1) састаўная частка палявой вывучкі войскаў; асн. прадмет баявой падрыхтоўкі мотастралк. і танк. падраздзяленняў. Мае на мэце навучыць ваеннаслужачага дасканала валодаць зброяй (узбраеннем), весці разведку цэляў, вызначаць адлегласць да іх, хутка і трапна паражаць іх першымі выстраламі (чэргамі), выкарыстоўваць усе спосабы вядзення агню з улікам метэаралагічных і балістычных умоў і інш. Праводзіцца на занятках па вывучэнні зброі, боепрыпасаў і правілаў стральбы, на трэніроўках, вучэбных і кантрольных стрэльбах і інш. 2) Перыяд агнявога паражэння праціўніка перад атакай. Праводзіцца сіламі артылерыі, ракетных войск і авіяцыі для прарыву рубяжа абароны, пры ўводзе ў бой другіх эшалонаў (рэзерваў), а таксама ў абароне пры нанясенні контрудараў. Спыняецца з пераходам наступаючых у атаку або змяняецца агнявой падтрымкай атакі.
літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1971). Засл. дз. мастацтваў Літвы (1962). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Друкаваўся з 1925. У празаічных творах (зб-кі апавяданняў «Спадарыня Бертулене», 1928; «Цяжкая рука», 1937; «Святло гневу», 1969; «Шчаслівец — гэта я», 1973; раман «Кар’ерысты», 1935) праблемы маралі, адказнасці чалавека перад гісторыяй, народам. Сучаснасць і гіст. мінулае адлюстраваны ў п’есах «Геркус Мантас» (паст. 1957), «Каханне, джаз і чорт» (паст. 1967), «Барбара Радзівіл» (паст. 1972), «Свідрыгайла» (паст. 1975), «Унія» (паст. 1978) і інш. Творчасці Грушаса ўласцівы філас. рэфлексія, гратэск, сімвалы-абагульненні. Дзярж. прэміі Літвы 1957, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РХЕРТ ((Borchert) Вольфганг) (20.5.1921, г. Гамбург, Германія — 20.11.1947),
нямецкі пісьменнік. У 1941—45 на фронце (за антыфаш. погляды арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, замененага штрафным батальёнам). Друкаваўся з 1938. Аўтар зб. вершаў «Ліхтары, ноч і зоркі» (1946), драмы «На вуліцы перад дзвярыма» (1947). Кнігі «Дзьмухавец», «У гэты аўторак» (абедзве 1947) склалі апавяданні з выразна акрэсленым сюжэтам, мастацка-публіцыст. дэкларацыі ад імя «пакалення тых, хто вярнуўся», вершы ў прозе і эсэ. У літ. творах — уплыў І.Гёльдэрліна і Р.М.Рыльке, элементы экспрэсіянізму і «плыні свядомасці»: двухпланавасць фабулы і вобраза, спалучэнне рэальнага з умоўным. Паклаў пачатак т.зв. «л-ры руінаў».
рэвалюцыйны дзеяч і публіцыст КПП і КПЗБ. Чл. СДКПіЛ з 1905, КПП з 1919. Пасля рэвалюцыі 1905—07 у эміграцыі ў Францыі, Балгарыі. З 1919 чл.Цэнтр. рэдакцыі КПРП у Польшчы. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1926 у СССР. З 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, прадстаўнік ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Чл.ЦК КПП у 1923—30, чл.ЦККПЗБ у 1929—38. Адзін з рэдактараў часопіса ЦК КПП «Nowy przegląd» («Новы агляд»). У 1936—41 у эміграцыі ў Бельгіі, Францыі. ПерадВял.Айч. вайной жыў у СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АПАРА́Т,
сістэма органаў дзяржавы, праз якія забяспечваецца выкананне яе ўладных паўнамоцтваў. У Дз.а. Рэспублікі Беларусь уваходзяць пастаянныя штаты Нац. сходу, адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, мін-ваў, дзярж. к-таў, ведамстваў, мясц. органаў дзярж. улады і кіравання, судоў, пракуратуры, дзярж. кантролю, Нац. банка, дыпламат. прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, мытных органаў. Паводле бел. заканадаўства дзейнасць Дз.а. грунтуецца на прынцыпах законнасці, прыярытэту правоў і законных інтарэсаў грамадзян перад інтарэсамі дзяржавы; абавязковасці выканання рашэнняў, прынятых вышэйшымі дзярж. органамі і службовымі асобамі ў межах паўнамоцтваў, для ніжэйстаячых дзярж. органаў; галоснасці ў рабоце рэгулярнымі паведамленнямі адпаведнага дзярж. органа ў сродках масавай інфармацыі і інш.Гл. таксама Дзяржаўная служба.
