род вымерлых трохпальцых коней атр. няпарнакапытных. Больш за 50 відаў. Існавалі з верхняга міяцэну да ранняга плейстацэну. Сфарміраваліся ў Паўн. Амерыцы, потым засялілі ўсе мацерыкі, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. Жылі вял. табунамі (да некалькіх тысяч галоў) на травяністых раўнінах тыпу саваннаў.
Былі памерам з невял. каня (выш. ў карку да 1,5 м). Мелі карэнныя зубы больш нізкія, чым у сучасных коней. Бакавыя пальцы (2-і і 4-ы) невял., маглі шырока рассоўвацца ў бакі. Гіпарыёна змянілі аднапальцыя коні, якія лепш прыстасаваліся да жыцця ў стэпах і рассяліліся з Паўн. Амерыкі на інш. кантыненты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЛАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,24 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 370 м, найб.глыб. 12,6 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 140 км². Схілы катлавіны ў выглядзе озавых град і камавых узгоркаў выш. 10—14 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі на Пн і ПдЗнізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — сапрапелістая, з упадзінамі. Праз возера цячэ р. Клевель (злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́ШША,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (працякае праз возера), за 18 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,33 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 30,7 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 135 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м, разараныя, на Пд і ПдУ параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУнізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Найб.глыб. ў паўд. плёсе, у паўн. — 17,9 м. Паміж плёсамі невял. востраў. Дно да глыб. 6—7 м пясчанае, ніжэй — глеістае. Уваходзіць у зону курорта Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́НАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Званіца (выцякае з возера), за 18 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1,28 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 5 км. Пл. вадазбору 5 км². Схілы катлавіны выш. 15—30 м (на З і ПдУ 8—9 м), пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шыр. 5—50 м (на ПнЗ і ПдУ 600—700 м) забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. На У упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛА́НДЫЯ, Шэлан (Sjaelland),
найбуйнейшы востраў у Балтыйскім м., тэр. Даніі. Пл. больш за 7 тыс.км². Нас. 2,2 млн.чал. (1993). Узгорыстая марэнная раўніна (выш. да 126 м, асобныя ўчасткі на ПдЗ ніжэй узр. м.), з вял. колькасцю азёр (найб.воз. Арэсё). Берагі вострава нізкія, расчлянёныя бухтамі і залівамі. Складзены з вапнякоў і глін, перакрытых ледавіковымі адкладамі. Участкі букавых і дубовых лясоў. Земляробства (кармавыя травы, пшаніца, бульба, цукр. буракі); жывёлагадоўля малочная. Чыг. паромы звязваюць З. з в-вам Фюн і са Швецыяй. На ўсх. узбярэжжы і в-ве Амагер — сталіца Даніі г. Капенгаген.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦА,
вадасховішча каля паўн.зах. ускраіны Мінска, у межах курорта Ждановічы; уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1975. Пл. 1,3 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 2,96 млн.м³. Пераважаюць нізкія пясчаныя берагі, якія плаўна зліваюцца са схіламі. 2 астравы (агульная пл. 0,12 км²). Дно выслана пяском і глеем. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—55 см) трымаецца да канца красавіка. Зарастае 4% плошчы. Выкарыстоўваецца для воднага добраўпарадкавання горада. На беразе К. санаторыі, базы і лагеры адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́ЦЫНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,35 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,7 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 10—16 м (на Пн і ПдУ да 4 м), на ПнУ і З у ніжняй ч. стромкія, разараныя. Берагі нізкія, на Пд зліваюцца са схіламі (на ПдЗ участак сплавіннага берага), месцамі тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Злучана пратокай з воз. Цеменіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́КТАШ,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Выдрыца, за 8 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,31 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 1,87 км². Схілы катлавіны выш. 3—7 м (на ПдЗ 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя, на невял. участку на У зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага нешырокая паласа пясчаных адкладаў. Зарастае. На ПдУ з возера выцякае ручай у р. Выдрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ХАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля г. Наваполацк. Пл. 0,43 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 330 м, найб.глыб. 20,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,8 км. Пл. вадазбору 4,7 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам. Ёсць шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Падводная ч. катлавіны складаецца з паўн. (глыб. да 4,5 м) і паўд. (глыб., 20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыб. 3 м. Ложа да глыб. 2 м выслана пяском, ніжэй — сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 24 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км², даўж. 940 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 13,3 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 7,32 км². Схілы катлавіны выш. да 22 м (на Пд 6—8 м), разараныя, у ніжняй ч. пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і Знізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн часткова сплавінныя. На З забалочаная пойма шыр. да 70 м. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае.