уласны момант імпульсу элементарнай часціцы ці сістэмы такіх часціц (напр., атамнага ядра, атама). Мае квантавую прыроду, не звязаны з рухам часціцы ў прасторы і не можа тлумачыцца з пазіцый класічнай механікі. Паняцце С. прапанавана галандскімі фізікамі Дж.Уленбекам і С.Гаўдсмітам (1925); тэорыю С. распрацаваў В.Паўлі (1927).
С. часціцы s вымяраецца ў адзінках прыведзенай Планка пастаяннай, бывае паўцэлы (у ферміёнаў) або цэлы (у базонаў) і вызначае яе ўласны магнітны момант μ = gs, дзе g — гірамагнітны фактар часціцы. Праекцыя С. на пэўны напрамак — адзін з квантавых лікаў (спіральнасць), прымае 2s + 1 значэнне праз 1 ад -s да +s. З дапамогай С. растлумачаны структура электронных абалонак атамаў (гл.Паўлі прынцып). многія з’явы ферамагнетызму, тонкая і звыштонкая будова атамных спектраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУТЫКНЕ́ННІ А́ТАМНЫЯ,
элементарныя акты ўзаемадзеяння паміж часціцамі (атамамі, малекуламі, іонамі ці інш.), пры якіх структура і будова атамных ядраў не змяняюцца. Бываюць пругкія і няпругкія.
Пры пругкіх С.а. сумарная кінетычная энергія часціц застаецца пастаяннай — яна толькі пераразмяркоўваецца паміж часціцамі, а напрамкі руху часціц змяняюцца. Такія ўзаемадзеянні вызначаюць пераносу з’явы ў газах ці слабаіанізаванай плазме. Каэфіцыенты дыфузіі (перанос часціц), вязкасці (перанос імпульсу), цеплаправоднасці (перанос энергіі) і інш. выражаюцца праз эфектыўнае сячэнне рассеяння атамаў ці малекул (газакінетычнае сячэнне), напр., у газе. Пры няпругкіх С.а. змяняецца ўнутраная энергія ўзаемадзейных часціц і адпаведна іх поўная кінетычная энергія. Пры гэтым змяняецца электронны стан атама, а таксама вагальны ці вярчальны стан малекулы. Імі абумоўлены іанізацыя атамаў, працэсы ў газавых лазерах, хім. рэакцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСА́ЦЫЯ ЛЕ́СУ (ад лац. taxatio ацэнка),
комплекс тэхн. мерапрыемстваў з мэтай вызначэння, уліку і ацэнкі колькасных і якасных характарыстык лясных рэсурсаў. Асн. работы па Т.л. — перыядычнае лесаўпарадкаванне. Уключае метады і тэхналогіі вымярэння і мадэліравання асн. аб’ектаў уліку (лесапрадукцыі, асобных дрэў і іх сукупнасцей, лясных масіваў і інш.), для якіх з дапамогай таксацыйных паказчыкаў (запас і прырост пасадак, сартыментная структура і інш.) складаецца таксацыйнае апісанне. Пры Т.л. ацэньваюцца і інш. лясныя прадукты (ігліца, лісце, ягады, грыбы, лек. і тэхн. сыравіна). Неабходна для рацыянальнага планавання і правядзення лесагасп. дзейнасці. аховы прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ШНІКАЎ Аляксей Фёдаравіч (14.4.1914, с. Паўлаўка Барышскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 18.11.1991),
расійскі географ, акіянолаг, палярны даследчык. Акад.АНСССР (1981), чл.-кар. (1976). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі ун-т (1939). З 1939 у Арктычным і Антарктычным НДІ (з 1960 дырэктар). З 1978 прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. З 1982 дырэктар НДІ азёразнаўства. Навук. працы па гідралогіі, метэаралогіі і гісторыі вывучэння палярных краін. Кіраваў шматлікімі палярнымі экспедыцыямі, у т. л. дрэйфуючай станцыяй «Паўн. полюс-3», 2-й і 13-й антарктычнымі экспедыцыямі. Удзельнічаў у стварэнні «Атласа Антарктыкі» (т. 1—2, 1966—69). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Тв.:
История открытия и исследования Антарктиды. М., 1963;
Структура циркуляции вод Арктического бассейна. Л., 1972 (разам з Г.І.Баранавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Яўген Іванавіч (н. 12.10.1930, г. Краснадар, Расія),
бел. вучоны ў галіне нафтахім. сінтэзу. Д-ртэхн.н. (1979), праф. (1980). Скончыў Азерб.індустр.ін-т у Баку (1954). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1969—95 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне фізікахіміі палімерных кампазіцый, тэорыі і практыкі экстракцыйнага раздзялення шматкампанентных вуглевадародных сістэм. Распрацаваў тэхналогію атрымання новых кампазіцыйных матэрыялаў на аснове эластамераў і пластыкаў, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні ў якасці камплектавальных вырабаў.
