органы вегетатыўнага размнажэння некат. лішайнікаў, вегетатыўныя ўтварэнні ў выглядзе зярністай або парашкападобнай масы на іх паверхні. Маюць адну ці некалькі клетак водарасці, абкружаных гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам, у спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны (таломы). Характэрны для высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў (напр., некат. віды з сям. кладоніевых, пармеліевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДНЫЯ ВАГА́ННІ, уласныя ваганні,
від ваганняў, якія адбываюцца ў фіз. сістэме без знешняга ўздзеяння за кошт першапачаткова нададзенай энергіі (патэнцыяльнай ці кінетычнай). Характар С.в. вызначаецца ўласнымі параметрамі сістэмы (масай, індуктыўнасцю, эл. ёмістасцю, пругкасцю і інш.). У рэальных сістэмах С.в. затухальныя з-за рассеяння энергіі, а пры вялікіх яе стратах — аперыядычныя. У лінейных сістэмах С.в. — суперпазіцыя нармальных ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЯО́Н (864 ці 865—27.5.927),
балгарскі князь (з 893), цар [з 919] Прадоўжыў палітыку свайго бацькі — цара Барыса I, накіраваную на ўмацаванне і расшырэнне Балгарыі. Ваяваў з Візантыяй, вымусіў яе плаціць даніну, далучыў да Балгарыі частку Фракіі, Македонію, Албанію, сербскую вобласць Рашка і некат. харвацкія землі. На час праўлення С. прыпадае росквіт Першага Балгарскага царства, пачатак руху багамілаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРО́ЦЫЙ (ад грэч. sklerotēs цвёрдасць),
шматклетачны вегетатыўны орган грыба, што знаходзіцца ў спакоі. Утвораны шчыльным спляценнем гіфаў, мае шарападобную ці няправільную форму, часта з цёмным верхам і белым асяродкам, памерам ад долей міліметра да 2 см і больш. Прызначаны для захоўвання грыба, утвараецца пры неспрыяльных умовах. У некат. грыбоў (напр., склератынія, батрыціс, спарыння) — адна са стадый жыццёвага цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫЯ СУ́ДНЫ,
судны, што выкарыстоўваюцца для спаборніцтваў у вяслярным і ветразевым спорце. Форма, памеры і абсталяванне С.с., колькасць членаў экіпажа і інш. рэгламентуюцца правіламі спаборніцтваў. Да вяслярных С.с. адносяцца акадэмічныя вёславыя судны, байдаркі, каноэ, шлюпкі, лодкі для нар. веславання і інш.Спарт. ветразевыя судны — яхты розных класаў. Маторныя С.с. (напр., скутэры) аснашчаюць стацыянарнымі ці падвеснымі рухавікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫХ РАШЭ́ННЯЎ ТЭО́РЫЯ,
раздзелы матэматычнай статыстыкі і гульняў тэорыі, якія даюць магчымасць з аднолькавых пазіцый разглядаць задачы стат. праверкі гіпотэз, пабудовы стат. ацэнак параметраў і давяральных інтэрвалаў для іх, планавання эксперыментаў і інш.Асн. задача — адшуканне статыстычнага рашэнняці вырашальнага правіла (функцыі), што дазваляе па выніках назіранняў меркаваць аб сапраўдным (але невядомым) размеркаванні імавернасцей назіранай велічыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫЛАБА́Т (грэч. stylobates ад stylos калона + bainō ступаю),
Платформа ступеньчатага цокаля (стэрэабата) стараж.-грэч. храма, на якой узводзіліся калоны ці будынак. Пазней С. наз. ўвесь 3-ступеньчаты цокаль храма. У бел. архітэктуры С. меў пашырэнне ў перыяд класіцызму (напр., Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор). У наш час сустракаецца ў мемар. архітэктуры (помнікі, надмагіллі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА,
у беларусаў прылада для намотвання (насуквання) нітак з клубка ці з матавіла на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. З бакоў і знізу стойкі змацоўваліся дошкамі ў выглядзе скрынкі для цэвак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАЖЫ́ЛЛЕ,
шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, з дапамогай якога шкілетныя мышцы прымацоўваюцца да касцей і рухаюць іх.
Мае форму шнура, стужкі ці пласцінкі. Вельмі моцнае (ахілава С. трохгаловай мышцы галёнкі вытрымлівае масу больш за 500 кг), садзейнічае макс. нацяжэнню мышцаў у месцах іх прымацавання. Ад празмернага расцяжэння С. (напр., пры траўме) адрываецца разам з касцявой тканкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СХІЛЕ́ННЕ МАГНІ́ТНАЕ,
вугал паміж геагр. і магн. мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні. Бывае ўсходняе (дадатнае), калі паўн. канец магн. стрэлкі адхілены на У ад геагр. мерыдыяна, і заходняе (адмоўнае) — калі на З. Улічваецца пры дакладным арыентаванні на мясцовасці па компасе ці бусолі. На Беларусі С.м. ўсходняе да 5°. Гл. таксама Магнітнае поле Зямлі, Зямны магнетызм, Нахіленне магнітнае.