першы заканадаўчы акт, які ўстанаўліваў у ВКЛ прававы статус яўрэяў. Выдадзены кн.Вітаўтам 24.6.1388 кагалуБрэста як найб. шматлікай, эканамічна развітой і арганізаванай яўр. грамадзе; фактычна пашыраўся на ўсё яўр. насельніцтва ВКЛ. Пазней П. неаднаразова пацвярджалі і ўдакладнялі інш. гаспадары ВКЛ. П. устанаўліваў асабістую недатыкальнасць яўрэяў, юрыд. аўтаномію і прынцыпы тэр. арг-цыі іх грамады, узаемадзеянне кагалу з ін-тамі дзярж. улады і інш. У асноўным паўтараў нормы яўр. права краін Цэнтр. Еўропы 13—14 ст. Напісаны на лац. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЛА,
старажытная ворыўная прылада, папярэдніца сахі і плуга. Пашырана ва ўсіх земляробчых народаў. Складалася з рабочай часткі — ральніка, на канец якога насаджваўся жал. наральнік, градыля (дышля) і ручак для кіравання. Паводле канструкцыі падзяляліся на Р. з полазам і без яго, прама- і крываградзільнае, якія ў сваю чаргу мелі шэраг варыянтаў. Ва Усх. Еўропе Р. паявілася ў 1-й пал. 1-га тыс.н.э. Самае стараж. на Беларусі Р. знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага р-на Мінскай вобл., якое належала плямёнам зарубінецкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да 28.7.1944 у Брэсце. Ініцыятары стварэння першых груп камуністы П.Т.Жулікаў і Р.С.Радкевіч. Пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля дзейнічала Брэсцкае маладзёжнае падполле. Падпольшчыкі прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, цёплае адзенне, медыкаменты для партызан, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з фаш. лагераў, зрывалі мерапрыемствы акупантаў па вывазе моладзі ў Германію, перашкаджалі рамонту вагонаў, пуску ліцейнага цэха, псавалі станкі і абсталяванне, выводзілі са строю паравозы, разам з дыверсійнымі групамі партыз. атрадаў, што змагаліся вакол Брэста, правялі шэраг падрыўных аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ БЕСКУРГА́ННЫ МО́ГІЛЬНІК,
археалагічны помнік апошняй чвэрці 1 — 2-й пал. 3 ст. на тэр.г.Брэста (былая в. Трышын, цяпер вул. Маскоўская). Выяўлена 75 пахаванняў плямён вельбарскай культуры. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахавання. Рэшткі крэмацыі ссыпалі на дно ямы або ў спец. урны. Знойдзены гліняны посуд, прасліцы, жал. нажы і замкі, бронзавыя фібулы, дэталі паяснога набору, шкляныя пацеркі, метал. бранзалеты і падвескі. Некаторыя даследчыкі звязваюць могільнік з адным з этапаў фарміравання слав. этнасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК.
Існаваў у 1623—1830. Засн. ў паўн. прадмесці Брэста Пяскі. Напачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным. Увенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для бел. архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гасп. будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод. Уся тэр. была абнесена мурам. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, у ім размяшчалася арыштанцкая рота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́КІН (Віктар Іванавіч) (н. 14.1.1918, г. Алатыр, Чувашыя),
бел. архітэктар, вучоны. Засл.арх. Беларусі (1980). Канд. архітэктуры (1970), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1940). У 1946—58 працаваў у Вільні (рэсп. стадыён, мост цераз р. Нярыс, будынак Дзярж. б-кі). З 1958 у Мінску. Асн. работы на Беларусі: генпланы Светлагорска, Пінска, цэнтра Брэста, у Мінску — жылыя раёны і мікрараёны Усход, Серабранка, вул. Чкалава (усе ў аўтарскім калектыве), гал.навуч.-лабараторны корпус арх. і буд. ф-таў БПА (у сааўт.) і інш.
Тв.:
Архитектурное проектирование жилых районов. Мн., 1987;
Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Брэсцкім раёне, у бас. Серадовай Рэчкі, за 30 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,5 км², даўж. 1,03 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 21,5 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 140 км².
Схілы катлавіны невысокія, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, з паўн. боку сплавінныя. Дно да глыб. 2 м складзена з заглееных пяскоў, глыбей — сапрапелістае. Слаба зарастае, пераважна ў паўн. і паўд.-ўсх. частках; шыр. паласы расліннасці 5—10 м. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае. Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛКО́ (Іван Кірылавіч) (н. 11.8.1935, в. Палянка Бранскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1965). Быў на камсамольскай і парт. рабоце, выкладаў у ВНУБрэста і Мінска. З 1992 праф.Бел. недзяржаўнага ін-та правазнаўства. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. планавання, сацыялогіі асобы, працы і права. Аўтар навуч. дапаможніка «Сацыялогія; Сацыялогія права як галіновая сацыялагічная тэорыя» (1992, разам з В.А.Уладзіміравым).
Тв.:
Роль труда и искусства в формировании духовного облика строителя коммунизма. Мн., 1971;
Человеческий фактор в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў (Якаў Ігнатавіч) (5.4.1914, в. Казлоўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяспецыялістаў (1937). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. 24.6.1941 бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна—Маладзечна. Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэр. Германіі. Нач. сувязі авіяэскадрыллі ст. лейтэнант Ганчароў зрабіў 221 баявы вылет на разведку і бамбардзіроўку ваен. аб’ектаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎМАН (Анс Эрнеставіч) (26.11.1885, хутар Крэйпі, Рыжскі р-н, Латвія — 2.8.1920),
савецкі ваен. дзеяч. Скончыў Пскоўскае каморніцкае вучылішча (1906). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1914 на фронце, прапаршчык. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 гар. галава, потым старшыня выканкома Нарвенскага Савета, старшыня Нарвенскага ВРК. З 1918 на камандных і паліт. пасадах у Чырв. Арміі. У кастр. 1919 — жн. 1920 чл.РВС 16-й арміі ў Беларусі, адначасова ў чэрв. — ліп. 1920 нач. 10-й стралк. дывізіі, удзельнік вызвалення Пухавіч, Клецка, Чэрвеня, Бярозы, Кобрына, Брэста ад польск. войск. Загінуў у Брэсце. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга.