АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС ((Allende Gossens) Сальвадор) (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРТЫЗА́ТАР,
прыстасаванне для аховы канструкцый машын і збудаванняў ад удараў і дынамічных нагрузак. Змяшчаецца паміж целам, якое ўспрымае і перадае ўдарную нагрузку, і целам, што засцерагаецца ад яе ўздзеяння (напр., паміж заднім мостам і кузавам аўтамабіля). У амартызатары выкарыстоўваюцца пругкія ўласцівасці цвёрдых целаў (гумавых элементаў, рысораў, тарсіёнаў), гідраўлічных спружын і газаў. Устанаўліваюцца ў сукупнасці з дэмпферам (часта ў адным блоку). Асн. тыпы амартызатараў: спружынны, гумавы, фрыкцыйны, пнеўматычны, гідраўлічны, гідрапнеўматычны (спалучае асаблівасці гідраўл. і пнеўматычнага амартызатара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫ ФОНД,
сукупнасць усіх вод (воды паверхневыя, падземныя і інш. водныя аб’екты), што знаходзяцца ў межах дзярж. граніц краіны. Паводле воднага заканадаўства Рэспублікі Беларусь усе воды ў краіне складаюць адзіны дзярж. водны фонд, іх выкарыстанне знаходзіцца пад прававым рэгуляваннем. У воднай гаспадарцы выкарыстоўваецца тая частка воднага фонду, якая складае водныя рэсурсы. Кантроль за водакарыстаннем і аховай водаў на тэр. Беларусі ўскладзены на Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органы на месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў Гродне ў 1951. Рыхтуе аграномаў і заатэхнікаў розных спецыялізацый. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, аховы раслін, завочны, павышэння кваліфікацыі; падрыхтоўчае аддзяленне. З мэтай укаранення сістэмы бесперапыннай адукацыі праводзіць прыём выпускнікоў с.-г. тэхнікумаў на 3-і курс ін-та. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыю, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, рэкамендацыі па арг-цыі і тэхналогіі с.-г. вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЕ́ЧНЫЯ МЕ́ЖЫ (засечныя лініі, засекі),
сістэма абарончых умацаванняў на паўд. і паўд.-ўсх. ускраінах Рус. дзяржавы ў 16—17 ст. дзеля аховы ад качэўнікаў. Складаліся з засек, валоў, равоў, частаколаў; выкарыстоўваліся і прыродныя перашкоды (рэкі, яры). Мелі апорныя пункты (астрогі і гарады-крэпасці). Найбольшай была Вялікая З.м. (ад Разані да Тулы). З перамяшчэннем меж Расіі на Пд паступова страцілі сваё значэнне. У 18 ст. вопыт буд-ва З.м. выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні пагран. умацаваных ліній.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗНА́МЯ Ю́НОСТИ»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 10.4.1938 у Мінску 5 разоў на тыдзень на рус. мове. Да чэрв. 1956 (№ 120) наз. «Сталинская молодежь» (у час Вял.Айч. вайны не выдавалася). Асвятляе жыццё моладзі на Беларусі і за яе межамі. Расказвае пра вучобу і адпачынак студэнтаў, жыццё бел. арміі, сучасныя маладзёжныя рухі і аб’яднанні. Змяшчае матэрыялы для жанчын, вернікаў. Закранае праблемы экалогіі, аховы здароўя, сям’і. Друкуе навіны папулярнай музыкі, спорту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ (Вячаслаў Ксенафонтавіч) (н. 15.3.1930, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1960 у НДІаховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;
Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНЧА́ (цюрк., ад араб. крэпасць),
вежавая частка будынка супрацьпажарнай аховы ці асобнае вежавае збудаванне ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Верхні ярус К. быў адкрыты для лепшага агляду мясцовасці, меў звон, сігнальную мачту. Будавалі К. з цэглы, дрэва, металічных рэек. Драўляная К. звычайна мела каркасную канструкцыю, якую абшывалі дошкамі ці пакідалі адкрытай. К. заўсёды была адметным элементам сілуэтнай кампазіцыі горада. З развіццём сродкаў сувязі і інфармавання роля К. зменшылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКІ БОЙ 1942,
бой партыз брыгады «Штурмавая» (камандзір Б.М.Лунін) па разгроме фаш. гарнізона (каля 240 гітлераўцаў) у г. Лагойск Мінскай вобл. ў ноч на 23 снеж. ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні аперацыі лагойскія падпольшчыкі склалі схему ўмацаванняў ворага, перадалі партызанам звесткі пра размяшчэнне яго агнявых пунктаў і пастоў аховы. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі памяшканні паліцэйскай управы, жандармерыі і камендатуры, спалілі склады з харчаваннем і фуражом, захапілі вял. трафеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Лідзія Ціханаўна) (н. 25.5. 1928, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). У 1956—92 у Бел.НДІаховы мацярынства і дзяцінства (заг. аддзела). Навук. працы па функцыян. асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Тв.:
В семье заболел ребенок Мн., 1975;
Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери. Мн., 1988.