Тв.:
Новые возможности в производстве защитных деталей для автомобилестроения (разам з Р.М.Далінскай) // Вопр. химии и хим. технологии. 2002. №5;
Вторичное использование резины. Мн., 2001 (разам з С.С.Мігаль);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛ,
1) у геамарфалогіі адносна вузкая, выцягнутая і невысокая форма рэльефу. Адрозніваюць валы: створаныя дзейнасцю хваль (берагавыя), ракі (прырэчышчавыя), ледавіка (марэнныя, напорныя), вулканаў (кальцавыя), селю (селевыя) і інш. 2) У тэктоніцы выцягнутая дадатная структура ў межах платформаў. Аб’ядноўвае лакальныя падняцці — антыкліналі, брахіантыкліналі, купалы. Даўж. да соцень км, шырыня дзесяткі км, выш. да соцень метраў. Пл. 200—10 000 км². На плітах стараж. платформаў звычайна абмежаваны флексурамі. Валы, прымеркаваныя да разломных зон, называюцца шыўнымі. Сістэма валоў, аб’яднаных агульнай падэшвай, утварае складаныя валы. На Беларусі вылучаны дзесяткі валоў даўж. 24—150 км, шыр. 3—25 км, з амплітудай падняцця 50—600 м, радзей да 1 км. Вылучаюцца пераважна па паверхні верхняй саляноснай тоўшчы (фаменскай) або па паверхні крышт. фундамента. Найб. пашыраны ў Прыпяцкім прагіне. Да валоў часта прымеркаваны радовішчы нафты, газу, солі.
буйная монаклінальная структура каледонскага этапу тэктагенезу на ЗУсходне-Еўрапейскай платформы (кратона). Працягнулася з ПдУ на ПнЗ ад Чорнага да Паўночнага мораў, абмежавана з ЗТэйсейра-Торнквіста лініяй. У будове вылучаюцца структурныя насы і залівы, якім адпавядаюць сучасныя структуры паверхні крышт. фундамента: Малдаўская монакліналь, Паўн.-Малдаўскае падняцце, Валынская упадзіна, Мазурскі і Лукаўска-Ратнаўскі выступы, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Балтыйская сінекліза, ч.Балтыйскага шчыта, упадзіна праліваў Скагерак і Катэгат.
Узнікла пад уздзеяннем прагінання суседняй геасінкліналі. Нарастальнае на З апусканне суправаджалася верт. блокавымі рухамі з утварэннем разломаў і лакальных структураў. Развівалася ў кембрыі, ардовіку, сілуры, раннім дэвоне. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 3500 м) тэрыгенных і карбанатных адкладаў, з якімі звязаны асн. запасы нафты і газу на ЗУсх.-Еўрап. платформы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс праграм на ЭВМ, якія забяспечваюць усе працэсы пры выкананні любой праграмы карыстальніка. Пастаянна знаходзіцца ў памяці машыны, звязвае ўсе яе вузлы ў адзінае цэлае, забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне выліч. сістэмы і шырокі набор паслуг. Складанасць і структура аперацыйнай сістэмы залежаць ад функцый і характарыстык працэсараў, сістэмы камандаў, спосабу размяшчэння праграм у памяці, прыстасаванняў уводу-вываду інфармацыі, метадаў доступу да выліч. сістэмы і інш.Тэарэт. аснову распрацоўкі аперацыйнай сістэмы складаюць графаў тэорыя, масавага абслугоўвання тэорыя і інш. Апаратныя сродкі і матэм. забеспячэнне ствараюцца для пэўнай аперацыйнай сістэмы, якая складаецца са стартавай праграмы (запуск ЭВМ і яе самакантроль; кантролеры знешніх прыстасаванняў), дыспетчара (устанаўлівае чарговасць выканання праграм), рэдактара (работа са структурнымі аб’ектамі), адміністратара (улік часу работы працэсара і выкарыстанне памяці) і інш.
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі, з 1983 у Бел.НДІ парашковай металургіі. У 1987—90 дырэктар з-да парашковай металургіі (г. Маладзечна), у 1992—94 старшыня Маладзечанскага гарвыканкома, у 1990—96 дэпутат, у 1996 нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія вырабу вакуумных пакрыццяў з зададзенымі фіз.-мех. ўласцівасцямі і створаны шэраг установак для іх атрымання. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Прэмія АН Беларусі 1994.
Тв.:
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з А.У.Белым, М.К.Мышкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТЭЛЬСАН (Mottelson) Бенжамін Рой (н. 9.7.1926, г. Чыкага, ЗША),
амерыканска-дацкі фізік-тэарэтык. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1958). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1973). Скончыў ун-т Перд’ю (1947). З 1950 у Ін-це тэарэт. фізікі ў Капенгагене, з 1953 у Еўрап. цэнтры ядз. даследаванняў, з 1957 праф.Сканд. ін-та тэарэт. фізікі. У 1993—97 дырэктар Еўрап. цэнтра тэарэт.ядз. фізікі (Італія). Навук. працы па ядз. фізіцы. Распрацаваў абагульненую (калектыўную) мадэль ядра (разам з О.Борам; 1952). Пабудаваў звышцякучую мадэль ядра (разам з Борам, Д.Пайнсам; 1958). Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам, Дж.Рэйнуотэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Структура атомного ядра. Т. 1—2. М., 1971—77 (разам з О.Борам);
Элементарные виды возбуждения в ядрах // Успехи физ. наук. 1976. Т. 120, № 4.