МАГІЛЁЎСКІ ХІ́МІКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1967 у Магілёве. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аўтаматызацыя тэхнал. працэсаў і вытв-сці, вытв-сцьвырабаў і пакрыццяў з палімерных матэрыялаў, тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання, электраэнергетыка, машыны і апараты харч. вытв-сцей, халадзільна-кампрэсарныя машыны і ўстаноўкі, камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМЕ́ТР (ад мінімум + ...метр),
рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш.вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІСА́НДРАВАЕ ДРЭ́ВА, палісандр,
драўніна некаторых трапічных відаў дрэў з родаў жакаранда і дальбергія. Ядро драўніны ад цёмна-чырв. да шакаладна-бурай з фіялетавым адценнем афарбоўкі, абалона светла-жоўтая. Цяжкае і трывалае Пл. добра паліруецца і выкарыстоўваецца для вытв-сці дарагой мэблі, муз. інструментаў, каляровага паркету, такарных вырабаў. Для імітацыі Пл. карыстаюцца драўнінай бярозы, вольхі, клёну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФУМЕ́РЫЯ (франц. parfumerie ад partum прыемны пах),
вырабы, што выкарыстоўваюць для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя асвяжальныя сродкі. Асн. віды парфумерных вырабаў — духі, адэкалоны, туалетная вада. Парфумерныя кампазіцыі (спіртавыя ці водна-спіртавыя сумесі пахучых рэчываў) выкарыстоўваюць для араматызацыі касметычных сродкаў (гл.Касметыка), туалетнага мыла, мыйных сродкаў і інш. прадукцыі быт. хіміі. Гл. таксама Парфумерна-касметычная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНАЛІЗА́ТАРСКАЯ ПРАПАНО́ВА,
тэхнічнае рашэнне па новай і карыснай змене канструкцыі ці матэрыялу вырабаў, тэхналогіі вытв-сці і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца, і інш. У адрозненне ад вынаходства з’яўляецца прапановай па ўдасканаленні і больш рацыянальным выкарыстанні ўжо вядомых тэхн. сродкаў. Аўтар Р.п. мае права на аўтарства, узнагароду і інш. правы і льготы, прадугледжаныя заканадаўствам. Гл. таксама Вынаходніцкае права, Вынаходніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-А́НА (Santa Ana),
горад на З Сальвадора, каля падножжа вулкана Санта-Ана. Адм. ц.аднайм. дэпартамента. Засн. ў 1569. Каля 300 тыс.ж. (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел чыгунак і аўтадарог. Другі, пасля сталіцы, па эканам. значэнні горад. Цэнтр раёна вырошчвання кавы. Прам-сць: харчасмакавая (вытв-сць растваральнай кавы, тытунёвых вырабаў), тэкст., запалкавая. Арх. помнікі калан. перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХІ́ВАЛ,
горад на У Пакістана, у міжрэччы Раві — Сатледж. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл цэнтр с.-г. раёна (бавоўнік, пшаніца, цукр. трыснёг, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: баваўняная, харч. (мукамольная, цукр., малочная). Саматужная вытв-сцьвырабаў з тэкстылю, скуры, металаў. За 30 км на З — руіны Харапы (помнік стараж. цывілізацыі — 2,5 тыс.г. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭ́БЛА,
каменная прылада працы, якая служыла для апрацоўкі скур і вырабаў з дрэва. Былі пашыраны ў палеаліце, асабліва ў эпоху мусцье. С. выраблялі пераважна з масіўных авальных, падпрамавугольных і няправільных абрысаў адшчэпаў ці пласцін; арыентацыя лёзаў падоўжаная ці папярочная. Вылучаюцца адзінарныя і двайныя тыпы С. На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў Абідавічах, Клеявічах і Свяцілавічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «ГУМАТЭ́ХНІКА».
Створаны ў г. Барысаў у 1949 як арцель па вырабе гумавага абутку. З 1956 з-д гумавых тэхн.вырабаў. У 1967 пабудаваны вытв. корпус па выпуску ўшчыльнікавых кольцаў для жал. накрывак. У 1976—93 у ВА«Беларусьгуматэхніка». З 1992 нар. прадпрыемства «Гуматэхніка». Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы, вікельныя ўшчыльнікавыя кольцы, тавары культ.-быт. прызначэння.