ДУНЕ́Ц (Хацкель Майсеевіч) (студз. 1897, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі крытык і публіцыст. Працаваў у Віцебску на парт. рабоце. З 1926 у Мінску: нам. рэдактара газ. «Акцябэр» («Кастрычнік»), адказны рэд.газ. «Літаратура і мастацтва». У 1930—34 нам. наркома асветы БССР. У 1936 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на ухтпячорскіх лагерах. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1967. Даследаваў яўр. л-ру, пісаў пра бел. пісьменнікаў («Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове», 1929, «У змаганнях», 1931, «За Магнітабуд літаратуры», 1932, «Пра пісьменнікаў і творы», 1933, «На літаратурныя тэмы», 1934, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯЗНЁЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 6.11.1947, г. Сяроў Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч, журналіст. Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). Працаваў у Ленінградскай камсамольскай арг-цыі (1968—74), нам. рэдактара і рэдактарам абл.газ. «Смена» (1974—80), у аддзеле прапаганды ЦКВЛКСМ. Рэд.газ. «Комсомольская правда» (1980—88), «Учительская газета» (1988—91), «Правда» (1991—93), «Правда России» (1995—96). З 1993 дэп.Дзярж. думы ад Камуніст. партыі Рас. Федэрацыі, з 1996 — старшыня Дзярж. думы (перавыбраны ў 2000). З 1996 старшыня Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́ВІЧ (Зміцер Рыгоравіч) (н. 8.8.1912, в. Сухое Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. З 1929 у Мінску. Працаваў у Радыёцэнтры Беларусі. Вучыўся ў Мінскім вышэйшым пед. ін-це (1932). У 1933 рэпрэсіраваны. У 1935 вярнуўся ў г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Працаваў на фанернай ф-цы ў Мазыры. У Вял.Айч. вайну на фронце. З 1945 у газ. «За честь Родины» (Вена). З 1950 у газ. «Зищитник Родины» (Адэса). У 1956—61 у газ.Паўд. групы войск «Ленинское знамя» (Будапешт). З 1961 жыве ў Адэсе. Дэбютаваў вершамі на бел. мове ў 1930 (пад псеўд. Змітро Віталін). Аўтар зб. вершаў «Будзем жыць!» (1932). У Адэсе пад сваім прозвішчам на рус. мове выдаў кнігі прозы пераважна на ваен. тэматыку: «На блакітным Дунаі» (1955), «Першы бой» (1957), «Прывітанне з юнацтва» (1964), «Трывожная восень» (1966), «Высокі востраў» (1969), «Маршавая рота» (1971), «Навальніца на світанні» (1973), «Сосны пасярод поля» (1975), «Добрыя прыкметы» (1978), «Няма апошніх рубяжоў» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЕ́ВІЧ (Іван Лук’янавіч) (13.11.1891, в. Руднікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1953),
бел. і рускі публіцыст, выдавец, філосаф, гісторык, пісьменнік, грамадскі і спарт. дзеяч. Сын Л.М.Саланевіча. Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1909 працаваў у газ. бацькі «Белорусская жизнь» (Вільня), з 1912 — у газ. «Новое время» (Пецярбург). Віцэ-чэмпіён Расіі па гіравым спорце, арганізатар спарт. т-ваў «Сокал» у Гродне і Віцебску (1908—10). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 удзельнік грамадз. вайны на баку белых. З 1926 у Маскве. У 1933 за спробу ўцячы з СССР зняволены і накіраваны на буд-ваБеламорска-Балтыйскага канала. У жн. 1934 з сынам уцёк з лагера і прабраўся ў Фінляндыю. Потым у Балгарыі, дзе напісаў кнігу «Расія ў канцлагеры» (1936), выдаваў газ. «Голос России» (1936—38), якая стала цэнтрам рас. правапатрыят. эміграцыі, распаўсюджвалася ў 52 краінах, у т. л. даходзіла да Зах. Беларусі. Прапагандаваў ідэю «нацыянальнай праваслаўнай манархіі». Пасля забароны газеты балг. ўладамі (1938) пераехаў у Германію, знаходзіўся пад наглядам гестапа. З 1948 у Аргенціне. Заснаваная ім у Буэнас-Айрэсе газ. «Наша страна» стала цэнтрам народна-манархічнага руху, які меў на мэце ўвядзенне ў Расіі ладу нар. манархіі. Асн.філас.-паліталагічная праца «Народная манархія» (у першай рэд. «Белая імперыя», 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫДАВЕ́ЦТВА «НА́ШАЙ НІ́ВЫ» Існавала ў Вільні ў 1907—13 пры газ.«Наша ніва». Выдавала маст., навук.-папулярную і с.-г. л-ру, календары. Выпусціла 2 зб-кімаст. твораў, надрукаваных у газ. «Наша ніва», перакладзеныя на бел. мову апавяданні «Гэдалі» Э.Ажэшкі і «Казку аб вадзе» Э.Беламі, брашуры «Як багацеюць чэшскія сяляне» Маліноўскага (пер. Зязюля), «Зямельная справа ў Новай Зеландыі» (пад крыптанімам «А.Б.»), «Цукер» В.Тройцы, 4 «Беларускія календары-кнігі» за 1910, 1911, 1912 і 1913. З 1912 выдавала час.«Саха». Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыства.
