ненакіраваная антэна ў выглядзе вузкай шчыліны, прарэзанай у плоскім ці крывалінейным метал. экране. Сканструявана так, што выпрамяненне адбываецца толькі ў адну паўпрастору адносна плоскасці экрана. Не мае частак, што выступаюць з экрана, і не парушае тым самым аэра- і гідрадынаміку аб’ектаў (напр., самалётаў, ракет), на якіх яна ўстаноўлена. Выкарыстоўваецца таксама для ўзбуджэння хваляводаў і аб’ёмных рэзанатараў і як апрамяняльнік у складаных антэнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЗАТЫ́ЧНАЯ РЫ́ФМА,
від рэдкай рыфмы, у якой сугуччамі спалучаны малавядомыя ці замежныя словы (гл.Экзатычная лексіка). Разлічана на неспадзяванасць, нечаканасць супастаўлення слоў, часам далёкіх па сэнсе і моўным паходжанні, напр.:
Зелень, вада.
Дождж як з вядра.
Пахне скураю
І алеандрам.
(Ю.Гаўрук. «Батумі»)
Часта сустракаецца ў цыкле П.Панчанкі «Іранскі дзённік». Ёю карыстаюцца Р.Барадулін, А.Вярцінскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСКУ́РСІЯ (ад лац. excursio паездка),
наведванне выдатных чым-н. мясцін, аб’ектаў (помнікаў прыроды, культуры, прадпрыемстваў, музеяў і г.д.); адна з форм набыцця практычных ведаў. Адрозніваюць Э. навуч.- і доследна-вытв. характару, прафес. арыентацыі, культ.-асветныя, навук., а таксама паводле месца размяшчэння аб’ектаў — натурныя, музейныя; паводле складу ўдзельнікаў — для пэўных узроставых груп, спецыялістаў розных профіляў, турыстаў, навучэнцаў і г.д.Калект. Э. праводзіць, як правіла, спецыяліст-экскурсавод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСЛА́БАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ,
адно з узаемадзеянняў элементарных часціц, якое апісваецца аб’яднанай калібровачнай тэорыяй эл.-магн. і слабага ўзаемадзеянняў са спантанна парушанай калібровачнай сіметрыяй. У Э.у. ўдзельнічаюць кваркі і лептоны, якія выпрамяняюць (паглынаюць) фатоны ці цяжкія прамежкавыя вектарныя базоны і базон Хігса. Тэорыю Э.ў. распрацавалі ў 1967—74 Ш.Л.Глэшаў, С.Вайнберг, А.Салам і інш. Тэорыя Э.ў. разглядаецца як мадэль, якая з высокай дакладнасцю апісвае вынікі эксперыментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПАМНАЖА́ЛЬНІК,
электронная прылада для ўзмацнення (памнажэння) электронных патокаў за кошт другаснай электроннай эмісіі. Уваходзіць у склад некат. прылад (фотаэлектроннага памнажальніка, электронна-аптычнага пераўтваральніка, некат. перадавальных электронна-прамянёвых прылад і інш.) або яксамаст. прылада выкарыстоўваецца для непасрэднай рэгістрацыі эл.-магн. выпрамянення або часціц.
Дыскрэтныя дынодныя сістэмы электроннага памнажальніка: 1 — жалюзійная; 2 — каробчаста-сеткавая; 3 — коўшападобная. Чырвоным колерам вылучаны дыноды, сінія стрэлкі — шлях электронаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЛАЦЭТА́Т,
этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5.
Бясколерная вадкасць, мал. м. 88,11, tкіп 77,1 °C. Раствараецца ў вадзе, арган. растваральніках. Мае ўласцівасці складаных эфіраў. У прам-сці атрымліваюць этэрыфікацыяй воцатнай к-ты этанолам і інш. Э. — растваральнік нітрацэлюлозы, тлушчаў. воскаў; выкарыстоўваюць як экстрагент арган. злучэнняў з водных раствораў. Пара Э. раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, пры ўздзеянні на скуру выклікае дэрматыты, экзэму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖЫНАВА Ала Андрэеўна (н. 17.12.1963, Мінск),
бел. філолаг. Д-рфілал.н. (1999). Скончыла БДУ (1985), з 1988 выкладае ў ім (з 2002 праф.). Навук. працы па семантыцы стараж.слав. тэкстаў, этналінгвістьщы, аксіялогіі, пытаннях выкладання польскай мовы як замежнай. Сааўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Польская мова» (2000), «Польская мова: Практычны курс» (2001).
Тв.:
Интровертированный образ мира в творениях Кирилла Туровского. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБМЕ́ННАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ,
спецыфічны ўзаемны ўплыў тоесных часціц, які эфектыўна праяўляецца як вынік некаторага асаблівага ўзаемадзеяння. Чыста квантавы эфект, які не мае класічнага аналага і вынікае з тоеснасці прынцыпу.
