ПАШКЕ́ВІЧ (Сцяпан Апанасавіч) (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантонна-маставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́ВІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЧУКО́Ў (Пётр Сідаравіч) (11.7.1920, г. Гомель — 14.9.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943), Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1954). На фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Літве, Усх. Прусіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант С. зрабіў 163 баявыя вылеты, знішчыў 7 танкаў, 10 артыл. і мінамётных батарэй, 17 кропак зенітнай артылерыі, 19 аўтамашын і інш. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ЎСКІ (Рыгор Іванавіч) (24.6.1881, г. Ганчэшты, Малдова — 6.8.1925),
савецкі военачальнік. Скончыў с.-г. вучылішча (1900). У 1905 дэзерціраваў з рас. арміі і ўзначальваў узбр.сял. атрады ў Бесарабіі ў 1905—07 і 1915—16, прытрымліваўся тактыкі гайдукоў. Неаднаразова быў арыштаваны рас. ўладамі, у 1916 прыгавораны да пакарання смерцю (заменена на пажыццёвую катаргу). У маі 1917 вызвалены і накіраваны на Рум. фронт. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Бесарабіі. У студз.—сак. 1918 на чале партыз. атрада ваяваў з рум., аўстр. і герм.акупац. войскамі ў Бесарабіі. У крас. 1918—сак. 1919 кіраваў ваен.-дыверсійнай дзейнасцю сав. падполля ў Адэсе, у крас. 1919 на чале сфарміраванага ім партыз. атрада ўдзельнічаў у заняцці горада Чырв. Арміяй. З ліп. 1919 камандзір стралк. і кав. брыгад, кав. дывізіі, удзельнік баёў за Петраград і на ПдУкраіны, сав.-польск. вайны 1920, ліквідацыі Антонава паўстання і руху Н.І.Махно. З 1922 камандзір 2-га кав. корпуса ў Малдове. Чл.ЦВКСССР, Украіны і Малд. АССР. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. Забіты каля Адэсы. У Вял.Айч. вайну на тэр. Беларусі імя К. насілі 161-я партыз. брыгада і больш за 20 партыз. атрадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́Н (Барыс Яўгенавіч) (н. 27.11.1918, Кіеў),
украінскі вучоны ў галіне электразваркі, металургіі і тэхналогіі металаў. Акад.АНУкраіны (1958). Акад.Рас.АН (1962). Чл. шэрагу замежных акадэмій. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1978). Сын Я.А.Патона. Скончыў Кіеўскі індустр. (політэхн.) ін-т (1941). З 1942 у Ін-це электразваркі АНУкраіны (з 1953 дырэктар). Адначасова з 1962 прэзідэнт АН Ўкраіны. Навук. працы ў галіне зваркі, спец. электраметалургіі, зварачных працэсаў у космасе. Распрацаваў асновы тэорыі аўтаматаў для дугавой зваркі. Зрабіў значны ўклад у стварэнне і развіццё дугавой паўаўтаматычнай, электрашлакавай, мікраплазмавай, кантактнай, электронна-прамянёвай і інш. спосабаў зваркі, электрашлакавага пераплаву і ліцця, тэхналогіі вытв-сці труб вял. дыяметра і буд-ва трубаправодаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1981.
Тв.:
Электрошлаковая сварка. Киев, 1960;
Электрооборудование для дуговой и шлаковой сварки. М., 1966 (разам з У.К.Лебедзевым);
Плазменные процессы в металлургии и технологии неорганических материалов. М., 1973 (у сааўт.);
Промышленные роботы для сварки. Киев, 1977 (разам з Г.А.Спыну, У.Г.Цімашэнкам);
Электрошлаковое литье. 2 изд. Киев, 1981 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЫ́ЧКА (Дзмітрый Васілевіч) (н. 28.9.1929, с. Стапчатаў Косаўскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна),
украінскі пісьменнік, перакладчык, крытык. Скончыў Львоўскі ун-т (1953). Друкуецца з 1951. У паэт. зб-ках «Любоў і нянавісць» (1953), «Мая зямля» (1955), «Быстрыня» (1959), «Дзень» (1960), «На варце» (1961), «Хлеб і сцяг», «Гранаслоў» (абодва 1968), «Тайна твайго аблічча» (1974, «Спіраль» (1984) лірычныя вершы пра людзей Зах.Украіны, пра барацьбу за мір; у зб. «Накіраваны ў будучыню» (1986) вершы пра І.Франко. Аўтар кн. крытыкі «Магістралямі слова» (1977), «Над глыбінямі» (1983), сцэнарыяў кінафільмаў, твораў для дзяцей. Многія яго паэт. творы пакладзены на музыку. Беларусі прысвяціў вершы «Што звязана вякамі», «Вітанне Беларусі» і інш. На ўкр. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка і інш. На бел. мову асобныя вершы П. пераклалі Р.Барадулін, Я.Сіпакоў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯСЛА́ЎСКІ (Ісак Яфрэмавіч) (9.6.1919, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 14.2.1977),
бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1948), засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1964). Скончыў Уральскі ун-т (1949). Чэмпіён свету (1952) і Еўропы (1957, 1965) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён Украіны і Беларусі. Удзельнік міжнар. матчаў зборнай Беларусі з шахматыстамі Польшчы, Венгрыі, ГДР. З 1954 трэнер зборнай СССР па шахматах, з 1967 — Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (г. Мінск). Знаўца і даследчык шахматных дэбютаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАГЛЕ́БСКАЯ (сапр.Сідарэнка-Свідэрская) Ганна Іванаўна
(7.1.1868, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія — 26.9.1939),
украінская актрыса. Нар.арт.Украіны (1936). З 1888 працавала ў трупах М.Крапіўніцкага, П.Саксаганскага, І.Карпенкі-Карага. У 1925—39 ва ўкр.драм. т-ры імя І.Франко. Прадстаўніца рэаліст.нац. акцёрскай школы, вызначалася майстэрствам пераўвасаблення. Сярод роляў: Ганна («Абяздоленая» Карпенкі-Карага), Шкандыбіха («Лымярыўна» П.Мірнага), Хіўра («Сарочынскі кірмаш» М.Старыцкага), Марыя Тарасаўна, Варвара («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі» А.Карнейчука).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУНІ́ТАВАЯ РУДА́,
прыроднае мінер. ўтварэнне, якое складаецца з алуніту (30—55%), кварцу, халцэдону і апалу (разам 40—50%), гліністых мінералаў (каалініт) і прымесяў вокіслаў жалеза, ільменіту, цыркону і інш. Шчыльная масіўная парода (каля 2,7 г/см³). Фарміруецца ў абласцях маладога вулканізму. Комплексная сыравіна: атрымліваюць гліназём, сульфат калію (калійныя ўгнаенні), серную кіслату, ванадый, галій. Здабываюць звычайна адкрытым спосабам. Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, на ЗУкраіны, у ЗША, Кітаі, Аўстраліі, Іране, Мексіцы, Італіі, Індыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Іван Аляксеевіч) (н. 26.8.1921, в. Гарбачова Тульскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Палкоўнік (1956). Скончыў Тамбоўскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце са жн. 1942. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Здзейсніў каля 400 баявых вылетаў. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Беларусі (Орша, Віцебск, Барысаў, Мінск, Баранавічы), Украіны, Літвы, баёў ва Усх. Прусіі.