бел. публіцыст, астраном, матэматык. Чл. ордэна езуітаў (1742—73). Вучыўся ў Вене (1750—52) і Рыме (1752—56). Выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме (у 1772—73 рэктар). З 1769 супрацоўнічаў у газ. «Wiadomości Warszawskie» («Варшаўскія ведамасці»). Пасля скасавання ордэна 9.11.1773 прызначаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім дырэктарам і рэктарам газ. «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета»), якая адлюстроўвала кансерватыўныя погляды. Л. крытыкаваў асветніцкую ідэалогію, абараняў рэлігію, захоўваў сувязі з езуітамі Усх. Беларусі (у складзе Рас. імперыі), падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю 1792. Адначасова меў добрыя асабістыя адносіны з прыхільнікамі Асветніцтва пры каралеўскім двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІ (сапр.Станкевіч) Вячаслаў Пятровіч
(3.11.1912, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 18.6.1971),
бел.драматург.Засл. дз. культ. Беларусі (1967). З 1930 працаваў у газ. «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі». у 1941—44 на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» (Масква). З 1944 адказны сакратар, нам. рэдактара газ. «Звязда». З 1961 нам. старшыні, у 1965—71 старшыня Дзярж.к-таСМ Беларусі па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Друкаваўся з 1930. Аўтар п’ес пра пасляваен. аднаўленне нар. гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калг. вёскі «Песня нашых сэрцаў» (паст. 1949), «Калі зацвітаюць сады» (паст. 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМАТРО́Н [ад плазма + (элек)трон],
плазменны генератар, газаразрадная прылада для атрымання патокаў нізкатэмпературнай плазмы.
Пашыраны дугавыя (магутнасць да 10 МВт) і высокачастотныя (да 1 МВт) П. У дугавым П. рабочы газ (напр., вадарод, аргон, азот) ператвараецца ў плазму пры праходжанні праз сціснутую эл. дугу з высокай канцэнтрацыяй энергіі. У высокачастотных П. газ награваецца за кошт віхравых высокачастотных (ці ЗВЧ) токаў. Стабілізацыя разраду ў П. ажыццяўляецца магн. полем, газавым віхрам, які абдзімае дугу, і інш. Выкарыстоўваецца ў плазменнай металургіі, для плазменнай апрацоўкі матэрыялаў, у плазмахім. тэхналогіі.
Плазматроны: а — дугавы; б — індукцыйны; 1 — крыніца сілкавання; 2 — разрад; 3 — плазменны струмень; 4 — электроды; 5 — разрадная камера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПА́Н,
насычаны аліфатычны вуглевадарод, C3H8. Бясколерны газ без паху tкіп -42,07 °C. Раствараецца ў вадзе, бензоле, хлараформе. Сумесі з паветрам (2,3—9,5% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Змяшчаецца ў нафтавых і прыродных газах, у газах нафтаперапрацоўкі. Утвараецца пры сінтэзе вуглевадародаў паводле метаду Фішэра—Тропша. Піролізам П. атрымліваюць прапілен і этылен, нітраваннем — нітраметан. Выкарыстоўваюць як растваральнік пры дэпарафінізацыі нафты, у вытв-сці сажы, як холадагент у прамысл. халадзільніках, бяздымнае маторнае паліва для аўтамабіляў і быт.газ (у сумесі з бутанам) і інш. Шкодна ўплывае на ц. н. с., ГДК 300 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКАЯ ЦЭЦ Пабудавана ў 1958 (першая чарга) у г. Светлагорск Гомельскай вобл. як Васілевіцкая ДРЭС. Другая чарга пушчана ў 1965. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю цеплафікацыйных турбін у 1978 ДРЭС атрымала сучасную назву. У 1983—86 усе катлы ЦЭЦ пераведзены на выкарыстанне ў якасці паліва — газу і мазуту. Цяпер асн. паліва — спадарожны гаручы газ нафтавых радовішчаў з Беларускага газаперапрацоўчага завода і прыродны газ (з Расіі). ЦЭЦ мае 4 цеплафікацыйныя турбіны, 9 паравых катлоў і 1 воданагравальны кацёл. Магутнасць ЦЭЦ — 260 МВт/гадз электраэнергіі і 841 Гкал/гадз цеплаэнергіі. Забяспечвае цепла- і электраэнергетычныя патрэбы прадпрыемстваў і жыллёва-камунальнага сектара г. Светлагорск.