адзін з вядучых аркестраў ЗША. Засн. ў 1900 дырыжорам Ф.Шэлем. З 1912 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Л.Стакоўскі, з 1938 — Ю.Ормандзі, з 1980 — Р.Муці, з 1993 — В.Заваліш. Аркестрам дырыжыравалі Ф.Вейнгартнер, С.Рахманінаў (і як піяніст), Р.Штраус, з ім выступалі найбуйн. дырыжоры і інструменталісты свету, у т. л. Э.Гілельс, Д.Ойстрах, Л.Коган, Ю.Цемірканаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТА́ЛЕВЫ АНГІДРЫ́Д,
арганічнае рэчыва з групы араматычных злучэнняў; ангідрыд артафталевай к-ты, C6H4 (CO)2O.
Бясколерныя крышталі, tпл 131,6 °C, tкіп 284,5 °C, лёгка ўзганяецца. Раствараецца ў арган. растваральніках, гарачай вадой гідралізуецца ў артафталевую к-ту. Важны зыходны прадукт у вытв-сці розных вытворных фталевых кіслот. Кандэнсацыяй Ф.а. з феноламі атрымліваюць фарбавальнікі. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці алкідных смол, пластыфікатараў, інсектыцыдаў, лек. сродкаў (напр., фталазолу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ДА, Геда (Heda) Вілем Клас (каля 1594, г. Харлем, Нідэрланды — каля 1680), галандскі жывапісец. Працаваў у Харлеме. Зазнаў уплыў П.Класа. Яго сціплым нацюрмортам, т.зв. сняданкам, у якіх, як правіла, перададзены невял. набор прадметаў хатняга начыння і трапезы, уласцівы тонкае майстэрства ў перадачы фактуры рэчаў, стрыманы серабрыста-карычневы каларыт: «Сняданак з ажынавым пірагом» (1631), «Сняданак з крабам» (1648), «Вяндліна і сярэбраны посуд» (1649).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМАТРО́НІКА,
навукова-тэхнічны кірунак распрацоўкі і выкарыстання прылад і прыстасаванняў, прынцып дзеяння якіх заснаваны на электрахім. працэсах і з’явах, што адбываюцца на мяжы электрод—электраліт пры працяканні эл. току. Хематронныя прылады вызначаюцца высокай адчувальнасцю, малой спажывальнай магутнасцю, нізкім узроўнем шумоў і высокай надзейнасцю. Выкарыстоўваюцца ў аўтаматыцы, вымяральнай і выліч. тэхніцы і інш., як мініяцюрныя ўзмацняльнікі, выпрамнікі, інтэгратары, рэле часу, функцыянальныя пераўтваральнікі, індыкатары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МКІ,
горад у Маскоўскай вобл., у Расіі, на канале імя Масквы. Узнік у 1850 як пасёлак на чыгунцы Масква—С.-Пецярбург. З 1938 горад. 135,8 тыс.ж. (2001). Прам-сць: машынабудаванне (ракетныя рухавікі для навук. спадарожнікаў, інструменты, апрацоўчыя машыны, рамонт гандл. тэхнікі), хім. (пластмасавыя вырабы), дрэваапр., лёгкая, харчовая. Маскоўскі ін-т культуры, факультэт Маскоўскага ін-та прыладабудавання. Помнікі архітэктуры: Уладзімірская царква (1678), царква Казьмы і Даміяна (1730).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІНАЛІ́Н,
гетэрацыклічнае арганічнае злучэнне. Змяшчаецца ў кам.-вуг. смале. Ядро Х. — структурны фрагмент хіналінавых алкалоідаў, напр., хініну.
Бясколерная вадкасць з характэрным саладкаватым пахам, tкіп 237 °C. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, слаба — у вадзе. Гіграскапічны. Моцная аснова, утварае солі з неарган. к-тамі.
Вытворныя Х. — аснова для вытв-сці лек. сродкаў (напр., энтэрасептолу, трыхаманацыду). Выкарыстоўваецца для сінтэзу цыянінавых фарбавальнікаў, як растваральнік для серы, фосфару і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІНО́НЫ,
цыклічныя дыкетоны, у малекулах якіх кетагрупы ўваходзяць у сістэму спалучаных падвойных сувязей. Структурны фрагмент прыродных рэчываў (напр., вітамінаў гр. K), арган. пігментаў.
Афарбаваныя (пара-Х. — жоўтыя, орта-Х. — чырв.) крышталічныя лятучыя рэчывы з рэзкім пахам. Вельмі рэакцыяздольныя.
Акісляльнікі, схільныя да комплексаўтварэння, уступаюць у дыенавы сінтэз. Атрымліваюць акісленнем араматычных вуглевадародаў ці оксі- і амінавытворных. Выкарыстоўваюць у вытв-сці антрахінонавых фарбавальнікаў, як фунгіцыды, інсектыцыды, дубільныя рэчывы, акісляльнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЗАЛЬПІ́НІЯ (Caesalpinia),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Якдэкар. расліны культывуюць Ц.Джыліса (C. gilliesii) і японскую (C. japonica).
Вечназялёныя або лістападныя дрэвы і кусты (часам ліяны). Лісце двойчы парнаперыстае з прылісткамі. Кветкі ў гронках. Плод — струк. Драўніна шчыльная, чырв. або чорная, выкарыстоўваецца ў прам-сці. З некаторых відаў атрымліваюць дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАБЯРЭ́ЖСКІ АГРА́РНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1921 у пас.Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.якс.-г. тэхнікум. З 2002 сучасная назва. Спецыяльнасці (2002/03 навуч.г.): землеўпарадкаванне; аграномія; аграхімія, насенняводства і ахова раслін; рамонтна-абслуговая вытв-сць у сельскай гаспадарцы (спецыялізацыя — тэхн. эксплуатацыя трактароў, аўтамабіляў і самаходных с.-г. машын); кіраванне ў АПК. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РМАН (Charman) Хелен (н. 1953, г. Шэфілд, Вялікабрытанія),
першы касманаўт Вялікабрытаніі. Скончыла Шэфілдскі ун-т. З 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 18—26.5.1991 здзейсніла палёт (як касманаўт-даследчык) па савецка-брытанскай праграме «Джуна» ў складзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-12» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-11»), У космасе правяла 8 сут.