род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Як дэкар. расліны культывуюць Ц.Джыліса (C. gilliesii) і японскую (C. japonica).
Вечназялёныя або лістападныя дрэвы і кусты (часам ліяны). Лісце двойчы парнаперыстае з прылісткамі. Кветкі ў гронках. Плод — струк. Драўніна шчыльная, чырв. або чорная, выкарыстоўваецца ў прам-сці. З некаторых відаў атрымліваюць дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Тэхн., дэкар. расліны.