міжнародныя акты, якія кадыфікавалі нормы пасольскага права і консульскага права. Канвенцыя 1961 аб дыпламат. зносінах рэгламентуе дзейнасць дыпламат. прадстаўнікоў, вызначае іх прывілеі, імунітэты і да т.п. Удзельнікам гэтай канвенцыі з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Канвенцыя 1963 аб консульскіх зносінах (увайшла ў дзеянне ў 1967) рэгулюе парадак іх устанаўлення, адкрыцця, задачы, прывілеі і імунітэты консульскіх устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ДЭРСЕН (Pedersen) Чарлз (3.10.1904, г. Пусан, Рэспубліка Карэя — 26.10.1989),
амерыканскі хімік-арганік. Па паходжанні нарвежац. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1927). У 1927—69 у канцэрне «Дзюпон дэ Немур энд компані». Навук. працы па арган. сінтэзе. Атрымаў (1962) і распрацаваў метады сінтэзу макрагетэрацыклічных злучэнняў, названых ім краўн-эфірамі. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ж.М.Ленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС (Pretorius) Марцінус Веселс (17.9.1819, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр.Рэспубліка — 19.5.1901),
палітычны дзеяч бурскіх рэспублік. Сын А.В.Я.Прэторыуса. Адзін з заснавальнікаў Паўд.-Афр. Рэспублікі (гл.Трансвааль), яе прэзідэнт у 1857—60 і 1864—71. У 1860—63 прэзідэнт Аранжавай свабоднай дзяржавы. Адзін з кіраўнікоў барацьбы супраць брыт. акупацыі (1878—81). У 1881—83 чл. кіруючага трыумвірату Трансвааля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РСКАЯ НІЗІ́НА.
На ПнУУсх.Еўрап. раўніны, паміж Уралам і Ціманскім кражам, у бас.р. Пячора (Рэспубліка Комі і Ненецкая аўт.акр., Расія). Плоскія раўнінныя ўчасткі чаргуюцца з узгорыста-градавымі. Шмат азёр. Уздоўж марскога берага развіты тэрасы, да 30 км. На Пн — тундра (Вяліказямельская, Малазямельская, Ціманская); на Пд — хваёвыя лясы, на водападзелах — балоты. Радовішчы вугалю, нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НГА (Salonga),
нацыянальны парк у Конга (Дэмакр.Рэспубліка Конга), у даліне р. Салонга (бас.р. Рукі, левы прыток р. Конга). Засн. ў 1970. Пл. 3,6 млн.га. Ландшафты з экватарыяльных забалочаных, прырэчных і сухіх лясоў, участкі злакавай расліннасці. У фауне мартышкі, слон (у т. л. карлікавая форма), карлікавыя буйвал (аноа) і шымпанзэ (банабо), антылопы, кракадзілы, вадаплаўныя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЙСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
паўвостраў на У Азіі, паміж Японскім м. на У, пралівамі Карэйскім і Чэджу на Пд і Жоўтым м. на З. Злучаны з мацерыком Карэйскім перашыйкам. Пл. каля 150 тыс.км². Даўж. каля 600 км, пераважная шыр. 200 км. Усх. ўзбярэжжа стромкае, слабарасчлянёнае; на З і Пд берагі моцна парэзаныя, шмат заліваў і бухтаў. Рэльеф пераважна гарысты, на У і ПдУсх.-Карэйскія горы (выш. да 1915 м, г. Чырысан); восевая ч. нізкагорная; на З прыбярэжныя ўзгорыстыя раўніны, нізіны. Рэкі паўнаводныя, найб. Амнакан (Ялуцзян), Туманган (Тумыньцзян), Тэданган, Кымган і інш. Радовішчы вальфраму, графіту, магнезіту. Клімат умераны мусонны, на Пд — субтрапічны. Сярэднія т-ры студз. ад -21 °C на Пн да 4 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 22 °C да 26 °C. Ападкаў 900—1500 мм за год. Лістападныя шыракалістыя лясы змяняюцца на Пд субтрапічнымі вечназялёнымі, вышэй за 900 м — мяшанымі лясамі з карэйскім кедрам. Нац. паркі: Ханро, Чырысан, Сараксан і інш. (Рэспубліка Карэя); рэзерваты Хвангпо, Янгам і інш. (КНДР). Раўніны апрацаваны (рыс, соя, бавоўнік). На К.п. дзяржавы: асн.ч. КНДР і Рэспубліка Карэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМАК (Cormack) Алан Маклеад (н. 23.3.1924, г. Іаганесбург, Паўд.-Афрыканская Рэспубліка),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1945). З 1957 ва ун-це Тафтса ў Медфардзе (у 1968—76 праф., заг. кафедры), ЗША. Навук. працы па вымярэнні доз радыяцыі, ядзерных узаемадзеяннях, фізіцы часціц. Адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Хаўнсфілдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МВЕ́РУ (Mweru),
возера ў Афрыцы, на мяжы Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбіі, на выш. 917 м. Пл. 5,2 тыс.км², даўж. 130 км, шыр. да 40 км, глыб. да 15 м. У М. ўпадае р. Луапула, выцякае р. Лавуа (прыток р. Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані Кілва, Пвета (Дэмакр.Рэспубліка Конга). Нац. парк Мверу-Вантыпа (Замбія). Адкрыта Д.Лівінгстанам у 1867.
апошні (сёмы) цар Стараж. Рыма [534/533—510/509 да н.э.] этрускай дынастыі. Сын цара Тарквінія Прыска. Жорсткае кіраванне (не лічыўся з меркаваннямі сената, арганізоўваў канфіскацыі і пакаранні смерцю) і бясчынствы Т.Г. і яго сваякоў выклікалі паўстанне ў Стараж. Рыме, у выніку якога Т.Г. выгнаны, этрускае ўладанне скончылася, царскі лад скасаваны і ўтворана рэспубліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛІШАЎ Япанчэ Вагізавіч (н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан),
вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Д-ртэхн.н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. вучылішча (1958). З 1963 у ВНУг. Харкаў, з 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аптычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’ектамі, валаконна-аптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.
Тв.:
Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986.