КЛІ́ТЦЫНГ ((Klitzing) Клаўс Олаф фон) (н. 28.6.1943, г. Сьрода, Польшча),
нямецкі фізік. Чл. Еўрапейскай Акадэміі (1989). Замежны чл.Рас.АН (1994), Нац.АН ЗША (1990). Скончыў тэхн.ун-т у г. Браўншвейг (1969). З 1969 ва ун-тах Вюрцбурга і Мюнхена, з 1985 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела імя М.Планка (г. Штутгарт). Навук.працы па фізіцы паўправаднікоў і нізкапамерных электронных сістэм. Адкрыў квантавы Хола эфект (1980), што зрабіла магчымым стварэнне новага эталона адзінкі эл. супраціўлення — ома. Нобелеўская прэмія 1985.
Тв.:
Рус.пер. — Квантованный эффект Холла // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЧНІКАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 13.7.1945, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў. З 1988 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці. Навук.працы па тэорыі, матэм. мадэляванні і распрацоўцы вырабаў спец. электронікі для ўзбраення радыётэхн. войск ППА, у т. л. апаратна-праграмных сродкаў для аўтаматызацыі іх вытв-сці і эксплуатацыйна-тэхнал. кантролю.
Тв.:
Антенные обтекатели. Мн., 1980 (разам з У.І.Замяціным, У.І.Швецам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯКО́ЎСКІ (Рамуальд Здзіслаў) (н. 1.1.1924, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
вучоны ў галіне экалогіі і біяэнергетыкі. Акад. Польскай АН (1994, чл.-кар. 1979). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (1995). Скончыў Лодзінскі ун-т (1950). З 1952 у Ін-це эксперым. біялогіі, з 1973 у Ін-це экалогіі (да 1982 дырэктар), з 1987 акад.-сакратар Польскай АН, з 1996 праф.Міжнар. цэнтра экалогіі Польскай АН. Навук.працы па вывучэнні энергет. патокаў у экасістэмах, ахове прыродных рэсурсаў.
Тв.:
Экалагічная біяэнергетыка пайкілатэрмных жывёл. Варшава, 1994 (у сааўт.);
Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych Warszawa, 1996 (разам з У.В.Мяншуткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЕЦ (Ларыса Уладзіміраўна) (н. 7.4.1939, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1991). Скончыла БДУ (1961). З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ. Навук.працы па вывучэнні заканамернасцей комплексаўтварэння ў растворах і даследаванні комплексаў металаў з ацыда- і нейтральнымі кісларод- і азотзмяшчальнымі лігандамі.
Тв.:
Энергетика и природа связи в безводных соединениях уранила с ацидолигандами (разам з Дз.С.Умрэйкам) // Успехи химии. 1986. Т. 55, вып. 11, Взаимодействие оксидов урана с тетраоксидом диазота (разам з Г.М.Клаўсуцем) // Там жа. 1990. Т. 59, вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВЕЛЬ (Павел Васілевіч) (н. 6.7.1937, в. Восава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1992). Скончыў БСГА (1959). З 1995 у БСГА. Навук.працы па праблемах спецыялізацыі і інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, выкарыстання эканоміка-стат. метадаў аналізу эфектыўнасці агр. сектара эканомікі, Адзін з аўтараў даведнікаў і навуч. дапаможнікаў па арг-цыі і кіраванні аграпрамысл. комплексам.
Тв.:
Экономическая эффективность специализации сельскохозяйственных предприятий: (Теория и практика измерения). Алма-Ата, 1976;
Производственные резервы повышения экономической эффективности работы сельскохозяйственных предприятий в условиях становления рынка. Горки, 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КРАФТ ((Cockcroft) Джон Дуглас) (27.5.1897, г. Тодмардэн, Вялікабрытанія — 18.9.1967),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1927), дзе і працаваў у 1929—46 (з 1939 праф.), адначасова з 1925 у Кавендышскай лабараторыі і інш.н.-д. установах. У 1946—58 дырэктар цэнтра па атамнай энергіі (г. Харуэл). Навук.працы па ядз. фізіцы, фізіцы паскаральнікаў і атамнай энергетыцы. Разам з інш. стварыў паскаральнік пратонаў (гл.Каскадны генератар) і атрымаў на ім ядз. рэакцыю са штучна паскоранымі пратонамі (трансмутацыя літыю). Адзін з вынаходнікаў англ. радара. Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Э.Уолтанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛБ (Уладзімір Гаўрылавіч) (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.
Тв.:
Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, В.С.Пілатовічам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (разам з У.С.Камышнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЕСЕНЬ (Віктар Пятровіч) (н. 10.10.1944, в. Пагарэлае Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1965). З 1974 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук.працы па ўдасканаленні тэхналогій павелічэння прадуктыўнасці свіней, уплыву тэхнал. фактараў на якасць свініны.
Тв.:
Влияние уровня сырого протеина и обменной энергии в комбикорме на качество туш и мяса свиней (разам з В.М.Галушка) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1994. Вып. 25;
Формирование мясной продуктивности у свиней с различной живой массой и толщиной шпика // Там жа. 1995. Вып. 26.
савецкі ўсходазнавец, заснавальнік сав. школы японазнаўства. Акад.АНСССР (1958), праф. (1926). Скончыў Пецярбургскі ун-т і Практычную ўсх. акадэмію (1912). У 1913—50 выкладаў у ВНУ Кіева, Арла, Ленінграда, Масквы, пазней працаваў у Ін-це ўсходазнаўства АНСССР. Асн.працы па літ.-знаўстве, мовазнаўстве, гісторыі і гісторыі культуры Кітая, Карэі, Японіі; перакладчык пісьмовых помнікаў гэтых краін на рус. мову. Даў аналіз заканамернасцей развіцця сусв. л-ры, агульных і своеасаблівых рыс гіст. развіцця краін Азіі і Еўропы. Быў членам гал. рэдакцыі «Сусветнай гісторыі» (т. 1—10, 1955—65), аўтар многіх яе раздзелаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Міхаіл Сямёнавіч) (н. 10.8. 1935, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1996). Скончыў БДУ (1957). З 1957 дырэктар школ у Дунілавіцкім і Кіраўскім р-нах, з 1965 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Працы па гісторыі Стараж. Грэцыі і рус.правасл. царквы. Адзін з аўтараў эксперым. падручніка для школ «Гісторыя старажытнага свету» (1998).
Тв.:
Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до н.э.Мн., 1975;
Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов, X в. — 1917 г.Мн., 1984;
Русская православная церковь, 1917—1945 гг.Мн., 1987.