сістэма мерапрыемстваў па вырашэнні праблем аховы здароўя насельніцтва. Асн. функцыі: умацаванне і прафілактыка (у т. л. вакцынапрафілактыка) здароўя насельніцтва; лячэнне і рэабілітацыя хворых, правядзенне сан.гігіенічных мерапрыемстваў, ахова здароўя маці і дзіцяці, планаванне сям’і, сан. адукацыя, забеспячэнне насельніцтва рацыянальным і дабраякасным харчаваннем, пітной вадой, лек. сродкамі і інш. Ажыццяўляецца сістэмай лячэбна-прафілактычных устаноў (бальніцы, паліклінікі, дыспансеры, санаторыі, прафілакторыі, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, цэнтры здароўя, дэзінфекц. станцыі, аптэчныя ўстановы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАКЛІ́МАТ (ад мікра... + клімат),
клімат прыземнага слоя паветра на параўнальна невял. тэрыторыі (лясная паляна, бераг ракі, плошча горада і інш.). Уласцівасці М. (у большай ступені, чым мясцовага клімату) залежаць ад рэльефу, расліннасці, стану глебы, наяўнасці вадаёмаў, характару забудовы (у гарадах) і інш.; найб. яго асаблівасці выяўляюцца пры ясным ціхім надвор’і і згладжваюцца пры пахмурным і ветраным. М. наз. таксама штучна створаныя кліматычныя ўмовы ў закрытых памяшканнях (жылых і вытворчых) для аховы ад неспрыяльных знешніх уздзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛІ́НСКА-БЯРО́ЗАЎСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Створаны ў 1978 для аховы, рацыянальнага выкарыстання і ўзнаўлення прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 7,9 тыс.га.
Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасовыя і інш.) і чорнаалешнікі (крапіўныя, асаковыя і інш.). З лек. раслін пашыраны ландыш майскі, брусніцы, ядловец звычайны, крапіва двухдомная, талакнянка звычайная, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, а таксама купальнік горны, занесены ў Чырв. кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНАЯ ПРЫРО́ДА»,
грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Да 1977 інфарм.-метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзярж. экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГЕЕ́НКА (Мікалай Іванавіч) (н. 10.9.1946, в. Доўгавічы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970). З 1988 у абл. нефралагічнай бальніцы ў г. Віцебск (заг. аддзялення). Навук. працы па пытаннях эмацыянальнай і нейравегетатыўнай аховы арганізма ва ўмовах хірург. агрэсіі.
Тв.:
Влияние функциональных взаимоотношений вегетативной нервной системы на течение анестезии, адекватность нейровегетативной защиты и эффективность интенсивной терапии. Витебск, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАСЕРА́Ф ((Benacerraf) Барух) (н. 20.10.1920, г. Каракас, Венесуэла),
амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтва. Скончыў мед. каледж штата Віргінія. З 1948 у Калумбійскім, з 1956 у Нью-Йоркскім ун-тах, з 1968 у Нац. ін-це аховы здароўя, адначасова з 1970 праф. Гарвардскай мед. школы. З 1980 прэзідэнт Міжнар. саюза імуналагічных т-ваў. Навук. працы па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Ж.Дасэ і Дж.Д.Снелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЖНО́Ў (Іван Панцялеевіч) (н. 12.1.1928, в. Георгіеўка Курдайскага р-на Джамбульскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Кіргізскі мед.ін-т (1949). З 1966 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-вааховы здароўя Беларусі, з 1972 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па дыягностыцы злаякасных пухлін. Распрацаваў спосаб аўтарадыяграфіі пры раку страўніка і стрававода.
Тв.:
Радиоизотопная диагностика рака желудочно-кишечного тракта. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́ШКАВІЧ ((Blaškovič) Дзіяніз) (н. 2.8.1913, г. Ябланец, Чэхія),
чэшскі мікрабіёлаг і вірусолаг. Чл. Чэшскай АН; замежны чл.АНСССР (1966), Нью-Йоркскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Скончыў Славацкі ун-т у г. Браціслава, дзе працаваў да 1946. З 1947 у Ін-це аховы здароўя, з 1950 дырэктар Славацкага ін-та біялогіі, з 1953 — Інта вірусалогіі АН Чэхаславакіі. Навук. працы па агульнай і мед. вірусалогіі, натуральнай ачаговасці патагенных вірусаў (грыпу, клешчавога энцэфаліту), гігіене. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЗАВА́ННЕ,
пакрыццё паверхні металаў ахоўным слоем бронзы электралітычным або металізацыйным спосабам. Бранзаваннем называюць таксама наданне паверхні неметал. вырабаў бронзавага адцення (бляску) шляхам фарбавання т.зв. бранзавальнымі парашкамі ў сумесі з маслянымі або спіртавымі лакамі. Бронзавыя пакрыцці з 10—12% волава, атрыманыя электралітычным асаджэннем, выкарыстоўваюць замест нікелю пры ахоўна-дэкар. храміраванні, а таксама для мясц.аховы ад дыфузіі азоту ў сталь пры тэрмічнай апрацоўцы. Бронзавыя пакрыцці з 40—45% волава наносяць на радыёдэталі, быт.метал. вырабы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЧВАННЕраслін,
агратэхнічны прыём догляду пасеваў; абгортванне рыхлай глебай асновы сцяблоў раслін. Забяспечвае добрае праграванне і аэрацыю глебы, зніжае яе залішняе ўвільгатненне, садзейнічае назапашванню пажыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць для аховы раслін ад зімовых маразоў (спаржа, артышок), веснавых замаразкаў (бульба, памідоры, вінаград, ружа), для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін, стымуляцыі ўтварэння дадатковых каранёў і бакавых парасткаў (напр., у бульбы), што можа павялічваць ураджайнасць да 15%. Колькасць акучвання і тэрмін правядзення залежаць ад біял. асаблівасцяў раслін і глебава-кліматычных умоў.