікі, павялічваюць частату эл. ваганняў — памнажальнікі частаты; павышаюць сілу і скорасць дзеяння асн. механізма або машыны — бустэры. Гідраўлічныя У. выкарыстоўваюць для перамяшчэння кіроўных органаў гідраўл. выканаўчых механізмаў з адначасовым узмацненнем кіроўнага ўздзеяння (напр., на самалётах у сістэмах кіравання рулямі). Шырока выкарыстоўваюцца ў аўтаматыцы, тэлемеханіцы, радыётэхніцы, электроніцы, правадной сувязі, вымяральнай тэхніцы і інш.
Узмацняльнікі: 1 — схема аднатактнага ўзмацняльніка пастаяннага току (T — транзістар, R — рэзістар, E — напружанне крыніцы электрасілкавання, Uув і Uвых — напружанні на ўваходзе і выхадзе, С — стабілітрон); 2 — схема ўзмацняльніка нізкай частаты (магутнасці) з трансфарматарным уваходам (Uув — уваходны сігнал, T — транзістар, Тр — выхадны трансфарматар. Eк і Eзр, — крыніцы пастаяннага току ў ланцугах калектара і зрушэння, Г — гучнагаварыцель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎБЁЖНЫ СТАНО́К.
1) металарэзны станок стругальнага тыпу зверт. зваротна-паступальным рухам даўбёжнага разца (даўбяка). Прызначаны для апрацоўкі цяжкадаступных вонкавых і ўнутр. паверхняў, пазоў і канавак (у т. л. нескразных) любога профілю.
2) Дрэваапрацоўчы станок для выбірання прамавугольных і авальных пазоў і адтулін здапамогай фрэзерных ланцужкоў, полых долатаў або плоскіх разцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАМАГНІ́ТНАЯ ЗДЫ́МКА,
метад вывучэння магн. поля Зямлі з лятальных апаратаў здапамогайаэрамагнітометраў.
Прапанавана ў 1936 рус. вучоным А.А.Лагачовым для пошуку жал. руды па магн. анамаліях над радовішчамі. Вынікі аэрамагнітнай здымкі выкарыстоўваюцца пры складанні геал. картаў, выяўленні тэктанічных парушэнняў, пошуках радовішчаў жал. руды, баксітаў і інш. Для ўзгаднення картаў магн. поля асобных тэрыторый ствараецца адзіная апорная сетка ў абс. значэннях геамагн. Поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ПЕЛЬ (ад галанд. stapel),
адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва (рамонту) і спуску на ваду суднаў. Уваходзіць у склад верфі. Мае бетонны фундаментз высокімі апорамі (кільблокамі) для судна, а таксама грузападымальнае і інш. абсталяванне. Адносна размяшчэння ад берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя. Са С. судна спускаюць на ваду здапамогайспец. прыстасаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАЛАГІ́ЧНАЯ А́ЛГЕБРА,
раздзел алгебры, што вывучае розныя тапалагічныя сістэмы (групы, паўгрупы, кольцы, алгебры, вектарныя прасторы і інш.), якім нададзены тапалогіі, з неперарыўнымі алг. аперацыямі ў дачыненні да гэтых сістэм.Асн. пытанні, якія разглядаюцца ў Т.а., — існаванне тапалогій у алг. сістэмах, што пераўтварае іх у тапалагічныя алг. сістэмы, прадаўжэнні тапалогій на пашырэнні алг. сістэм, уласцівасці тапалогій алг. сістэм, напр., магчымасць задання тапалогій здапамогай метрыкі, нормы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРО́МЕГР (ад фера... + метр),
прылада для выпрабаванняў магнітамяккіх матэрыялаў у пераменных магн. палях. Прынцып дзеяння заснаваны на вымярэнні значэнняў эрс індукцыі ў абмотках, якія ахопліваюць асяродак, выраблены з даследаванага матэрыялу. Па атрыманых даных вызначаюць імгненнае значэнне магн. індукцыі ў асяродку, значэнне току падмагнічвання (г.зн. напружанасць магн. поля), будуюць дынамічную пятлю гістэрэзісу і інш.Здапамогай Ф. вызначаюць таксама страты на гістэрэзіс і віхравыя токі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРУ́Н АР-РАШЫ́Д, Гарун ар-Рашыд (766, г. Рэй, Іран — 24.3.809),
арабскі халіф [786—809] з дынастыі Абасідаў. Прыйшоў да ўлады здапамогай сям’і іранскай знаці Бармакідаў, што павялічыла ролю іранцаў у дзярж. справах. Пры ім араб.Халіфат ’дасягнуў найб. магутнасці. Дзякуючы яго асабістаму апякунству, Багдад ператварыўся ў найважн. цэнтр навукі, л-ры і мастацтва мусульм. свету. Памёр у час паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра. Папулярны герой араб. фальклору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЭНЕ́РГІЯ,
энергія электрычнага току. Найб. прыдатны для атрымання Э. пераменны ток.
Выпрацоўваецца на электрастанцыях, перадаецца і размяркоўваецца паміж спажыўцамі здапамогайліній электраперадачы, падстанцый, размеркавальных электрычных сетак. У тэхніцы і побыце тэрмін «Э.» пашыраны для вызначэння колькасці энергіі, якая аддаецца электрастанцыяй або атрымліваецца з сеткі спажыўцом. Адзінка Э. ў СІ — джоўль, пазасістэмная адзінка — кілават-гадзіна (1 кВт∙гадз = 3,6∙106Дж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЛО́Ў Яўген Данілавіч (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1955 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві здапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).