пасёлак ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каляр. Ўса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнЗ ад г. Дзяржынск, 50 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Койданава. 449 ж., 144 двары (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛЬНІ́К, пасека,
месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі меданоснымі і падсобныя пабудовы (зімоўнік, сотасховішчы і інш.). Бывае стацыянарны (знаходзіцца на адным месцы ўвесь пчолагадоўчы сезон), перасоўны (шматразова перавозіцца). Размяшчаюць П. каля масіваў меданосных раслін, на сухіх, ахаваных ад ветру мясцінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗО́ (Roseau),
горад, сталіца Дамінікі, на зах. беразе вострава. Засн. французамі ў 17 ст.Каля 20 тыс.ж. (2000). Гал. марскі порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Невял. прадпрыемствы харч. і швейнай прам-сці. Музей. Бат. сад. Арх. помнікі: каталіцкі сабор (1841), царква Сент-Джордж, Дом урада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ ВО́СТРАЎ,
назва некалькіх астравоў у морах Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Найб. значныя: у архіпелагу Нардэншэльда ў Карскім м. (даўж.каля 38 км, шыр. да 14 км, палярная станцыя з 1935) і Р.в. у зал. Пятра Вялікага Японскага м. (даўж. 18 км, шыр. да 13 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБЕЙРА́Н-ПРЭ́ТУ (Ribeirão Prêto),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1856. Каля 400 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (бавоўна, кава, цукр. трыснёг, тытунь, збожжа, жывёлагадоўля). Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд. (с.-г. машыны), сталеліцейная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖКАВІЧЫ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каляр. Дняпро, на аўтадарозе Магілёў—Шклоў. Цэнтр сельсавета. За 2 км на ПдУ ад горада і 4 км ад чыг. ст. Шклоў, 28 км ад Магілёва. 607 ж., 262 двары (2001). Камбінат буд. матэрыялаў і вырабаў. Бібліятэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭШТ,
горад на ПнЗ Ірана. Адм. ц. астана Гілян. Каля 400 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна шаўкаводства (з 14 ст). Прам-сць: тэкст., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая, чаеперапрацоўчая), дрэваапр., эл.-тэхн., шкляная. Рамёствы (разьба па дрэве, маст. апрацоўка металаў, вышыўка). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРХ (Sarh),
горад на Пд Чада. Адм.ч. правінцыі Сярэдняе Шары. Засн. французамі ў канцы 19 ст., да 1973 наз. Форт-Аршамбо. Каля 100 тыс.ж. (2000). На аўтадарозе Нджамена—Бангі (Цэнтр.-Афр. Рэспубліка). Аэрапорт. Бавоўнаачышчальная і тэкст.прам-сць (тэкст. комплекс). Паблізу нац. парк Манда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ДЖОНС (Saint John’s),
горад, сталіца і гал.эканам. цэнтр дзяржавы Антыгуа і Барбуда, на зах. беразе в-ва Антыгуа. Каля 40 тыс.ж. (2001). Гал. порт. краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Нафтаперапр.з-д. Прадпрыемствы па вытв-сці цукру і рому, ачыстцы бавоўны. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́Н,
горад на ПнЗ Кітая, на р. Хуаншуй (бас. Хуанхэ). Адм. і гал.прамысл. цэнтр прав. Цынхай. Каля 1 млн.ж. з прыгарадамі (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., хім., папяровая, буд. матэрыялаў, харчовая. На ПнЗ ад С. — Датунскі кам.-вуг. басейн.