КАБА́ШНІКАЎ Віталь Паўлавіч (н. 19 9.1941, с. Чарнуха Арзамаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Брат К.П.Хабашнікава. Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па пераносе выпрамянення ў малекулярных газах, яго ўзаемадзеянні з турбулентнасцю, дынаміцы нестацыянарных плывучых струменяў. Устанавіў асаблівасці паглынання лазернага выпрамянення малекулярнымі газамі; распрацаваў метады разліку цеплавога выпрамянення турбулентных патокаў.
Тв.:
Влияние теплового излучения на структуру температурного поля в турбулентном потоке (разам з А.А.Курсковым) // Инженерно-физ. журн. 1985. Т. 49, № 5;
Динамика турбулентного термика струйного типа в одномерном приближении // Там жа. 1987. Т. 53, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЗІСТАЦЫЯНА́РНЫ ПРАЦЭ́С,
працэс, скорасць распаўсюджвання якога ў абмежаванай сістэме настолькі вялікая, што за час τ распаўсюджвання яго па ўсёй сістэме яе стан не паспявае прыкметна змяніцца.
Пры К.п. змена станаў усіх частак сістэмы адбываецца па адным і тым жа часавым законе практычна без запазнення. Перыядычны працэс з перыядам Т будзе квазістацыянарным пры ўмове T ≫ τ. Гэтай умове адпавядае пераменны ток прамысл. частаты ў ЛЭП даўжынёй, намнога меншай за даўжыню эл.магн. хвалі ў лініі (г. зн. меншай за 6000 км). У такой ЛЭП у кожны момант часу сіла току ўсюды адна і тая ж (гэта квазістацыянарны ток, для якога з дастатковай дакладнасцю выконваюцца законы пастаяннага току).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗУ́КА Барыс Андрэевіч (н. 27.7.1955, в. Рэпеншчына Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1977), працаваў у ім. З 1996 у Мін-ве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і заг. кафедры Бел.АМ. Даследуе бел. мастацтва 17—18 ст., тэарэт. праблемы стылю барока. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя мастацтваў» (1996).
Тв.:
Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3;
Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Там жа. 1995. № 2;
Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі багіня вясны і маладосці. Лічылася жонкай Дажбога. Паводле паданняў, створана з бярозы. Аднойчы юны Дажбог заглядзеўся з неба на бярозы і пажадаў, каб яго будучая жонка была такой жа прыгожай і пяшчотнай. І раптам сярод бяроз з’явілася прыгажуня-багіня. Дажбог адразу закахаўся, працягнуў да яе свае рукі-промні і сказаў: «Мая́». Так М. атрымала сваё імя. У паданнях на Гродзеншчыне сцвярджаюць, што перад надыходам зімы М. вяртаецца да сваіх сябровак-бяроз, сама зноў ператвараецца ў бярозу і спіць да таго часу, пакуль вясной яе не паклічуць людзі. Гэтай падзеі прысвечана свята Гуканне вясны, якое праводзіцца ў красавіку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІ́ЗМЫ (ад грэч. melos песня, мелодыя),
1) меладычныя ўрыўкі або самаст. мелодыі, якія выконваюцца на 1 склад тэксту. Да М. належаць розныя віды вак.арнаментыкі. Мелізматычныя распевы характэрны для візант. культавай музыкі, амврасіянскага і грыгарыянскага спеваў, ранніх форм еўрап. шматгалосся, стараж.-рус. і бел. пеўчых традыцый (знаменны спеў), усх.муз. культур.
2) Невял., адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні ў вак. і інстр. музыцы. Пазначаюцца асаблівымі ўмоўнымі знакамі ці дробнымі нотамі. Найб. пашыраны ў клавесіннай музыцы 17—18 ст. Практыка выканання М. гістарычна змянялася, таму адзін і той жа знак можа мець розныя расшыфроўкі. Асн. М. — фаршлаг, трэль, мардэнт, групета, ачакатура, шлейфер і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГУ́Н Мікалай Пятровіч (н. 17.5.1951, г. Докшыцы Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1976 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Распрацаваў тэарэт. асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.