Г.А.Маслыка.
Танец «Бульба» ў выкананні Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў 2-й пал. 18 ст. ў в. Дубай Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Парк рэгулярнага тыпу сіметрычна-восевай планіроўкі. Пл. каля 5 га. У плане квадрат, абмежаваны каналамі. У цэнтры ўсх. канала быў круглы вадаём (дыяметр каля 30 м) з фантанамі (не зберагліся), па вуглах — прамавугольныя вадаёмы. Унутры парку сіметрычнай сістэмай каналаў і сажалак створаны цэнтр. плошча і 2 астравы з паркавымі пасадкамі і прамавугольнымі ўчасткамі пладовых садоў. У канцы 18 ст.цэнтр. плошча, на якой размяшчаліся 2-павярховы мураваны сядзібны дом (не збярогся) з партэрам перад ім, капліца і гасп. пабудовы, перапланавана ў пейзажным стылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВЯЧЫ́НСКІ (Мацей) (канец 1520-х г. — 1-я пал. 1572),
бел. кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч. У 1540-я г. вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це, з канца 1550-х г. жыў на Беларусі. Нясвіжскі намеснік М.Радзівіла Чорнага. Засн. порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве і Польшчы. У 1561—62 з С.Будным і Л.Крышкоўскім засн.Нясвіжскую друкарню, у якой у 1562 надрукаваны першыя на Беларусі выданні на бел. мове — «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад богам» Буднага. Аўтар прадмоў да некат. нясвіжскіх выданняў. Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, друкарню купіў Я.Кішка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎШЧЫНСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 19 ст. Закладзены ў в. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.Пл. 15 га. Займае раўнінны прамавугольны ўчастак. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом (разбураны ў 1914). Перадгал. фасадам быў парадны двор з манументам у цэнтры (захаваўся пастамент) і гасп. пабудовамі па баках.
Садова-паркавая тэрыторыя падзелена на 2 амаль роўныя часткі, злучаныя алеяй па восі сіметрыі кампазіцыі. Паўн.ч. абмежавана з трох бакоў алеямі граба звычайнага і падзелена рэгулярнай сеткай дарожак на 8 прамавугольных участкаў з пасадкамі пладовых дрэў. Паўд.ч. пад пладовым садам і ахоўнымі пасадкамі. У парку пераважна мясц. пароды дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКАЯ (Антаніна Георгіеўна) (н. 5.5.1917, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыла Растоўскае тэатр. вучылішча (1935). З 1936 працавала ў т-рах Растова-на-Доне, у 1958—81 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца роляў гераінь і характарных. Мастацтва актрысы адметнае эмацыянальнасцю, рамант. узнёсласцю, уменнем ствараць шматпланавыя сцэн. характары. Сярод лепшых работ: Лявоніха і Клаўдзія («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Паўліна і Мамка («Зімовая казка» і «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Мамаева, Вара, Глафіра («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Дзікарка», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Алена («Мяшчане» М.Горкага), Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Ганна Іванаўна («Перад вячэрай» В.Розава) і інш.