Пры сілавым узаемадзеянні паміж часціцамі сярэдняя энергія сістэмы часціц неаднолькавая ў станах, што апісваюцца хвалевымі функцыямі з рознай сіметрыяй, напр. сістэма з 2 электронаў, калі не ўлічваць іх эл. ўзаемадзеяння, характарызуецца 2 хвалевымі функцыямі φ(r1, r2), якія адносна перастаноўкі каардынат электронаў (r1 ⇄ r2) мяняюць або не мяняюць знак Станам з φ± адпавядае сярэдняя энергія ўзаемадзеяння E± = Ek+Ea, дзе Ek — энергія электрастатычнага (кулонаўскага) узаемадзеяння электронаў, кожны з якіх знаходзіцца ў індывід, стане; Ea — т.зв. абменная энергія, што ўзнікае, калі электроны як бы абменьваюцца сваімі станамі (адсюль назва). Абменнае ўзаемадзеянне існуе ў сістэме тоесных часціц і пры адсутнасці сілавога ўзаемадзеяння (ідэальны газ тоесных часціц). Яно пачынае праяўляцца, калі сярэдняя адлегласць паміж часціцамі становіцца параўнальнай з даўжынёй хвалі дэ Бройля, мае характар адштурхоўвання для ферміёнаў (гл.Паўлі прынцып) і прыцяжэння — для базонаў. Паняццем абменнага ўзаемадзеяння карыстаюцца ў тэорыі многаэлектронных атамаў, гомеапалярнай хім. сувязі, ферамагнетызму. Тэрмін абменнае ўзаемадзеянне ўжываецца і ў ядз. фізіцы (гл.Ядзерныя сілы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЧУВА́ННЕ,
псіхічны працэс адлюстравання асобных уласцівасцяў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуццяў. Узнікаюць ад таго, што раздражняльнікі дзейнічаюць на ўспрымальныя часткі аналізатараў—рэцэптары; нервовыя імпульсы дасягаюць галаўнога мозга і выклікаюць адчуванне. Спецыфіка адчування чалавека, іх дасканаласць абумоўлены сац.-гіст. прычынамі, працоўнай дзейнасцю. Адчуванні з’яўляюцца крыніцай непасрэднай інфармацыі аб навакольным свеце. Якадлюстраванне аб’ектыўных уласцівасцяў рэчаў адчуванне з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці. У чалавека найб. развіты зрокавыя адчуванні. Потым ідуць адчуванні слыху, смаку, нюху, дотыку. Працэсы, што адбываюцца ў арганізме, выклікаюць арганічныя адчуванні (голад, смагу, боль). Існуюць таксама адчуванні вібрацыйныя, руху і становішча органаў цела, раўнавагі і інш.
У працэсе пазнання адчування выконваюць функцыі: як субстрат успрымання даюць апошняму магчымасць адлюстраваць структуру вонкавых прадметаў; выступаюць у ролі прыкмет аб’ектыўных уласцівасцяў вонкавых прадметаў пры ўмове, што ўзаемасувязь паміж якасцю адчування і ўласцівасцю прадмета раней вядомая; з’яўляюцца асновай для фарміравання элементарных уяўленняў. Праблематыка адчування распрацоўваецца ў псіхафізіцы сенсорных працэсаў і розных раздзелах фізіялогіі. Разнастайнасць адчування адлюстроўвае якасную разнастайнасць навакольнага свету. Адчуванні дапамагаюць чалавеку прыстасоўвацца да асяроддзя і ўздзейнічаюць на яго.
Літ.:
Ковалгин В.М. Рефлекторная теория ощущений. Мн., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНСК,
горад у Расіі, цэнтр Бранскай вобласці, на р. Дзясна. 478,1 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (с.-г., дарожныя і ірыгацыйныя машыны, цеплавозы, вагоны, рухавікі і інш.), хім., лёгкая (абутковая, швейная), дрэваапр., харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (сілікатная цэгла, жалезабетонныя вырабы). 4 ВНУ. 3 т-ры. Гіст.-рэвалюцыйны музей.
Засн. ў 985 якслав. ўмацаванае паселішча. Першапач. назва Брынь, потым Дзебранск. Як горад упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе каля 1146, належаў чарнігаўскім князям. З 1159 у складзе Вшчыжскага княства, у 1167 зноў адышоў да чарнігаўскіх князёў. З 1252 цэнтр Бранскага княства. У 1356 захоплены Альгердам і ўключаны ў ВКЛ. У 1500 Бранск занялі войскі Івана III, горад увайшоў у Маскоўскую дзяржаву. У часы Пятра I у Бранску закладзена суднаверф, дзе ў 1737—39 будаваліся судны Бранскай флатыліі для паходу ў Турцыю. З 1709 у складзе Кіеўскай губ., з 1778 павятовы горад Арлоўскай губ. У 19 ст. — цэнтр Бранскага прамысл. раёна; у 1870-я г. створана т-ва Бранскага рэйкапракатнага, жалезаапрацоўчага і мех. з-даў. У Вял.Айч. вайну моцна разбураны. У бранскіх лясах дзейнічала каля 60 тыс. партызан. Вызвалены ў выніку Бранскай аперацыі 1943.