БІЛІ́БІН Аляксандр Іванавіч (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел.дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
шведскі кампазітар, дырыжор, скрыпач. У 1890—97 саліст Каралеўскага сімф. аркестра ў Стакгольме, у 1910—39 кіраўнік муз. аддзялення ун-та ў Упсале. Упершыню ў свецкай сімф. музыцы выкарыстаў нац. фальклор. Сярод тв.: балеты «Горны кароль» (1923), «Блудны сын» (1957); 12 кантат; 5 сімфоній; 3 рапсодыі для арк.; камерныя творы; хары; музыка да кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКІ Аляксандр Андрэевіч (23.10.1846, с. Старое Тэзікава Пензенскай вобл. — 16.11.1924),
рускі харавы дырыжор. Засл. арт. Рэспублікі (1921). Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Упершыню ўвёў у царк. спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэртаваў па Расіі. Аўтар хар. твораў, у т. л. духоўных, апрацовак нар. песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А.А.Архангельскага» (1893—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́ Георгій Якаўлевіч (1.1.1925, мяст. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча — 10.9.1977),
бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Сярэдняе вучылішча ваен. музыкантаў у Маскве (1946), Бел. кансерваторыю (1963, клас М.Браценнікава). З 1946 ваен.дырыжор. З 1960 артыст Дзярж.сімф. аркестра Беларусі, з 1963 адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Вёў канцэртную дзейнасць як саліст і ансамбліст, у рэпертуары пераважалі творы бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́НКІНА Ганна Сцяпанаўна (н. 1.5.1945, г. Віцебск),
бел. харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971, кл. В.Роўды). З 1963 маст. кіраўнік дзіцячага і студэнцкага хароў у Віцебску, з 1966 у Мінску. З 1973 выкладае ў Брэсцкім муз. вучылішчы, адначасова з 1974 маст. кіраўнік нар. харавой капэлы Дома культуры чыгуначнікаў, з 1982 — капэлы настаўнікаў гар. Дома культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕНДРОТ (Abendroth) Герман (19.1.1883, Франкфурт-на-Майне — 29.5.1956),
нямецкі дырыжор. З 1903 кіраўнік сімф. аркестраў у Мюнхене, Кёльне, Берліне і інш., з 1934 — аркестра Гевандхаўза і праф. кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімф. аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, А.Брукнера. Чл.Ням. акадэміі мастацтваў (ГДР). Нац. прэмія ГДР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДАЛЬ Арцемій Лук’янавіч (1767, паводле інш. звестак 1770, 1772, Кіеў — 14.7.1808),
украінскі кампазітар, харавы дырыжор, спявак (тэнар). Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1787), у італьян. кампазітара Дж.Сарці. Кіраваў харамі ў Маскве, Кіеве, з 1796 — класам вак. музыкі Харкаўскага калегіума і адначасова губернскімі харамі царк. пеўчых. Аўтар 29 царк.хар. канцэртаў (у некаторых сам выконваў тэнаровыя сола). У яго творах адчуваецца ўплыў укр.нар. песні.
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭРТМА́ЙСТАР (ням. Konzertmeister),
1) 1-ы скрыпач—саліст сімф. ці опернага аркестра; часам выступае як дырыжор.
2) Музыкант, што ўзначальвае кожную з відавых інстр. груп сімф. аркестра (пераважна ўнутры струннай групы).
3) Піяніст, які дапамагае вакалістам, артыстам балета, інструменталістам развучваць партыі і акампануе ім на рэпетыцыях і ў канцэртах. Сярод бел. канцэртмайстраў С.Талкачоў, Ж.Габа, Г.Карант, Г.Каржанеўская, Л.Максімава, Т.Міянсарава, Н.Ражнова, Л.Талкачова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІР’Я́НАЎ Барыс Іванавіч (н. 21.7.1947, г. Гомель),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). З 1972 хормайстар, з 1995 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак арыг. песень бел. і рас. кампазітараў (у т. л. «Маша-Маруся», «Наш медсанбат» І.Лучанка, «Армія мая», «Шчыт айчыны агнявы» Э.Ханка, «Страявая паходная» А.Чыркуна), бел. і рус.нар. песень.