мясныя спаравікі, род прасцейшых атр.какцыдый, унутрыклетачныя паразіты млекакормячых, птушак, зрэдку паўзуноў. Узбуджальнікі саркацыстозаў (саркаспарыдыёзаў). Каля 90 відаў.
Маюць складаны тып развіцця са зменай гаспадара. Бясполае размнажэнне (шызаганія) працякае ў арганізме (мышцах) прамежкавага гаспадара, які заражаецца, калі праглынае спарацысты (зародкі) С., што выдзяляюцца канчатковым гаспадаром з фекаліямі. Палавое размнажэнне (гомаганія і спораганія) працякае ў арганізме (кішэчніку) канчатковага гаспадара, які заражаецца пры ўжыванні мяса прамежкавага гаспадара з саркацыстамі (адна са стадый бясполага размнажэння). Спарацысты інвазійныя для прамежкавага гаспадара. Чалавек можа быць прамежкавым (для Sarcocystis lindemanni) і канчатковым гаспадаром С. (S. suihominis, S. bovihominis).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАЖА́ЦЬ,
зямельныя ўгоддзі, травяністую расліннасць якіх скошваюць на сена, сілас, сянаж, травяную муку, зялёную падкормку. Падзяляюцца на сеяныя (культурныя) і прыродныя. Прыродныя С. падзяляюцца на заліўныя (поймавыя), нізінныя (забалочаныя) і сухадольныя.
Поймавыя заняты ў асн. злакавым разнатраўем і асаковай расліннасцю; нізінныя даюць сена сярэдняй і нізкай якасці з-за перавагі ў травастоі раслін з сям. асаковых; для сухадольных С. характэрны разнатраўна-злакавая і разнатраўна-асакова-злакавая асацыяцыі, сена з іх сярэдняй і добрай якасці. Для паляпшэння прыродных С. найб. значэнне маюць сістэм. ўнясенне ўгнаенняў, барацьба з пустазеллем, своечасовае правядзенне ўкосаў, чаргаванне тэрмінаў скошвання па гадах (увядзенне сенажацезваротаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКА́ТНЫ БЕТО́Н,
сумесь вапнава-крэменязёмістага вяжучага рэчыва, неарган. запаўняльнікаў і вады; тып бетону. Атрымліваюць тэрмаапрацоўкай у аўтаклаве пры т-ры 175—200 °C. Па ўласцівасцях набліжаны да бетону на партландцэменце (гідраўл. вяжучае рэчыва, найб. распаўсюджаны від цэменту).
У якасці вяжучага рэчыва ў С.б. выкарыстоўваюць танкамолатыя сумесі паветр. (гідраўл.) вапны з матэрыяламі, што маюць крэменязём; запаўняльнікі — прыродныя або штучныя пяскі. Адрозніваюць цяжкія С.б. (шчыльнасць 1800—2200 кг/м³) для вырабу сценавых панэлей і блокаў, элементаў перакрыццяў, лесвічных маршаў і лёгкія (шчыльнасць 300—1800 кг/м³) длябуд-ва агараджальных канструкцый, у якасці ўцяпляльніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,
спосаб запісу лікаў з дапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі як асн. да 18 ст.
Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.
Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІНТ,
плоскае бясколернае цісненне на кніжных пераплётах пры іх апрацоўцы. Выкарыстоўваюць як самастойны прыём афармлення кніжных пераплётаў і як падрыхтоўку іх паверхні для друку фарбай або фольгай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФО́ЛЬ, алюмініевая фольга,
тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вытв-сці кандэнсатараў, для цепла-, гідра- і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМА́К (франц. hamac ад індзейскага),
падвясны ложак, сплецены ў выглядзе сеткі, для сну і адпачынку на свежым паветры. Прыдуманы індзейцамі трапічных лясоў Паўд. Амерыкі. Атрымаў сусветнае пашырэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФАРМАЦЫ́ЙНАЕ АГЕ́НЦТВА,
дзяржаўная або прыватная арг-цыя, якая займаецца зборам і апрацоўкай інфармацыі дляперыяд. выданняў, радыё, тэлебачання, выдавецтваў, грамадскіх устаноў і інш.Гл. таксама Агенцтва друку.