Тв.:
Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. Мн., 1984 (разам з П.П.Прахарэнкам);
Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);
Theoretical principies of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з П.П.Прахарэнкам, М.Штатгаўзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНІ ВЯРЧЭ́ННЯпаверхні, утвораныя вярчэннем плоскай крывой вакол прамой (восі), якая размешчана ў той жа плоскасці. Напр., сфера ўтворана вярчэннем паўкружнасці вакол яе дыяметра, прамая кругавая канічная паверхня — прамой вакол інш. прамой, якая перасякае першую.
Лініі перасячэння П.в. плоскасцю, што праходзіць праз вось вярчэння, наз. мерыдыянамі; з плоскасцю, перпендыкулярнай восі, — паралелямі. Калі ўздоўж восі П.в. накіраваць вось Oz прамавугольнай сістэмы каардынат Oxyz, то параметрычныя ўраўненні П.в. можна запісаць у выглядзе: x = 𝑓(u)cosφ, y = 𝑓(u)sinφ, z = u, дзе 𝑓(u) — функцыя, якая вызначае форму мерыдыяна, φ — вугал павароту плоскасці мерыдыяна.
Да арт.Паверхні вярчэння: канічная паверхня (А — вяршыня; У — утваральная; В — вось вярчэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖНІ́ЎНЫЯ ПАСЕ́ВЫ,
пасевы с.-г. раслін, якія займаюць поле ў летне-асенні перыяд і высяваюцца адразу пасля ўборкі асн. культуры; дасягаюць фізіял. спеласці і даюць ураджай у гэтым жа годзе. Высяваюцца лубін, турнэпс, кукуруза, віка, сланечнік, гарчыца і інш. на палі, што вызваліліся з-пад рана ўбраных культур — азімых, аднагадовых траў, ранняй агародніны і інш. Для захавання ў глебе вільгаці пасля ўборкі асн. культуры своечасова ўзорваюць глебу і прыкачваюць пасевы. Насенне пры пасеве забараноўваецца больш глыбока, з павялічанай нормай высеву. Агратэхн. работы па падрыхтоўцы глебы і сяўба пажніўных культур праводзяцца ў макс. кароткія тэрміны. Гл. таксама Прамежкавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛІ ПРЫ́НЦЫП,
прынцып забароны, паводле якога ў сістэме часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў) у адным і тым жа стане можа знаходзіцца не больш як адна часціца; адзін з фундаментальных законаў квантавай механікі. Сфармуляваны В.Паўлі (1925) для электронаў пры тлумачэнні структуры спектраў складаных атамаў. Пашыраны на ўсе ферміёны.
Вынікае з сувязі паміж спінам часціцы і статыстыкай: часціцы з паўцэлым спінам падпарадкоўваюцца Фермі—Дзірака статыстыцы і хвалевая функцыя сістэмы аднолькавых часціц антысіметрычная адносна перастаноўкі любых 2 ферміёнаў. П.п. вызначае парадак запаўнення электронных абалонак атама, на ім грунтуецца тлумачэнне атамных і малекулярных спектраў. На яго аснове створана статыстыка электроннага газу, якая тлумачыць большасць цеплавых, эл. і магн. уласцівасцей цвёрдага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К Вячаслаў Рыгоравіч (н. 10.9.1936, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі металаў. Д-ртэхн.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Пермскі ун-т (1967), Харкаўскі фізіка-тэхн.ін-т (1972). З 1972 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па даследаванні дыслакацыйнай структуры металаў, якая ўзнікае ў выніку пластычнай дэфармацыі пры нізкіх т-рах, па вывучэнні механізмаў умацавання і разбурэння паверхневых слаёў металаў у працэсе трэння.
Тв.:
Кинетика упрочнения поверхностного слоя металла при трении // Трение и износ. 1989. Т. 10, № 3;
Структурные особенности микропластической деформации поверхностных слоев металла при трении на этапе приработки поверхностей // Там жа. 1996. Т. 17, № 4.