ПАЛА́ДЭ ((Palade) Джордж Эміль) (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук.працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЦКІ (Леанід Захаравіч) (н., 9.9.1937, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н., праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук.працы па інфарм. тэхналогіях для аператыўнай дыягностыкі на аснове персанальных камп’ютэраў, метадах бескампрэсійнай ацэнкі артэрыяльнага ціску, неінвазійным гемадынамічным маніторынгу, медыкаментознай тэрапіі хворых с кардыягенным шокам і гіпертанічным крызам. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт);
Инфаркт миокарда: Диагностика и лечение. Мн., 1999 (разам з У.У.Мірончыкам, І.Л.Паланецкім).
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1970), праф. (1979). Скончыла Ленінградскі ун-т (1941). З 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (у 1971—89 заг. лабараторыі). Навук.працы па генет., цыталагічных і біяхім. механізмах цытаплазматычнай стэрыльнасці ў раслін і ролі арганел цытаплазмы ў гетэрозісе, прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін да вірусных і грыбных хвароб.
Тв.:
Нехромосомная наследственность. Мн., 1981;
Генетические системы у растений и их взаимодействие. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСЕ́ВІЧ-КАЛЯДА́ (Васіль Іванавіч) (22.9.1901, в. Пагор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 12.1.1989),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1935). У 1936—84 у БПІ (у 1955—80 заг. кафедры), адначасова ў 1947—55 у Ін-це хіміі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук.працы па даследаванні будовы і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Распрацаваў метады сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.
Тв.:
Органические соединения и введение в химию полимеров. Ч. 1—2. Мн., 1978—80 (разам з І.А.Шнып).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЬКО́ (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 29.9.1962, г. Камянец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і фармакалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1985). З 1993 у Віцебскім філіяле н.-д. клінічнага Ін-та радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (з 1999 дырэктар). Навук.працы па хірургіі, трансплантацыі органаў і тканак з выкарыстаннем пралангаваных прэпаратаў, тэхналогіях атрымання дэпоформ імунасупрэсантаў, цытастатыкаў і антыбіётыкаў, новых біятэхналогіях вытв-сці дыягнастычных прэпаратаў.
Тв.:
Протезирование трахеи. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Эндопротезирование дыхательных путей (у сааўт.) // Здравоохранение. 1998. № 11.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі. Сын Г.Папандрэу. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це (г. Кеймбрыдж, ЗША). З пач. 1940-х г. у эміграцыі, да 1964 быў грамадзянінам ЗША. З 1961 у Грэцыі, пасля ваен. перавароту 1967 зноў у эміграцыі, дзе стварыў Усягрэчаскі вызв. рух. Пасля падзення ваен. дыктатуры (1974) вярнуўся ў Грэцыю. Заснавальнік (1974) і старшыня (з 1984) партыі Усягрэчаскі сацыяліст. рух (ПАСОК). Прэм’ер-міністр Грэцыі ў 1981—89 і 1993 — студз. 1996. Працы ў галіне эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Кацярына Георгіеўна) (н. 4.9.1953, Мінск),
бел. мастачка. Дачка Г.Г.Паплаўскага і Н.М.Паплаўскай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галінах жывапісу, графікі, маст. керамікі. Творы вызначаюцца канструктыўнасцю, выразнасцю кампазіцыі, лаканізмам выяўл. мовы. Аўтар серый: графічных «Браслаўскія азёры», «Інтэр’еры» (абедзве 1980), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1973—87), «Новы Мінск» (1983—88), жывапісных «Замкі Францыі» (1997—98), «Стары Мінск» (1999—2000) і інш.; сервізаў, ваз, дэкар. пластыкі (1992—96), а таксама серый, якія ўключаюць жывапісныя і графічныя працы: «Па Швейцарыі» (1995), «Па Германіі» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РСАНС (Parsons),
лорд Рос (Rosse) Уільям (17.6.1800, г.Йорк, Вялікабрытанія — 31.10.1867), ірландскі астраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1831) і яго прэзідэнт (1849—54). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1852). Вучыўся ў Дублінскім і Оксфардскім ун-тах. Навук.працы па стварэнні тэлескопаў і даследаванні зорных сістэм. Сканструяваў 182-сантыметровы тэлескоп-рэфлектар, які доўгі час заставаўся буйнейшым у свеце, пры дапамозе яго выявіў зоркавую прыроду пазагалактычных туманнасцей (галактык) і ўстанавіў, што многія з іх маюць спіральную будову.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА (Уладзімір Паўлавіч) (н. 3.11.1940, в. Каменка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1963). З 1988 нам. міністра адукацыі Беларусі, з 1900 дырэктар БедНДІ адукацыі, Нац. ін-та адукацыі; адначасова з 1992 гал.рэд.час. «Адукацыя і выхаванне». З 1996 нам. старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук.працы па праблемах выхавання творчай асобы, развіцця навук.-тэхн. творчасці.
Тв.:
Основы рационализаторской и изобретательской работы. Мн., 1984;
Творческая личность как цель воспитания. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАРНА́ЦКІ (Фёдар Ігнатавіч) (25.12. 1845, в. Пяцеўшчына Мінскага р-на — 20.8.1902),
расійскі вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны; адзін з заснавальнікаў айч. бальнеалогіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1888). Скончыў Кіеўскі ун-т (1871), працаваў у ім да 1878. З 1879 у Пецярбургу, з 1891 у Ваенна-мед. акадэміі (заг. кафедры, праф.). Навук.працы па пытаннях хвароб нырак і кліматабальнеалогіі. Апісаў характэрныя сімптомы шэрагу хвароб нырак (сімптом П.).
Тв.:
О лихорадках на Кавказско-Черноморском побережье от Новороссийска до Сухуми. СПб., 1900;
Пиэлит: (Этиология, диагностика и терапия его). СПб., 1907.