надатрад вымерлых веерахвостых птушак. 2 роды, 9 відаў. Падобныя на сучасных олушавых. Вядомы з верхнемелавых адкладаў у ЗША і Узбекістане. Жылі на марскіх узбярэжжах.
Памеры з сучасных галубоў. Галава вялікая, крылы развітыя, грудзіна з кілем, ногі маленькія, пазванкі амфіцэльныя (дваякаўвагнутыя). Зубы дробныя, вострыя, загіналіся назад, ніжнія сківіцы не зрасталіся. Добра лёталі, карміліся рыбай. Па рэштках І. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛАМІ́Я»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выканаўцы ў агульным крузе танцуюць пад розныя жартаўлівыя прыпеўкі, прытупваюць і адбіваюць нагамі «драбняка» і інш. рытмічныя фігуры, суправаджаючы іх рухамі рук, кружацца, потым утвараюць пары. Вядомы з канца 19 ст Зафіксаваны ў Столінскім і інш.паўд. раёнах Беларусі. Быў папулярны і ў інш. мясцовасцях. Блізкі да ўкр.нар. танца «Каламыйка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПУ́Н,
у беларусаў печыва з квашанага цеста ў выглядзе тоўстага бліна. Камяк цеста расплясквалі на патэльні, пасыпалі соллю, кменам, макам. Пяклі на гарачым вуголлі пры адкрытым агні. Спажывалі за снеданнем, бралі ў поле. Часам намазвалі слоем тварагу, смятанай, цёртым макам. Такія Л. пасылалі сваякам у якасці гасцінца, бралі з сабой у адведкі да парадзіхі. Вядомы пераважна на Віцебшчыне. Падобны да скавародніка, праснака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕЦ-ПАДО́ЛЬСКІ.горад на Украіне, раённы цэнтр Хмяльніцкай вобл., на р. Смотрыч. Вядомы з 1062. 108 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., будматэрыялаў, харчасмакавай, лёгкай, дрэваапр. прам-сці. 2 ВНУ. Гіст. музей-запаведнік. Гар. ўмацаванні з вежамі і брамай (14—16 ст.), замак (12—13 ст., перабудаваны ў 17—18 ст.), касцёлы (16—18 ст.), цэрквы (16—18 ст.), езуіцкі калегіум (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРДАНЁР (франц. cour d’honneur літар. ганаровы двор),
парадны паўраскрыты двор перад будынкам, утвораны асн. будынкам і яго 2 бакавымі крыламі (радзей каланадай). Пашыраны ў еўрап. палацавай архітэктуры 17—1-й пал. 19 ст. На Беларусі найб.вядомы ў палацавых і сядзібных комплексах 18—19 ст. (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс і інш.). Прыём параднай прасторавай кампазіцыі сучаснай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАВІ́ЦЫ (Katowice),
горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфора-фаянсавая, паліграф.прам-сць. Ун-т, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г.Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП’ЯКІ́ДАЛЬНІК,
старажытнае прыстасаванне для кідання кап’я, якое павялічвала далёкасць палёту, сілу і меткасць кідка. Вядомы з позняга палеаліту, асабліва ў абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, Амерыкі і Паўн.-Усх. Азіі. Уяўляў сабой драўляную палку ці дошку (прамавугольнай ці мечападобнай формы, шыр. 5—12 см, даўж. 30—150 см) з жалабком і ўпорам для дрэўка кап’я. Трапляліся і ў выглядзе раменнай пятлі. Паверхню К. ўпрыгожвалі разьбой, інкрустацыяй, часам фарбавалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́РА (Carrara),
горад у Цэнтр. Італіі, у вобласці Таскана, за 6 км ад берага Лігурыйскага м. 68 тыс.ж. (1987). Са старажытнасці вядомы кар’ерамі белага (Карарскага) мармуру; каля палавіны занятых у прам-сці працуюць на яго здабычы і апрацоўцы. Прадпрыемствы хім. і металаапр. прам-сці. Вытв-сць машын для апрацоўкі мармуру. Школа маст. апрацоўкі мармуру. Акадэмія прыгожых мастацтваў (з 1769). Арх. помнікі 12—14 ст. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЫЛЬЁНЕ ((Castiglione) Бальдасарэ) (6.12.1478, каля г. Мантуя, Італія — 2.2.1529),
італьянскі пісьменнік, прадстаўнік позняга Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар эклогі «Тырсі» (1506), зборнікаў вершаў, невял. паэм, лац. эпіграм. Найб.вядомы яго трактат «Прыдворны» (кн. 1—2, 1528) — своеасаблівы кодэкс ідэальна выхаванага, усебакова адукаванага і развітога чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Из «Книги о придворном» // Хрестоматия по зарубежной литературе: Эпоха Возрождения. М., 1959. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́РАБ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 180 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажэшкі, Дамброўскія, Дзяконскія, Ласкія, Русоцкія, Эйсманты. Мае ў чырв. полі выяву залатога карабля з ільвінымі галовамі спераду і ззаду і мураванай вежай з зубцамі. Клейнод — на прылбіцы з каронай такі ж карабель з вежай. У Польшчы вядомы з канца 13 ст., спачатку меў выяву карабля з мачтай і ветразем.