СТРЫГІ́НЬ,

вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Ясельда, каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Бяроза, 106 км ад Брэста. 764 ж., 333 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Іаана-Багаслоўская царква (1817).

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)