Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТРО́Ў Іван Дзмітрыевіч (9.10.1905, в. Саматэвічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 10.2.1986),
партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху на тэр. Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Засл. юрыст БССР (1972), засл. работнік культуры БССР (1980). Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940), Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1952). З 1925 на сав. і парт. рабоце на Беларусі. У 1940—41 пракурор БССР. З ліп. 1942 прадстаўнік ЦККП(б)Б і БШПР на Зах. фронце, з жн. 1943 1-ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, адначасова ў вер. 1943—сак. 1944 камандзір Палескага партыз. злучэння. У 1944—49 пракурор БССР, у 1953—60 міністр юстыцыі БССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1940—49. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—63, дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50. Аўтар мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАРЭ́МА (грэч. theorema ад theōreō разглядаю, даследую),
навуковае палажэнне, ісціннасць якога вызначаецца доказам. Доказ Т. заключаецца ў прывядзенні яе да папярэдніх тэарэм або да прапаноў, якія з’яўляюцца лагічнай асновай дадзенай тэорыі — аксіёмамі.
Многія Т. можна выказаць у форме 1 «калі А, то Б», дзе А — умова Т., Б — заключэнне. Т. 2 «калі Б, то А» наз. адваротнай адносна 1. Т. 1 і 2 узаемна адваротныя. Калі яны справядлівыя, то А наз. неабходнай і дастатковай умовай для Б (крытэрыем Б). Т. 3 «калі не А, то не Б» наз. процілеглай 1. Т. 4 «калі не Б, то не А», адваротная да процілеглай 3, раўнасільная 1. Спосаб доказу 1 прывядзеннем яе да 4 наз. метадам ад процілеглага. Прыклады Т.: калі сума лічбаў ліку дзеліцца на 3, то лік дзеліцца на 3. адваротная Т. справядлівая; калі трохвугольнік прамавугольны, то яго 2 вуглы вострыя, адваротная Т. не справядлівая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Парфен Пятровіч (28.10.1904, в. Гайшын Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.8.1954),
бел. гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Канд.гіст.н. (1948). Скончыў камуніст.ун-т Беларусі (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1948). Працаваў настаўнікам. З 1925 на сав., гасп. і парт. рабоце ў Прапойскім р-не, Мінску. У 1933—35 выкладчык Камуніст. ун-та Беларусі. З 1936 заг. аддзела, сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. У 1938—41, 1943—17 рэктар БДУ, у 1941—42 дырэктар Ніжнетагільскага пед. ін-та. З 1947 заг. кафедры асноў марксізму-ленінізму Бел.політэхн. ін-та, у 1949—52 дацэнт БДУ. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—41, Рэвіз. камісіі КП(б)Б у 1940—46. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47.
Літ.:
Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў, 1921—2001. Мн., 2001. С. 78—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІ́НСКІ (сапр.Качароўскі) Адам Сямёнавіч
(11.9.1885, г.п. Панінка Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 1937),
удзельнік рэв. руху ў Польшчы, Расіі і Беларусі, парт. і дзярж. дзеяч БССР. З 1907 чл. Варшаўскай арг-цыі СДКПіЛ. У 1907 і 1909 быў арыштаваны. З 1912 у Пецярбургу, дзе ў час Лют. рэвалюцыі 1917 узначальваў чырвонагвардзейскі атрад. потым Чырв. гвардыю Маскоўска-Застаўскага р-на Петраграда. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. Са студз. 1918 у Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час ням. акупацыі Беларусі чл. Мінскага падп. райкома РКП(б), са жн. 1918 чл. краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Са снеж. 1918 нач. Мінскай гар. міліцыі, заг. Мінскага губ. аддзела ўпраўлення ўнутр. спраў, чл. Мінскага губ.ВРК. З лют. 1919 камісар 52-й (Зах.) стралк. дывізіі. У пач. 1920 арганізатар партыз. руху ў Мінскай губ., з мая 1920 нач. палітаддзела 57-й стралк. дывізіі, у ліп.—жн. 1920 старшыня Гродзенскага РВК. З 1921 нарком земляробства БССР, у 1924—28 прадстаўнік КПЗБ пры ЦККП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Зах. Беларусі пры ЦККП(б)Б. У 1928—30 сакратар Мінскага акр. і гар. к-таў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР. У 1934—37 нач. палітаддзела Маск.-Бел.-Балт. чыгункі. Чл.ЦБКП(б)Б у 1920—24, чл.ЦККП(б)Б у 1925—32, чл.ЦККПЗБ у 1926—35, чл.ЦК КПП з 1930, чл.ЦВКСССР у 1925—29, чл.ЦВКБССР у 1920—31, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1922—24. 9.7.1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 22—29.11.1927 у Мінску; 344 дэлегаты з рашаючым і 220 з дарадчым голасам, якія прадстаўлялі 23 735 чл. І 11 392 канд. у чл. партыі. Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК і ЦККВКП(б), справаздачы ЦК, ЦКК і рэвіз. камісіі КП(б)Б; даклады аб асновах 5-гадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР і СССР, аб рабоце ў вёсцы, аб выніках нац.-культ. будаўніцтва і паліт.-асв. работы; выбары кіруючых органаў КП(б)Б.
З’езд арыентаваў планавыя органы БССР на фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, у сельскай гаспадарцы — на выкарыстанне розных формаў кааперавання, развіццё калект. формаў пры далейшай інтэнсіфікацыі і павышэнні прадукцыйнасці працы. Рэлігія разглядалася як ідэалогія антысав. элементаў. У ажыццяўленні нац. палітыкі акцэнты зроблены на развіццё нац. культур і нар. адукацыі, беларусізацыі. Дагматызавана формула класавага (пралетарскага) інтэрнац. выхавання, што стварала глебу для сектанцкіх скажэнняў у адносінах да культ. спадчыны і нац. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ПЕДАГАГІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1965 у Мінску на базе б-кі НДІ педагогікі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 450 тыс.экз. Метадычны цэнтр для б-к сістэмы Мін-ва адукацыі (акрамя б-к ВНУ). Мае міжбібліятэчны і завочны бібліятэчныя абанементы. Выдае бягучыя, рэтраспектыўныя, рэкамендацыйныя паказальнікі пед. тэматыкі, метадычныя матэрыялы ў дапамогу падведамасным б-кам.
Бібліятэка навукова-педагагічная. У аддзеле хатняга абанемента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛ,
адзінка лагарыфмічнай велічыні, што служыць для вымярэння рознасці ўзроўняў аднайменных энергет. (магутнасць, энергія і інш.) ці сілавых (напружанасць поля, ціск і інш.) фіз. велічыняў. Абазначаецца Б. 1 Б = lg(P2/P1) пры P2 = 10P1 або 1 Б = 2lg(F2/F1) пры , дзе P1 і P2(F1 і F2) — аднайменныя энергетычныя (сілавыя) велічыні. Часцей выкарыстоўваецца долевая адзінка — дэцыбел; 1 дБ = 0,1 Б. Названа ў гонар А.Г.Бела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ВІЧ Павел Антонавіч (1904, г. Барысаў Мінскай вобл. — 15.6.1944),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Мінскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч. вайну. З 1939 заг. аддзела Чашніцкага, 1-ы сакратар Куранецкага райкомаў КП(б)Б. Са жн. 1942 у тыле ворага, у кастр. 1942 — ліп. 1943 кіраўнік Барысаўскага падп. міжрайпартцэнтра, потым чл. Вілейскага падп. абкома КП(б)Б, упаўнаважаны па паўд.-ўсх. зоне Вілейскай вобл.