КАРДЫЯЛО́ГІІ БЕЛАРУ́СКІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1977 у Мінску на базе праблемнай н.-д. лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання (з 1970) Мінскага мед. ін-та. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка навук. асноў прафілактыкі, метадаў дыягностыкі, рэабілітацыі і лячэння (у т. л. хірургічнага) ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльных гіпертэнзій, аўтаматызаваных праграмна-тэхн. сродкаў і прыбораў для іх выяўлення і кантролю эфектыўнасці, лячэбных і аздараўленчых мерапрыемстваў пры сардэчна-сасудзістых захворваннях і інш. У ін-це працуюць лаўрэаты Дзярж. прэміі Беларусі 1996 акад. Нац. АН Беларусі Г.І.Сідарэнка (заснавальнік ін-та), Ю.П.Астроўскі, Л.З.Паланецкі, Я.Г.Нікіцін, А.У.Фралоў, У.У.Мірончык, А.П.Вераб’ёў. (Дырэктар ін-та з 1993 М.А.Манак.) На базе ін-та працуе Рэсп. цэнтр сардэчна-сасудзістай хірургіі (аперацыі па карэкцыі парокаў сэрца, рэканструкцыі сасудаў і інш.).

В.​М.​Гайдук.

т. 8, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі 2/240—241; 3/215 (табл.); 7/164, 218; 9/474; 10/407; 12/515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў 2/244—245, 288; 4/555; 5/309; 6/547; 8/568; 12/672, 679

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускі трэці дзяржаўны драматычны тэатр 1/220; 2/246—247, 590; 3/314, 535; 7/221; 10/369; 12/635

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ,

назва ў 1924—37 Мінскага музычнага вучылішча імя М.​І.​Глінкі.

т. 2, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ДРУГІ́ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ-2),

назва Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў 1926—44.

т. 2, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ПЕ́РШЫ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ-1),

назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1926—44.

т. 2, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ДЗІЦЯ́ЧЫ ТЭА́ТР.

Існаваў у 1916—18 у Вільні. Створаны з дзяцей бел. школ-прытулкаў Вільні, якія знаходзіліся пад апекай Бел. к-та дапамогі пацярпелым ад 1-й сусв. вайны. Арганізатар і кіраўнік — С.​Корф. Яна ж была аўтарам большасці пастаўленых т-рам п’ес, містэрый, інсцэніровак, кампазіцый паводле батлеечных тэкстаў, нар. легендаў, казак, даўніх абрадаў. У склад калектыву т-ра ўваходзілі дзіцячы хор (кіраўнік Е.​Міровіч), танц. група і дэкламатары. Спектаклі ўключалі музыку, драму, танцы, спевы і гэтак далей, грунтаваліся на традыцыях фальклору. На Каляды ладзілася жывая батлейка. Паказы т-ра адбываліся ў Беларускім клубе і пажарным клубе, містэрыі ў стылі батлеі — часам у касцёле св. Яна, асобныя спектаклі наладжваліся пад адкрытым небам (напр., Ф.​Аляхновіч сваю п’есу «У лясным гушчары» паставіў на паляне каля в. Чорны Бор, недалёка ад Вільні).

З.​С.​Пазняк.

т. 2, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ КАБІНЕ́Т у Празе.

Існаваў з ліст. 1927 да 1930 у г. Прага (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага ін-та грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т.​Грыб. Меў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, бел. вызв.-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геагр., культ., гіст., сац.-эканам. і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самаст. існавання ў дзярж. і нац.-культ. сэнсе; азнаямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай. Пры кабінеце існаваў музей-архіў. У сак. 1928 выдаў адозву да ўсіх бел. устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд бел. аддзела Славянскай б-кі і Бел. загранічнага архіва ў Празе.

Ю.​Р.​Васілеўскі.

т. 2, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Геолагаразведачны беларускі навукова-даследчы інстытут 3/368, 429—430; 5/110; 7/362; 12/490, 494—495, 496 (іл.), 497—501

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)