КРУ́ПАНЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 37 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,33 км², даўж. 780 м, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м, параслі лесам.
т. 8, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎЛЯ́НЫ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 40 км ад Брэста. 399 ж., 147 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі рэшткі Крыўлянскага замка.
т. 8, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙВАНЦЫ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км ад горада і 33 км ад чыг. ст. Ашмяны. 245 км ад Гродна. 282 ж., 99 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 535
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУАЎТЭ́МАК (Cuauhtémoc; 1495, г. Тэначтытлан, цяпер Мехіка — 28.2.1525),
апошні вярх. правіцель ацтэкаў [1520—21], нац. герой Мексікі. Кіраваў абаронай Тэначтытлана ад ісп. канкістадораў, 13.8.1521 трапіў у палон. Быў змушаны суправаджаць Э.Картэса ў час яго паходу ў Гандурас. Пакараны смерцю іспанцамі за ўяўную змову.
Літ.:
Гуляев В.И. По следам конкистадоров. М., 1976.
т. 8, с. 545
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́НІЧЫ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Хорапуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Добруш, 60 км ад Гомеля. 446 ж., 197 двароў (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 564
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РШЫНАВІЧЫ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Свідроўка. Цэнтр. сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Ляхавічы, 220 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Буды. 531 ж., 214 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 9, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МБЕРТ,
пазасістэмная адзінка яркасці. Названа ў гонар І.Г.Ламберта. Абазначаецца Лб. Выкарыстоўваецца для вызначэння яркасці паверхняў, якія свецяцца за кошт рассеянага святла. 1 Лб (стары) = 3,183∙103 Кд/м² = 0,3183 сб (да 1948); 1 Лб (новы) = З,99∙103 кд/м² = 0,3199 сб. Гл. таксама Кандэла, Стыльб.
т. 9, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЯРПО́ЛЬ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 4,5 км на ПдЗ ад в. Лібярполь. Створана ў 1979 на каналізаваным участку р. Цемра. Пл. 2,9 км², даўж. 3,1 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 3,5 м, аб’ём вады 4,15 млн. м³ Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
т. 9, с. 237
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТВА,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., каля воз. Лотвіны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад г. Мядзел, 152 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Паставы. 288 ж., 91 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 9, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮМБА́ГА (ад лац. lumbus паясніца),
прастрэл, болевы сіндром (моцны боль, скарачэнне мышцаў, скрыўленне пазваночніка) у паяснічнай вобласці спіны ад раздражненняў нерв. канцоў у звязках пазваночніка. Узнікненню Л. садзейнічаюць траўмы, фіз. перанапружанне, інфекцыі і інш. Найчасцей бывае ў мужчын старэй за 30 гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, пры рэцыдывах — курортнае.
т. 9, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)