расійскі даследчык Арктыкі. Капітан 1-га рангу. Стрыечны брат Дз.Я.Лапцева. На флоце з 1718. У 1739—42 кіраваў адным з паўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле С.І.Чэлюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне п-ва Таймыр паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, адкрыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя астравы. Па заканчэнні экспедыцыі служыў на Балт. флоце. Імем Л. названы: марскі бераг на п-ве Таймыр, мыс на п-ве Чэлюскін і інш.; угонар Х.П. і Дз.Я.Лапцевых названа Лапцевых мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБУ́ТУ-СЕ́СЕ-СЕ́КА (Mobutu Sese Seko; да 1973 Альберт; Albert),
возера ва Угандзе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, убас.р. Ніл. Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 619 м, у сістэме Зах.-Афр. грабена. Пл. 5,6 тыс.км², даўж. 160 км, шыр. каля 40 км, глыб. да 58 м. Берагі расчлянёныя, б.ч. стромкія, дно плоскае. Упадаюць рэкі Семлікі і Вікторыя-Ніл, выцякае р. Альберт-Ніл. Рыбалоўства. Суднаходства. Парты: Бутыяба (Уганда), Касеньі (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта ў 1864 С.У.Бейкерам. Названа ў гонарМабуту Сесе Сека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКО́ЛА,
старадаўняе каляндарна-абрадавае свята ў беларусаў і інш.слав. народаў угонар апекуна земляробства і нар. заступніка св. Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзейных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначалі 2 разы ў год — вясною (9 мая с. ст.) і зімою (6 снежня с. ст.). Да веснавога М. заканчвалася сяўба, упершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля М. забаранялася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага М. заканчвалася малацьба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРКА́НА (Turkana),
бяссцёкавае саланаватае (каля 2‰) возера ў Афрыцы (пераважна ў Кеніі, паўн. ўзбярэжжа ў Эфіопіі). Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 375 м. Пл. 8,5 тыс.км². Даўж. 220 км, шыр. да 50 км, глыб. да 73 м. Раней мела сцёк у сістэму р. Ніл. Паступова высыхае. Упадае р. Ома. Рыбалоўства. Водзяцца кракадзілы. На ўсх. беразе — нац. парк Сібілаі (Кенія), на паўд. — дзеючы вулкан Тэлекі. Адкрыта ў 1888 вандроўнікамі венг. Ш.Тэлекі і аўстр. Л. фон Хёнелем. Да 1975 наз.Рудольф, угонараўстр. наследнага прынца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МАНСКІ ДЭНДРАПА́РК «САФІ́ЕЎКА»,
помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Умань Чаркаскай вобл. (Украіна). Створаны ў 1796—1805 у маёнтку С.Ш.Патоцкага (названы ў гонар яго жонкі) пад кіраўніцтвам Л. дэ Метцэля, пры ўдзеле прыгоннага садоўніка Зарэмбы. Парк ландшафтны (больш за 150 га), яго кампазіцыйная вось праходзіць па р. Каменка. У парку створаны разнастайныя віды гідразбудаванняў (вадаспады, шлюзы, фантаны, каскады, сажалкі, падземная р. Стыкс), устаноўлены скульптуры на ант. сюжэты (18—19 ст.), узведзены арх. збудаванні паводле праектаў арх. А.Штакеншнейдэра (Ружовы павільён, 1850—52) і І.Макуціна. З 1929 запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
горад на ПдЗ Канады, у правінцыі Брытанская Калумбія. Размешчаны на беразе зал. Барард Ціхага ак., каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1886. Названы ў гонарангл. мараплаўца Дж.Ванкувера. 1602,5 тыс.ж. (1991). Порт на Ціхім ак. (вываз пшаніцы, лесаматэрыялаў, каляровых металаў, нафтапрадуктаў). Канцавая станцыя 2 трансканадскіх чыгунак. Буйны прамысл. і гандл.-фін.цэнтр.Лесаапр., харчасмакавая (вінакурэнне, піваварэнне), суднабуд. прам-сць, вытв-сць абсталявання для лясной і горназдабыўной прам-сці. Нафтаперапрацоўка, металаапрацоўка. Рыбалоўства. 2 ун-ты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДАЛІ́НІЙ (лац. Gadolinium),
Gd, хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 64, ат. м. 157,25, адносіцца да лантаноідаў. Адкрыты ў 1880 швед. хімікам Ж.Марыньякам, названы ў гонарфін. хіміка Ю.Гадаліна. Мяккі серабрысты метал, шчыльн. 7895 кг/м³, tпл 1312 °C, ферамагнетык (ніжэй за 18 °C). У паветры акісляецца, узаемадзейнічае з вадой і мінер. к-тамі (сернай, азотнай, салянай), пры награванні — з вадародам, азотам, галагенамі. Выкарыстоўваюць як кампанент магн. сплаваў. Перспектыўны матэрыял для рэгулюючых стрыжняў ядз. рэактараў (паглынальнік нейтронаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НА-ФРАНКО́ЎСК,
горад на Украіне, цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці, у перадгор’ях Укр. Карпат. Засн. ў 1662. 234 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр., хім., лёгкая, харч., дрэваапр.; вытв-сць будматэрыялаў. 3 ВНУ. Тэатры: муз.-драм., лялек. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст. і літ. Прыкарпацця. Замак Патоцкіх (17, 18 ст.). Ратуша (1695), езуіцкі касцёл і калегіум (1742), арм. царква (1762), касцёл і кляштар трынітарыяў (18 ст.), сінагога. Да 1962 горад наз. Станіслаў, перайменаваны ў гонарукр. пісьменніка І.Я.Франко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ МОД ЗЯМЛЯ́ (Queen Maud Land),
частка Усх. Антарктыды паміж 20°зах. і 45°усх. д. На Пн абмываецца морамі Лазарава, Рысер-Ларсена і Касманаўтаў. Паверхня магутнага ледавіка ўздымаецца на Пд да выш. 3500 м. Берагі ўяўляюць сабой шэльфавыя ледавікі. У прыбярэжнай ч. асобныя горныя хрыбты і вяршыні ўзнімаюцца над паверхняй ледавіка і дасягаюць вышыні больш за 3000 м. Дзейнічаюць навук. станцыі: Новалазараўская (Расія), САНАЭ (Паўд.-Афр. Рэспубліка), Сёва (Японія). Адкрыта ў 1930 нарв. экспедыцыяй Я.Рысер-Ларсена. Названа ў гонарнарв. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАВІ́ДЫ,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПдЗ ад г. Баранавічы, 208 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Лясная. 864 ж., 365 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Памятны знак угонар 125-годдзя Мілавідскай бітвы 1863. Помнікі архітэктуры — Мілавідская мемарыяльная капліца і паштовая станцыя (1843).