ВАЛЮКЕ́ВІЧ Генадзь Іванавіч (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬФАНД Барыс Абрамавіч (н. 24.7.1968, Мінск),
бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1990). Пераможца Сусв. шахматнай алімпіяды ў складзе каманды СССР (1990), чэмпіёнСССР (1985) і Еўропы (1987—88) сярод юнакоў. Пераможца міжзанальных (Маніла, Філіпіны — 1990, Біль, Швейцарыя — 1993) і інш. буйных міжнар. турніраў. У 1-й пал. 1990-х г. уваходзіў у дзесятку мацнейшых шахматыстаў свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́РАЎ Націк Надзір-аглы (н. 7.9.1964, г. Баку),
бел. спартсмен (барацьба дзюдо і самба). Засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыў азерб.ун-т нафты і хіміі (1986). З 1987 у Мінску. Чэмпіён свету (1991, 1992) і Еўропы (1989, 1992, 1994, 1995) па самба, прызёр Кубка Еўропы (1994, 2-е месца) і чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995, 3-е месца) па дзюдо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯ́КІН Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.4.1961, г. Архангельск, Расія),
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1982). Скончыў Архангельскі лесатэхнічны ін-т. З 1987 у Мінску. Уладальнік Кубка свету (1985), пераможца 1-й Сусв. шашачнай алімпіяды (1986), чэмпіён свету (1989) — у камандным заліку; сярэбраны (1986) і бронзавы (1992, 1994) прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым першынстве. Неаднаразовы пераможца і прызёр буйных міжнар. турніраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАКО́Ў Юрый Паўлавіч (н. 10.10.1945, с. Малмыж Нанайскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1974). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіён свету (1973, г. Лэйк-Плэсід, ЗША; 1974, Раўбічы, БССР), СССР (1968, 1975) у эстафеце 4 × 7,5 км. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. У 1977—91 ст. трэнер Спарт. клуба БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЫ́ГІН Ігар Уладзіміравіч (н. 6.6.1956, г. Лентварыс Тракайскага р-на, Літва),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба, вагавая катэгорыя да 90 кг). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978), засл. майстар спорту СССР (1981). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён свету (1981, Осла, Нарвегія), Еўропы (1980; г. Пр’евідза, ЧССР), СССР (1980). Уладальнік Кубка свету (1981, Балгарыя). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Аляксандр Анатолевіч (14.7.1936, Мінск — 4.7.1977),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1955). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1965—75 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), чэмпіянату свету (1962, Буэнас-Айрэс) у камандным заліку. ЧэмпіёнСССР (1955, 1958, 1961, 1962) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЙНІЦ (Steinitz) Вільгельм (14.5.1836, Прага — 12.8.1900),
шахматыст і шахматны тэарэтык. Вучыўся ў Венскім політэхн. ін-це. Распрацаваў шахматную тэорыю пазіцыйнай гульні. З 1862 у Вялікабрытаніі, з 1883 у ЗША. Першы чэмпіён свету па шахматах (1886—94). Пераможца ў матчах-турнірах з А.Андэрсенам (1866), М.Чыгорыным (1889, 1892), І.Гунсбергам (1890/91), Э.Шыферсам (1896) і ў міжнар. турнірах (1873, 1882, Вена; 1894, Нью-Йорк).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЖЫ́ЛАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 28.12.1980, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1997 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЯНКО́Ў Дзяніс Уладзіміравіч (н. 17.9 1983, г. Гомель),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1998 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр першынства Еўропы (2000, г. Брэмен, Германія) у асабістым заліку ў практыкаваннях на брусах. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.